Задзіночаньне беларускіх студэнтаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
revert
Kipryda (гутаркі | унёсак)
Радок 26: Радок 26:
*[[Алесь Міхалевіч]]
*[[Алесь Міхалевіч]]
*[[Крысьціна Вітушка]] ([[1999]] – [[2002]])
*[[Крысьціна Вітушка]] ([[1999]] – [[2002]])
*[[Вольга Кузьміч]] (2002 – [[2005]])
*[[Вольга Кузьміч]] ([[2002]] – [[2005]])
*[[Алена Талапіла]] (2005 – зараз)
*[[Алена Талапіла]] ([[2005]][[2007]])


==Зьнешнія спасылкі==
==Зьнешнія спасылкі==

Вэрсія ад 17:05, 9 красавіка 2007

Задзіно́чаньне Белару́скіх Студэ́нтаў (ЗБС) — грамадзкая арганізацыя, што ўзьнікла напрыканцы 1980-х гадоў ў выніку працы нефармальных студэнцкіх аб'яднаньняў. У 1992 годзе ЗБС было афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве Юстыцыі Рэспублікі Беларусь як “Рэспубліканскае маладзёжнае грамадзкае аб'яднаньне «Задзіночаньне Беларускіх студэнтаў»”.

3 сьнежня 2001 году рашэньнем Вярхоўнага Суду РБ ЗБС пазбаўлена рэгістрацыі.

Выдавала газэту «Студэнцкая думка» (зараз аднайменны часопіс).

Структура

Першасныя структуры ЗБС — суполкі, што ствараюцца пры наяўнасьці ня менш як трох сябраў ЗБС па месцы навучаньня, жыхарства альбо паводле інтарэсаў. Пры наяўнасьці трох і больш суполак могуць утварацца рэгіянальныя філіі ЗБC.

Найвышэйшы кіраўнічы ворган ЗБС — Зьезд, які склікаецца не радзей за адзін раз на 2 гады.

Паміж Зьездамі дзейнасьцю ЗБС кіруе й ажыцьцяўляе каардынацыю працы суполак і філіяў Рада ЗБС.

Некалькі разоў на год склікаецца Калегія — каардынацыйны й дарадчы ворган, у які ўваходзяць сябры Рады, старшыні ўсіх структурных адзінак ЗБС, старшыні камісіяў ЗБС і старшыня Рэвізійнае камісіі.

Рэвізійная камісія — кантрольны ворган ЗБС у пэрыяд паміж Зьездамі, справаздачная толькі перад Зьездам.

Старшыні Рады ЗБС

Зьнешнія спасылкі