Уладзіслава Луцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне, катэгорыя |
+ 5 categories using HotCat |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратуразнаўцы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратуразнаўцы]] |
||
[[Катэгорыя:Янка Купала]] |
[[Катэгорыя:Янка Купала]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1891 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 25 сьнежня]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1960 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі 25 лютага]] |
|||
[[be:Уладзіслава Луцэвіч]] |
[[be:Уладзіслава Луцэвіч]] |
Вэрсія ад 02:34, 3 ліпеня 2011
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Луцэвіч.
Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (25 сьнежня 1891, в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць — 25 лютага 1960) — беларуская літаратуразнаўка і культурная дзяячка. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.
Жыцьцяпіс
Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацелькай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве».
У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 у Менску, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасьветы БССР, выхавацелькай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944-1960 дырэктарка Літаратурнага музэю Я. Купалы.
Творчасьць
Складальніца зборнікаў матэрыялаў пра жыцьцё і творчасьць Я. Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтарка артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Купалу, успамінаў пра З. Бядулю, Цётку.
Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны сьпеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.
Творы
- Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
- Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
- 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
- Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Літаратура
- Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. — № 7. — 1982.
- Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. — № 12. — 1971.
- Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. — Мн.: 1982.