Міхал Геранім Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, стыль
д Робат: зьмена Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага Арла
Радок 63: Радок 63:
[[Катэгорыя:Ваяводы віленскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы віленскія]]
[[Катэгорыя:Радзівілы]]
[[Катэгорыя:Радзівілы]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага Арла]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла]]


[[be:Міхал Геранім Радзівіл]]
[[be:Міхал Геранім Радзівіл]]

Вэрсія ад 00:01, 27 чэрвеня 2011

Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1744
Памёр 28 сакавіка 1831
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Марцін Мікалай Радзівіл
Марта з Трамбіцкіх
Жонка Алена з Пшазьдзецкіх
Дзеці Антоні Генрых і Міхаіл Гедэон
Дзейнасьць паэт

Міхал Геранім Радзівіл (29 верасьня 1744 — 28 сакавіка 1831) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Мечнік вялікі літоўскі (17711775), кашталян (17751790) і апошні ваявода віленскі (17901795), кавалер Ордэна Белага Арла.

Валодаў вялізнымі абшарамі ў Польшчы (Нябораў, Крулікарня, Аркадыя, Орля і інш.), Украіне, Беларусі (Цімкавічы і інш.), з 1823 ардынат клецкі.

Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Марціна Мікалая і Марты з Трамбіцкіх.

М. Г. Радзівіл, каля 1750

Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казімера Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[1]. Навучаўся ў Львове, Нясьвіжы.

Абіраўся паслом на сойм 1773, чалец Пастаяннай Рады ў 17801783 і 17931794, чалец Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).

У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі. У часе паўстаньня Т. Касьцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданьню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленьню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасьці.

Сабраў у Нябораўскім палацы каштоўную калекцыю мэдалёў, бібліятэку (улучала прыватную бібліятэку Людовіка XVIII), карцінную галерэю, гравюры[2].

Пабраўся шлюбам з Аленай Пшазьдзецкай, вядомай раманам з каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха і Міхаіла Гедэона, а таксама 3 дачкі.

Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў, пахавалі князя ў Небарове.

Крыніцы

  1. ^ Віктар Скорабагатаў, Наталля Собалева. Гётэ, Радзівіл, «Фаўст»
  2. ^ Радзівіл Міхал Геранім // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 496

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міхал Геранім Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў