Prāta Vētra: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
памылка + канцэрт у Менску
Радок 1: Радок 1:
'''Prāta Vētra''' (Brainstorm) - [[Латвія|латыскі]] [[поп-рок]] гурт.
'''Prāta Vētra''' (Brainstorm) - [[Латвія|латыскі]] [[поп-рок]] гурт.
==Гісторыя ўтварэньня==
==Гісторыя ўтварэньня==
Гурт стварылі ў [[1989]] г. чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада [[Елгава]]: Рэнарс Каўпэрс, Гундарс Маўшэвічс, Каспарс Рога й Яніс Юбалц. Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс, добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была ''«Сінія чарніла»'' (прыдумка на манэр школьных савецкіх традыцый, як пасьля апраўдваўся бубнач Яніс [http://new.kionn.ru/id/brainstorm]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сягоньня, зьвіўся прыкладна ў [[1992]]-[[1993]] г., і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'ам» (цётка жыла ў [[ЗША]] й на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]).
Гурт стварылі ў [[1989]] г. чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада [[Елгава]]: Рэнарс Каўпэрс, Гундарс Маўшэвічс, Каспарс Рога й Яніс Юбалц. Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс, добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была ''«Сінія чарніла»'' (прыдумка на манэр школьных савецкіх традыцый, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс [http://new.kionn.ru/id/brainstorm]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сягоньня, зьвіўся прыкладна ў [[1992]]-[[1993]] г., і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'ам» (цётка жыла ў [[ЗША]] й на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]).


==Склад гурта==
==Склад гурта==
Радок 22: Радок 22:
Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у [[Швэцыя|Швэцыі]] на конкурсе [[Эўрабачаньне]]-[[2000]]. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх [[Балтыйскія дзяржавы|Балтыйскіх дзяржавах]]. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак [[Беларусь|Беларусі]].
Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у [[Швэцыя|Швэцыі]] на конкурсе [[Эўрабачаньне]]-[[2000]]. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх [[Балтыйскія дзяржавы|Балтыйскіх дзяржавах]]. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак [[Беларусь|Беларусі]].


Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] года ў [[Межапаркс|Межапарк]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій.
Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] года ў [[Межапаркс|Межапарк]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій.


Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», [[2003]] і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі [[Brainstorm Records]]. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны [[Антон Корбэйн]].
Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», [[2003]] і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі [[Brainstorm Records]]. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны [[Антон Корбэйн]].

Першы канцэрт PV у [[Менск]]у (у Канцэртнай залі «Мінск») адбыўся [[3 траўня]] [[2006]] г.


==Альбомы==
==Альбомы==
Радок 40: Радок 42:
* [[A Day Before Tomorrow]] (2003)
* [[A Day Before Tomorrow]] (2003)
* [[Četri krasti]] (2005)
* [[Četri krasti]] (2005)
* [[Four Shores]] ([[2006]])
* [[Four Shores]] (2006)


==Зьнешнія спасылкі==
==Зьнешнія спасылкі==

Вэрсія ад 09:16, 3 красавіка 2007

Prāta Vētra (Brainstorm) - латыскі поп-рок гурт.

Гісторыя ўтварэньня

Гурт стварылі ў 1989 г. чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада Елгава: Рэнарс Каўпэрс, Гундарс Маўшэвічс, Каспарс Рога й Яніс Юбалц. Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгода да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс, добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «Сінія чарніла» (прыдумка на манэр школьных савецкіх традыцый, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс [1]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сягоньня, зьвіўся прыкладна ў 1992-1993 г., і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'ам» (цётка жыла ў ЗША й на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на ангельскай мове).

Склад гурта

Калі яны былі ўсе разам... Зьлева направа: Каспарс, Рэнарс, Гундарс, Яніс, Марыс

23 траўня 2004 года Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. З таго часу склад гурта зьменшыўся да чатырох чалавек, новых музыкаў не зьявілася.

Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні

Першыя спробы музыкаў былі ў стылі гранж, але досыць хутка яны схіліліся да брыт-попу. Бадай, зьмена стылёвай арыентаціі была правільным рашэньнем, бо цяжкія й гучныя гурты дагэтуль маюць у Латвіі няшмат прыхільнікаў. Першы самотнік гурта «Jo tu nāc» быў выпушчаны ў 1992 годзе, а ўжо праз год на сьвет зьявіўся й першы альбом пад назвай «Vairāk nekā skaļi». Першы відэакліп быў запісаны на песьню «Ziema» з гэтага самага альбома.

Першым гітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыёстанцыях ў 1995 годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна ня надта падабалася, але выпусьціць песьню ў этэр ім парэкамэндаваў дырэктар рыскага Radio Super FM Угіс Поліс. У выніку яна стала песьняй года на гэтай радыёстанцыі й нават была прызнанай першай па продажы ў Латвіі.

Першы міжнародны самотнік гурта зьявіўся на сьвет у Нямеччыне ў 1998 годзе дзякуючы намаганьням Фолькера Гінкеля, прадусара Fool's Garden. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены зь песьні «Tavas mājas manā azotē» - самага значнага гіта Латвіі сэзона-1996. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» (1999), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на ангельскую, а часам і на расейскую, мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, сэмантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.

Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у Швэцыі на конкурсе Эўрабачаньне-2000. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх Балтыйскіх дзяржавах. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак Беларусі.

Да гонара PV варат адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: 21 жніўня 2005 года ў Межапарку на іхным выступе прысутнічала блізу 40000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD - зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копій.

Апошнія на сёньня альбомы гурта («Dienās, kad lidlauks pārāk tāls», 2003 і «Četri krasti», 2005) былі выпушчаныя музыкамі ўжо на ўласнай студыі Brainstorm Records. Фатографам гэтых самых альбомаў выступіў легендарны Антон Корбэйн.

Першы канцэрт PV у Менску (у Канцэртнай залі «Мінск») адбыўся 3 траўня 2006 г.

Альбомы

Зьнешнія спасылкі