Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д прастаўляйце інтэрвікі
W (гутаркі | унёсак)
д двойчы
Радок 64: Радок 64:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

{{Накід:Беларусь}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 14:18, 14 ліпеня 2011

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Леніна, д. 28
Старшыня Валянцін Сукала
Першы намесьнік Аляксандар Федарцоў
Намесьнікі Валер Калінковіч, Андрэй Забара, Аляксандар Канюк, Жанна Шкурдзюк
Кіроўны орган Пленум
Бюджэт 6 101 млн. рублёў[1] (2010 год; 2 038 тыс. $[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 135[3] (2011)
Сайт www.supcourt.by

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь — галоўны суд Беларусі па грамадзянскіх, крымінальных ды адміністрацыйных справах. Суд дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) калегіі па грамадзянскіх справах, 4) калегіі па крымінальных справах, 5) калегіі па інтэлектуальнай уласнасьці, 6) ваеннай калегіі. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 4 студзеня 1997 году пасаду старшыні суда займае Валянцін Сукала.

Паўнамоцтвы

Паводле закону Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы на:

  • першасны разгляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў;
  • перагляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў у парадку нагляда, скаргі або касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
  • перагляд адміністрацыйных справаў у парадку нагляда;
  • запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
  • вывучэньне, абагульненьне ды агляд судаводзтва і тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства;
  • нагляд за выкананьнем судамі пастановаў Пленуму Вярхоўнага суда;
  • дапамогу судзьдзям ва ўжыцьці законаў;
  • прапанову аб зьмене заканадаўства;
  • прыём справаздачаў судзьдзяў аб іх дзейнасьці;
  • супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[4].

Крыніцы

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 54 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежняя 2006). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
  4. ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 14 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі