Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858
Радок 51: Радок 51:
Абодва законы былі сфармуляваны Кеплерам у [[1609]] годзе ў кніжцы «Новая астраномія», прычым, дзеля асьцярожнасьці, ён адносіў іх толькі да Марса. Новая мадэль руху выклікала вялікую цікавасьць сярод пасьлядоўнікаў Капэрніка, але не ўсе яны яе прынялі. Галілей кеплеравы эліпсы рашуча адкінуў<ref>'''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 192-197.</ref>. У [[1610]] годзе Галілей паведаміў Кеплеру аб адкрыцьці спадарожнікаў [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. Кеплер сустрэў гэтае паведамленьне зь недаверам і ў палемічнай працы «Гутарка з Зорным весьнікам» прывёў некалькі гумарыстычных пярэчаньняў, як то: «незразумела, дзеля чаго быць [спадарожнікам], калі на гэтай плянэце няма нікога, хто б мог любавацца гэтым відовішчам»<ref>''Д. Антисери'' и ''Дж. Реале''. «Западная философия от истоков до наших дней. От Возрождения до Канта». СПб, Пневма, 2002, стр. 195</ref>. Але пазьней, атрымаўшы свой асобнік тэлескопа, Кеплер зьмяніў сваё меркаваньне, пацьвердзіў назіраньне спадарожнікаў і сам заняўся тэорыяй лінзаў. Вынікам ягонай працы сталі удасканалены тэлескоп і фундамэнтальная праца «Дыёптрыка».
Абодва законы былі сфармуляваны Кеплерам у [[1609]] годзе ў кніжцы «Новая астраномія», прычым, дзеля асьцярожнасьці, ён адносіў іх толькі да Марса. Новая мадэль руху выклікала вялікую цікавасьць сярод пасьлядоўнікаў Капэрніка, але не ўсе яны яе прынялі. Галілей кеплеравы эліпсы рашуча адкінуў<ref>'''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 192-197.</ref>. У [[1610]] годзе Галілей паведаміў Кеплеру аб адкрыцьці спадарожнікаў [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. Кеплер сустрэў гэтае паведамленьне зь недаверам і ў палемічнай працы «Гутарка з Зорным весьнікам» прывёў некалькі гумарыстычных пярэчаньняў, як то: «незразумела, дзеля чаго быць [спадарожнікам], калі на гэтай плянэце няма нікога, хто б мог любавацца гэтым відовішчам»<ref>''Д. Антисери'' и ''Дж. Реале''. «Западная философия от истоков до наших дней. От Возрождения до Канта». СПб, Пневма, 2002, стр. 195</ref>. Але пазьней, атрымаўшы свой асобнік тэлескопа, Кеплер зьмяніў сваё меркаваньне, пацьвердзіў назіраньне спадарожнікаў і сам заняўся тэорыяй лінзаў. Вынікам ягонай працы сталі удасканалены тэлескоп і фундамэнтальная праца «Дыёптрыка».


У Празе ў Кеплера нарадзіліся два сыны й дачка. У [[1611]] годзе старэйшы сын Фрыдрых памёр ад [[натуральная воспа|воспы]]. У гэты ж час псыхічнахворы імпэратар Рудольф II, атрымаўшы паразу ў вайне з уласным братам [[Матыяс Габсбург|Матыясам]], зракаецца на ягоную карысьць ад [[Чэхія|чэскай кароны]] й неўзабаве памірае. Пасьля гэтага Кеплер пачаў зборы для пераезду ў [[Лінц]], але яшчэ ў Празе пасьля доўгай хваробы памерла ягоная жонка Барбара.
У Празе ў Кеплера нарадзіліся два сына й дачка. У [[1611]] годзе старэйшы сын Фрыдрых памёр ад [[натуральная воспа|воспы]]. У гэты ж час псыхічнахворы імпэратар Рудольф II, атрымаўшы паразу ў вайне з уласным братам [[Матыяс Габсбург|Матыясам]], зракаецца на ягоную карысьць ад [[Чэхія|чэскай кароны]] й неўзабаве памірае. Пасьля гэтага Кеплер пачаў зборы для пераезду ў [[Лінц]], але яшчэ ў Празе пасьля доўгай хваробы памерла ягоная жонка Барбара.

=== Апошнія гады ===
[[Файл:JKepler.png|міні|зьлева|180пкс|Партрэт Кеплера, [[1627]] год]]
[[Файл:Kepler Statue Linz.jpg|міні|справа|200пкс|Помнік Кеплеру ў Лінцы]]
У [[1612]] годзе Ёган Кеплер, сабраўшы няшматлікія пажыткі, пераязджае ў [[Лінц]], дзе пражыў чатырнаццаць гадоў. За ім захавалася пасада прыдворнага матэматыка й астранома, але ў справе аплаты новы імпэратар быў нічым не лепей за старога. Некаторы прыбытак прыносілі Ёгану выкладаньне матэматыкі й гараскопы. У [[1613]] годзе Кеплер пашлюбаваўся з 24-гадовай дачкой столяра Сюзане. У іх нарадзілася сямёра дзяцей, зь якіх выжылі толькі чацьвёра.

У [[1615]] годзе Кеплер атрымаў вестку, што ягоная маці была абвінавачаная ў [[вядзьмарства|вядзьмарстве]]. Абвінавачваньне было сур'ёзным, на прошлую зіму у [[Леонбэрг]]е, дзе жыла ягоная маці, былі па тым жа артыкуле спалены шэсьць жанчын. Абвінавачваньне ўтрымлівала 49 пунктаў: ​​сувязь з [[д'ябал]]ам, блюзьнерства, псаваньне, [[нэкрамантыя]] й іншыя. Кеплер напісаў прашэньне гарадзкім уладам і ягоную маці спачатку адпусцілі, але потым зноў арыштавалі. Следзтва цягнулася пяць гадоў. Нарэшце, у [[1620]] годзе пачаўся суд. Кеплер сам выступіў абаронцам, і праз год скурчаную жанчыну вызвалілі, але на наступны год яна памерла.

Тым часам Кеплер працягваў астранамічныя дасьледаваньні й ў [[1618]] годзе выяўляе ''трэці закон'': стаўленьне куба сярэдняга выдаленьня плянэты ад Сонца да квадрата пэрыяду звароту яе вакол Сонца ёсьць велічыня сталая для ўсіх плянэт: '''a³/T² = const'''. Гэты вынік Кеплер апублікаваў у завяршальнай кнізе «Гармонія сьвету», прычым прымяняючы яго ўжо ня толькі да Марса, але й да ўсіх іншых плянэтаў, уключаючы, натуральна, і Зямлю, а таксама да [[галілеевыя спадарожнікі|галілеевых спадарожнікаў]]. Акрамя таго, у кнізе, разам з найкаштоўнейшымі навуковымі адкрыцьцямі, выкладзены таксама філязофскія развагі аб «[[Гармонія сфэраў|музыцы сфэраў]]» і Плятонавых целах, якія складаюць на думку вучонага [[эстэтыка|эстэтычную]] сутнасьць вышэйшага праекта светабудовы.

У [[1626]] годзе ў ходзе [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] Лінц быў абложаны й неўзабаве захоплены. Пасьля гэтага ў горадзе пачаліся рабаваньні й пажары; у ліку іншых згарэла друкарня. Кеплер неўзабаве пераехаў у [[Ульм]]. У [[1628]] годзе Кеплер перайшоў на службу да [[Альбрэхт фон Валенштайн|Валенштайну]]. А праз два гады Ёган Кеплер адправіўся да імпэратара ў [[Рэгенсбург]], каб атрымаць хоць бы часткова дараваньне. Па дарозе навукоўца моцна прастудзіўся й неўзабаве памёр.

Пасьля сьмерці Кеплера спадчыньнікам дасталося: паношанае адзеньне, 22 [[флёрын (манэта)|флёрына]] наяўнымі, 29000 флёрынаў нявыплачанага дараваньня, 27 апублікаваных рукапісаў і мноства неапублікаваных, якія пазьней былі выдадзены ў 22-томным зборніку. Са сьмерцю Кеплера ягоныя ліхтугі ня скончыліся. У канцы [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] было цалкам разбурана ягоная могілка, дзе ён пахаваны, ад якой нічога не засталося. Частка архіва Кеплера зьнікла. У [[1774]] годзе большую частку архіва (18 тамоў з 22) па рэкамендацыі [[Леанард Ойлер|Леанарда Ойлера]] набыла [[Пецярбурская Акадэмія навук]]<ref>''Копелевич Ю. X.'' «К истории приобретения Россией рукописей Кеплера». Историко-астрономические исследования. Вып. XI. 1972. С.131-145.</ref>, зараз захоўваецца ў Санкт-Пецярбурскім філіяле архіва РАН<ref>[http://www.ranar.spb.ru/rus/history/ Санкт-Пецярбургскі філіял архіва Расейскай акадэміі навук]</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
Радок 61: Радок 74:
* [http://wlym.com/~animations/newastronomy.html Johannes Kepler’s ''New Astronomy'']
* [http://wlym.com/~animations/newastronomy.html Johannes Kepler’s ''New Astronomy'']
* Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робэртсан. [http://www-groups.dcs.st-and.ac.uk/~history/Mathematicians/Kepler.html|Johannes Kepler] у архіве MacTutor.
* Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робэртсан. [http://www-groups.dcs.st-and.ac.uk/~history/Mathematicians/Kepler.html|Johannes Kepler] у архіве MacTutor.
* [http://www.johanneskepler.info JohannesKepler.Info] Kepler information and community website.

* [http://posner.library.cmu.edu/Posner/books/book.cgi?call=520_K38PI ''Harmonices mundi''] («The Harmony of the Worlds») in fulltext facsimile.
* [http://contentdm.lindahall.org/u?/star_atlas,6264 ''De Stella Nova in Pede Serpentarii''] («On the new star in Ophiuchus's foot») in full text facsimile at Linda Hall Library.


{{DEFAULTSORT:Кеплер, Ёган}}
{{DEFAULTSORT:Кеплер, Ёган}}

Вэрсія ад 22:57, 22 чэрвеня 2011

Ёган Кеплер
Friedrich Johannes Kepler
Кеплер у 1610 годзе
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1571
Месца нараджэньня Вайль-дэр-Штат, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1630
Месца сьмерці Рэгенсбург, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы Тубінгенскі ўнівэрсытэт
Занятак натураліст, астроляг, тэоляг, матэматык, астраном, музыказнаўца, фізык, касмоляг, тэарэтык музыкі, філёзаф, пісьменьнік, настаўнік
Навуковая сфэра астраномія, матэматыка, фізыка
Месца працы
Вядомы як аўтар законаў руху плянэтаў
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d][1] (1588) і магістар мастацтваў[d][1] (1591)
Навуковы кіраўнік Міхаэль Мёстлін[d]
Вучні Peter Crüger[d], Ambrosius Rhode[d][2] і Johann Odontius[d][2]
Бацька Heinrich Kepler[d][3]
Маці Katharina Kepler[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Ёган Кеплер (па-нямецку: Friedrich Johannes Kepler, па-лацінску: Ioannes Keplerus; 27 сьнежня 1571, Вайль-дэр-Штат15 лістапада 1630, Рэгенсбург) — нямецкі матэматык, астраном і оптык. Адкрыў законы руху плянэтаў. Адкрыцьці Кеплера паслужылі Ісаку Ньютану асновай для стварэньня тэорыі гравітацыі. Аўтар матэматычных працаў, у якіх утрымліваліся першыя элемэнты інтэгральнага зьлічэньня.

Біяграфія

Раньнія гады

Ёган нарадзіўся ў імпэрскім горадзе Вайль-дэр-Штаце, каля Штутгарта, сёньненшяй фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Ягоны бацька служыў наймітам у Гішпанскіх Нідэрляндах. Калі юнаку было 18 гадоў, бацька адправіўся ў чарговы паход і зьнік назаўсёды. Маці Кеплера, Катарына Кеплер, ўтрымоўвала карчму, падзарабляла варажбой і травалячэньнем[4].

Цікавасьць да астраноміі зьявалася ў Кеплера яшчэ ў дзіцячыя гады, калі ягоная маці паказала ўразьліваму хлопчыку яскравую камэту (1577), а пазьней — месячнае зацьменьне (1580). У 1589 годзе Кеплер скончыў школу пры манастыры Маўльброн, выявіўшы выбітныя здольнасьці[5]. Гарадзкія ўлады прызначылі яму стыпэндыю для дапамогі ў далейшым навучаньні.

У 1591 годзе ён паступіў ува ўнівэрсытэт у Тубінгене — спачатку на факультэт мастацтваў, да якіх тады прылічвалі й матэматыку з астраноміяй. Праз нейкі час Ёган перайшоў на тэалягічны факультэт, дзе ўпершыню пачуў пра ідэі Мікалая Капэрніка аб геліяцэнтрычнай сыстэме сьвету й адразу ж стаў ягоным прыхільнікам[6].

Першапачаткова Кеплер плянаваў стаць пратэстанцкім сьвятаром, але дзякуючы выдатным матэматычным здольнасьцям быў запрошаны ў 1594 годзе чытаць лекцыі па матэматыцы ўва ўнівэрсытэт горада Грац, які зараз знаходзіцца ў Аўстрыі.

«Кубак Кеплера»: мадель Сонечнай сыстэмы зь пяці плятонавых целаў.

У Грацы Кеплер правёў шэсьць гадоў. Тут у 1596 годзе выйшла ягоная першая кніга «Таямніца сьвету» (Mysterium Cosmographicum). У ёй Кеплер паспрабаваў знайсьці таемную гармонію Сусьвету, дзеля чаго супаставіў да арбітаў пяці вядомых тады плянэтаў (сфэру Зямлі ён вылучаў асабліва) розныя «Плятонавы целы» (правільныя шматграньнікі). Арбіту Сатурна ён прадставіў як кола на паверхні шара, апісанага вакол куба. У куб у сваю чаргу быў упісаны шар, які павінен быў прадстаўляць арбіту Юпітэра. У гэты шар быў упісаны тэтраэдр, апісаны вакол шара, які прадстаўляў арбіту Марса й г. д. Гэтая праца пасьля далейшых адкрыцьцяў Кеплера страціла сваё першапачатковае значэньне, хоць бы таму, што арбіты плянэтаў апынуліся не кругавымі, тым ня менш у наяўнасьць схаванай матэматычнай гармоніі Сусьвету Кеплер верыў да канца жыцьця. у 1621 годзе ён перавыдаў «Таямніцу сьвету», занясучыўшы ў яе шматлікія зьмяненьні й дапаўненьні[7].

Кнігу «Таямніца сьвету» Кеплер паслаў Галілею й Тыха Брагэ. Галілей адобрыў геліяцэнтрычны падыход Кеплера, але містычную нумэралёгію не падтрымаў. У далейшым яны вялі ажыўленую перапіску, і гэтая акалічнасьць (зносіны з «герэтыком»-пратэстантам) на судзе над Галілеем была асабліва падкрэсьлена як абцяжваючая віну Галілея. Тыха Брагэ таксама адхіліў надуманыя пабудовы Кеплера, аднак высока ацаніў ягоныя веды, арыгінальнасьць думкі й запрасіў Кеплера да сябе.

У 1597 годзе Кеплер пашлюбаваўся з удавой Барбарай Мюлер фон Мулек. Іхныя першыя двое дзяцей памерлі ў маленстве, а жонка захварэла эпілепсіяй. У давяршэньне нягод, у каталіцкім Грацы пачынаюцца ганеньні на пратэстантаў. Кеплер занесены ў сьпіс гнаных «герэтыкоў» і вымушаны быў пакінуць горад. Ён прыняў запрашэньне Тыха Брагэ, які да гэтага часу пераехаў у Прагу й служыў пры двары імпэратара Рудольфа II астраномам і астролягам.

Прага

Дом у Празе, дзе жыў Кеплер

У 1600 годзе Кеплер прыбыў у Прагу, дзе правёў дзесяць гадоў — самы плённы пэрыяд свайго жыцьця. Неўзабаве высьветлілася, што погляды Капэрніка й Кеплера на астраномію Тыха Брагэ падзяляў толькі збольшага. Каб захаваць геацэнтрызм, Брагэ прапанаваў кампрамісную мадэль: ўсе плянэты, акрамя Зямлі, круцяцца вакол Сонца, а Сонца круціцца вакол нерухомай Зямлі. Гэтая тэорыя атрымала вялікую вядомасьць і на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў зьяўлялася асноўным канкурэнтам сыстэмы сьвету Капэрніка.

Помнік Кеплеру й Брагэ ў Празе

Пасьля сьмерці Брагэ ў 1601 годзе Кеплер стаў ягоным пераемнікам на пасадзе. Скарб імпэратара з-за бясконцых войнаў быў пастаянна пусты, таму дараваньне Кеплеру плацілі рэдка й няшмат. Ён вымушаны быў падзарабляць складаньнем гараскопаў. Кеплеру прыйшлося таксама весьці шматгадовую цяжбу з нашчадкамі Тыха Брагэ, якія спрабавалі адабраць у яго, сярод іншай маёмасьці нябожчыка, таксама й вынікі астранамічных назіраньняў. У рэшце рэшт ад іх Ёгану атрымалася адкупіцца[8]. У 1604 годзе Кеплер апублікаваў свае назіраньні за звышновай зоркай, званай цяпер ягоным імем.

Быўшы добрым назіральнікам, Тыха Брагэ за шмат гадоў склаў аб'ёмную працу па назіраньні плянэтаў і сотняў зорак, прычым дакладнасьць ягоных вымярэньняў была істотна вышэйшай за ягоных папярэднікаў. Дзеля падвышэньня дакладнасьці Брагэ ўжываў як тэхнічныя ўдасканаленьні, так і спэцыяльную мэтодыку нэўтралізацыі хібнасьцяў назіраньня. Асабліва каштоўнай была сыстэматычнасьць вымярэньняў.

На працягу некалькіх гадоў Кеплер ўважліва вывучаў дадзеныя Брагэ й у выніку дбайнага аналізу прыйшоў да высновы, што траекторыя руху Марса ўяўляе сабой не круг, а эліпс, у адным з фокусаў якога знаходзіцца Сонца — становішча, вядомае сёньня як першы закон Кеплера. Далейшы аналіз прывёў да другога закона: радыюс-вэктар, які злучае плянэту й Сонца, у роўны час апісвае роўныя плошчы. Гэта азначала, што чым далей плянэта знаходзіцца ад Сонца, тым павольней яна рухаецца.

Абодва законы былі сфармуляваны Кеплерам у 1609 годзе ў кніжцы «Новая астраномія», прычым, дзеля асьцярожнасьці, ён адносіў іх толькі да Марса. Новая мадэль руху выклікала вялікую цікавасьць сярод пасьлядоўнікаў Капэрніка, але не ўсе яны яе прынялі. Галілей кеплеравы эліпсы рашуча адкінуў[9]. У 1610 годзе Галілей паведаміў Кеплеру аб адкрыцьці спадарожнікаў Юпітэра. Кеплер сустрэў гэтае паведамленьне зь недаверам і ў палемічнай працы «Гутарка з Зорным весьнікам» прывёў некалькі гумарыстычных пярэчаньняў, як то: «незразумела, дзеля чаго быць [спадарожнікам], калі на гэтай плянэце няма нікога, хто б мог любавацца гэтым відовішчам»[10]. Але пазьней, атрымаўшы свой асобнік тэлескопа, Кеплер зьмяніў сваё меркаваньне, пацьвердзіў назіраньне спадарожнікаў і сам заняўся тэорыяй лінзаў. Вынікам ягонай працы сталі удасканалены тэлескоп і фундамэнтальная праца «Дыёптрыка».

У Празе ў Кеплера нарадзіліся два сына й дачка. У 1611 годзе старэйшы сын Фрыдрых памёр ад воспы. У гэты ж час псыхічнахворы імпэратар Рудольф II, атрымаўшы паразу ў вайне з уласным братам Матыясам, зракаецца на ягоную карысьць ад чэскай кароны й неўзабаве памірае. Пасьля гэтага Кеплер пачаў зборы для пераезду ў Лінц, але яшчэ ў Празе пасьля доўгай хваробы памерла ягоная жонка Барбара.

Апошнія гады

Партрэт Кеплера, 1627 год
Помнік Кеплеру ў Лінцы

У 1612 годзе Ёган Кеплер, сабраўшы няшматлікія пажыткі, пераязджае ў Лінц, дзе пражыў чатырнаццаць гадоў. За ім захавалася пасада прыдворнага матэматыка й астранома, але ў справе аплаты новы імпэратар быў нічым не лепей за старога. Некаторы прыбытак прыносілі Ёгану выкладаньне матэматыкі й гараскопы. У 1613 годзе Кеплер пашлюбаваўся з 24-гадовай дачкой столяра Сюзане. У іх нарадзілася сямёра дзяцей, зь якіх выжылі толькі чацьвёра.

У 1615 годзе Кеплер атрымаў вестку, што ягоная маці была абвінавачаная ў вядзьмарстве. Абвінавачваньне было сур'ёзным, на прошлую зіму у Леонбэрге, дзе жыла ягоная маці, былі па тым жа артыкуле спалены шэсьць жанчын. Абвінавачваньне ўтрымлівала 49 пунктаў: ​​сувязь з д'ябалам, блюзьнерства, псаваньне, нэкрамантыя й іншыя. Кеплер напісаў прашэньне гарадзкім уладам і ягоную маці спачатку адпусцілі, але потым зноў арыштавалі. Следзтва цягнулася пяць гадоў. Нарэшце, у 1620 годзе пачаўся суд. Кеплер сам выступіў абаронцам, і праз год скурчаную жанчыну вызвалілі, але на наступны год яна памерла.

Тым часам Кеплер працягваў астранамічныя дасьледаваньні й ў 1618 годзе выяўляе трэці закон: стаўленьне куба сярэдняга выдаленьня плянэты ад Сонца да квадрата пэрыяду звароту яе вакол Сонца ёсьць велічыня сталая для ўсіх плянэт: a³/T² = const. Гэты вынік Кеплер апублікаваў у завяршальнай кнізе «Гармонія сьвету», прычым прымяняючы яго ўжо ня толькі да Марса, але й да ўсіх іншых плянэтаў, уключаючы, натуральна, і Зямлю, а таксама да галілеевых спадарожнікаў. Акрамя таго, у кнізе, разам з найкаштоўнейшымі навуковымі адкрыцьцямі, выкладзены таксама філязофскія развагі аб «музыцы сфэраў» і Плятонавых целах, якія складаюць на думку вучонага эстэтычную сутнасьць вышэйшага праекта светабудовы.

У 1626 годзе ў ходзе Трыццацігадовай вайны Лінц быў абложаны й неўзабаве захоплены. Пасьля гэтага ў горадзе пачаліся рабаваньні й пажары; у ліку іншых згарэла друкарня. Кеплер неўзабаве пераехаў у Ульм. У 1628 годзе Кеплер перайшоў на службу да Валенштайну. А праз два гады Ёган Кеплер адправіўся да імпэратара ў Рэгенсбург, каб атрымаць хоць бы часткова дараваньне. Па дарозе навукоўца моцна прастудзіўся й неўзабаве памёр.

Пасьля сьмерці Кеплера спадчыньнікам дасталося: паношанае адзеньне, 22 флёрына наяўнымі, 29000 флёрынаў нявыплачанага дараваньня, 27 апублікаваных рукапісаў і мноства неапублікаваных, якія пазьней былі выдадзены ў 22-томным зборніку. Са сьмерцю Кеплера ягоныя ліхтугі ня скончыліся. У канцы Трыццацігадовай вайны было цалкам разбурана ягоная могілка, дзе ён пахаваны, ад якой нічога не засталося. Частка архіва Кеплера зьнікла. У 1774 годзе большую частку архіва (18 тамоў з 22) па рэкамендацыі Леанарда Ойлера набыла Пецярбурская Акадэмія навук[11], зараз захоўваецца ў Санкт-Пецярбурскім філіяле архіва РАН[12].

Крыніцы

  1. ^ а б Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.)London: John Murray, 1898.
  2. ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  3. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  4. ^ Лишевский В. П. «Кеплер и его законы движения планет». Земля и Вселенная, № 1 (1994), с. 63-69
  5. ^ Max Caspar. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 29-36.
  6. ^ Robert S. Westman. «Kepler’s Early Physico-Astrological Problematic». Journal for the History of Astronomy, 32 (2001): pp 27-36.
  7. ^ Field, J. V. «Kepler’s geometrical cosmology». Chicago: Chicago University Press, 1988, ISBN 0-226-24823-2, Chapter IV.
  8. ^ Max Caspar. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 111—122.
  9. ^ 'Max Caspar. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 192-197.
  10. ^ Д. Антисери и Дж. Реале. «Западная философия от истоков до наших дней. От Возрождения до Канта». СПб, Пневма, 2002, стр. 195
  11. ^ Копелевич Ю. X. «К истории приобретения Россией рукописей Кеплера». Историко-астрономические исследования. Вып. XI. 1972. С.131-145.
  12. ^ Санкт-Пецярбургскі філіял архіва Расейскай акадэміі навук

Вонкавыя спасылкі

Ёган Кеплерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA