Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль, артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858
Радок 1: Радок 1:
{{Навуковец
[[Файл:Johannes Kepler 1610.jpg|міні|справа|150пкс|Ёган Кеплер (1610)]]
| Імя = Ёган Кеплер
| Арыгінал імя = Friedrich Johannes Kepler
| Фота = Johannes Kepler 1610.jpg
| Шырыня = 200пкс
| Подпіс = Кеплер у 1610 годзе
| Дата нараджэньня = [[27 сьнежня]] [[1571]]
| Месца нараджэньня = [[Вайль-дэр-Штат]], [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя]]
| Дата сьмерці = [[15 кастрычніка]] [[1630]]
| Месца сьмерці = [[Рэгенсбург]], [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя]]
| Грамадзянства =
| Навуковая сфэра = [[астраномія]], [[матэматыка]], [[фізыка]]
| Месца працы =
| Альма-матэр = [[Тубінгенскі ўнівэрсытэт]]
| Навуковы кіраўнік =
| Знакамітыя вучні =
| Вядомы як = аўтар [[законы руху плянэтаў|законаў руху плянэтаў]]
| Узнагароды і прэміі =
| Сайт =
}}
'''Ёган Кеплер''' ({{lang-de|Friedrich Johannes Kepler}}, {{lang-la|Ioannes Keplerus}}; [[27 сьнежня]] [[1571]], [[Вайль-дэр-Штат]] — [[15 лістапада]] [[1630]], [[Рэгенсбург]]) — нямецкі матэматык, астраном і оптык. Адкрыў [[законы руху плянэтаў]]. Адкрыцьці Кеплера паслужылі [[Ісак Ньютан|Ісаку Ньютану]] асновай для стварэньня тэорыі [[гравітацыя|гравітацыі]]. Аўтар матэматычных працаў, у якіх утрымліваліся першыя элемэнты інтэгральнага зьлічэньня.
'''Ёган Кеплер''' ({{lang-de|Friedrich Johannes Kepler}}, {{lang-la|Ioannes Keplerus}}; [[27 сьнежня]] [[1571]], [[Вайль-дэр-Штат]] — [[15 лістапада]] [[1630]], [[Рэгенсбург]]) — нямецкі матэматык, астраном і оптык. Адкрыў [[законы руху плянэтаў]]. Адкрыцьці Кеплера паслужылі [[Ісак Ньютан|Ісаку Ньютану]] асновай для стварэньня тэорыі [[гравітацыя|гравітацыі]]. Аўтар матэматычных працаў, у якіх утрымліваліся першыя элемэнты інтэгральнага зьлічэньня.

=== Раньнія гады ===
Ёган нарадзіўся ў [[імпэрскі горад|імпэрскім горадзе]] [[Вайль-дэр-Штат|Вайль-дэр-Штаце]], каля [[Штутгарт]]а, сёньненшяй фэдэральнай зямлі [[Бадэн-Вюртэмбэрг]]. Ягоны бацька служыў наймітам у [[Гішпанскія Нідэрлянды|Гішпанскіх Нідэрляндах]]. Калі юнаку было 18 гадоў, бацька адправіўся ў чарговы паход і зьнік назаўсёды. Маці Кеплера, [[Катарына Кеплер]], ўтрымоўвала карчму, падзарабляла варажбой і травалячэньнем<ref>''Лишевский В. П.'' «Кеплер и его законы движения планет». Земля и Вселенная, № 1 (1994), с. 63-69</ref>.

Цікавасьць да [[астраномія|астраноміі]] зьявалася ў Кеплера яшчэ ў дзіцячыя гады, калі ягоная маці паказала ўразьліваму хлопчыку [[Вялікая камэта 1577 году|яскравую камэту]] ([[1577]]), а пазьней — [[месячнае зацьменьне]] ([[1580]]). У [[1589]] годзе Кеплер скончыў школу пры [[Маўльброн (манастыр)|манастыры Маўльброн]], выявіўшы выбітныя здольнасьці<ref>''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 29-36.</ref>. Гарадзкія ўлады прызначылі яму стыпэндыю для дапамогі ў далейшым навучаньні.

У [[1591]] годзе ён паступіў ува ўнівэрсытэт у [[Тубінген]]е — спачатку на факультэт [[мастацтва|мастацтваў]], да якіх тады прылічвалі й [[матэматыка|матэматыку]] з астраноміяй. Праз нейкі час Ёган перайшоў на [[тэалёгія|тэалягічны]] факультэт, дзе ўпершыню пачуў пра ідэі [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]] аб [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|геліяцэнтрычнай сыстэме сьвету]] й адразу ж стаў ягоным прыхільнікам<ref>''Robert S. Westman''. «Kepler’s Early Physico-Astrological Problematic». Journal for the History of Astronomy, 32 (2001): pp 27-36.</ref>.

Першапачаткова Кеплер плянаваў стаць [[пратэстанцтва|пратэстанцкім]] [[сьвятар]]ом, але дзякуючы выдатным матэматычным здольнасьцям быў запрошаны ў [[1594]] годзе чытаць лекцыі па матэматыцы ўва [[Грацкі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт горада Грац]], які зараз знаходзіцца ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]].

[[Файл:Kepler-solar-system-1.png|міні|справа|«Кубак Кеплера»: мадель [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]] зь пяці [[Плятонава цела|плятонавых целаў]].]]
У Грацы Кеплер правёў шэсьць гадоў. Тут у [[1596]] годзе выйшла ягоная першая кніга «Таямніца сьвету» (Mysterium Cosmographicum). У ёй Кеплер паспрабаваў знайсьці таемную гармонію [[сусвет|Сусьвету]], дзеля чаго супаставіў да [[арбіта]]ў пяці вядомых тады [[плянэта]]ў (сфэру Зямлі ён вылучаў асабліва) розныя «Плятонавы целы» ([[правільныя шматграньнікі]]). Арбіту [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]] ён прадставіў як кола на паверхні шара, апісанага вакол куба. У куб у сваю чаргу быў упісаны шар, які павінен быў прадстаўляць арбіту [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. У гэты шар быў упісаны [[тэтраэдр]], апісаны вакол шара, які прадстаўляў арбіту [[Марс (плянэта)|Марса]] й г. д. Гэтая праца пасьля далейшых адкрыцьцяў Кеплера страціла сваё першапачатковае значэньне, хоць бы таму, што арбіты плянэтаў апынуліся не кругавымі, тым ня менш у наяўнасьць схаванай матэматычнай гармоніі Сусьвету Кеплер верыў да канца жыцьця. у [[1621]] годзе ён перавыдаў «Таямніцу сьвету», занясучыўшы ў яе шматлікія зьмяненьні й дапаўненьні<ref>''Field, J. V.'' «Kepler’s geometrical cosmology». Chicago: Chicago University Press, 1988, ISBN 0-226-24823-2, Chapter IV.</ref>.

Кнігу «Таямніца сьвету» Кеплер паслаў [[Галілео Галілей|Галілею]] й [[Тыха Брагэ]]. Галілей адобрыў [[геліацэнтрызм|геліяцэнтрычны]] падыход Кеплера, але містычную [[нумэралёгія|нумэралёгію]] не падтрымаў. У далейшым яны вялі ажыўленую перапіску, і гэтая акалічнасьць (зносіны з «герэтыком»-[[пратэстант]]ам) на [[Працэс Галілея|судзе над Галілеем]] была асабліва падкрэсьлена як абцяжваючая віну Галілея. Тыха Брагэ таксама адхіліў надуманыя пабудовы Кеплера, аднак высока ацаніў ягоныя веды, арыгінальнасьць думкі й запрасіў Кеплера да сябе.

У [[1597]] годзе Кеплер пашлюбаваўся з удавой Барбарай Мюлер фон Мулек. Іхныя першыя двое дзяцей памерлі ў маленстве, а жонка захварэла [[эпілепсія|эпілепсіяй]]. У давяршэньне нягод, у [[каталіцызм|каталіцкім]] Грацы пачынаюцца ганеньні на пратэстантаў. Кеплер занесены ў сьпіс гнаных «герэтыкоў» і вымушаны быў пакінуць горад. Ён прыняў запрашэньне Тыха Брагэ, які да гэтага часу пераехаў у [[Прага|Прагу]] й служыў пры двары імпэратара [[Рудольф II (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Рудольфа II]] астраномам і астролягам.

== Крыніцы ==
{{Зноскі}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 19:29, 22 чэрвеня 2011

Ёган Кеплер
Friedrich Johannes Kepler
Кеплер у 1610 годзе
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1571
Месца нараджэньня Вайль-дэр-Штат, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 15 кастрычніка 1630
Месца сьмерці Рэгенсбург, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя
Месца пахаваньня
Месца вучобы Тубінгенскі ўнівэрсытэт
Занятак натураліст, астроляг, тэоляг, матэматык, астраном, музыказнаўца, фізык, касмоляг, тэарэтык музыкі, філёзаф, пісьменьнік, настаўнік
Навуковая сфэра астраномія, матэматыка, фізыка
Месца працы
Вядомы як аўтар законаў руху плянэтаў
Навуковая ступень бакаляўр мастацтваў[d][1] (1588) і магістар мастацтваў[d][1] (1591)
Навуковы кіраўнік Міхаэль Мёстлін[d]
Вучні Peter Crüger[d], Ambrosius Rhode[d][2] і Johann Odontius[d][2]
Бацька Heinrich Kepler[d][3]
Маці Katharina Kepler[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Ёган Кеплер (па-нямецку: Friedrich Johannes Kepler, па-лацінску: Ioannes Keplerus; 27 сьнежня 1571, Вайль-дэр-Штат15 лістапада 1630, Рэгенсбург) — нямецкі матэматык, астраном і оптык. Адкрыў законы руху плянэтаў. Адкрыцьці Кеплера паслужылі Ісаку Ньютану асновай для стварэньня тэорыі гравітацыі. Аўтар матэматычных працаў, у якіх утрымліваліся першыя элемэнты інтэгральнага зьлічэньня.

Раньнія гады

Ёган нарадзіўся ў імпэрскім горадзе Вайль-дэр-Штаце, каля Штутгарта, сёньненшяй фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Ягоны бацька служыў наймітам у Гішпанскіх Нідэрляндах. Калі юнаку было 18 гадоў, бацька адправіўся ў чарговы паход і зьнік назаўсёды. Маці Кеплера, Катарына Кеплер, ўтрымоўвала карчму, падзарабляла варажбой і травалячэньнем[4].

Цікавасьць да астраноміі зьявалася ў Кеплера яшчэ ў дзіцячыя гады, калі ягоная маці паказала ўразьліваму хлопчыку яскравую камэту (1577), а пазьней — месячнае зацьменьне (1580). У 1589 годзе Кеплер скончыў школу пры манастыры Маўльброн, выявіўшы выбітныя здольнасьці[5]. Гарадзкія ўлады прызначылі яму стыпэндыю для дапамогі ў далейшым навучаньні.

У 1591 годзе ён паступіў ува ўнівэрсытэт у Тубінгене — спачатку на факультэт мастацтваў, да якіх тады прылічвалі й матэматыку з астраноміяй. Праз нейкі час Ёган перайшоў на тэалягічны факультэт, дзе ўпершыню пачуў пра ідэі Мікалая Капэрніка аб геліяцэнтрычнай сыстэме сьвету й адразу ж стаў ягоным прыхільнікам[6].

Першапачаткова Кеплер плянаваў стаць пратэстанцкім сьвятаром, але дзякуючы выдатным матэматычным здольнасьцям быў запрошаны ў 1594 годзе чытаць лекцыі па матэматыцы ўва ўнівэрсытэт горада Грац, які зараз знаходзіцца ў Аўстрыі.

«Кубак Кеплера»: мадель Сонечнай сыстэмы зь пяці плятонавых целаў.

У Грацы Кеплер правёў шэсьць гадоў. Тут у 1596 годзе выйшла ягоная першая кніга «Таямніца сьвету» (Mysterium Cosmographicum). У ёй Кеплер паспрабаваў знайсьці таемную гармонію Сусьвету, дзеля чаго супаставіў да арбітаў пяці вядомых тады плянэтаў (сфэру Зямлі ён вылучаў асабліва) розныя «Плятонавы целы» (правільныя шматграньнікі). Арбіту Сатурна ён прадставіў як кола на паверхні шара, апісанага вакол куба. У куб у сваю чаргу быў упісаны шар, які павінен быў прадстаўляць арбіту Юпітэра. У гэты шар быў упісаны тэтраэдр, апісаны вакол шара, які прадстаўляў арбіту Марса й г. д. Гэтая праца пасьля далейшых адкрыцьцяў Кеплера страціла сваё першапачатковае значэньне, хоць бы таму, што арбіты плянэтаў апынуліся не кругавымі, тым ня менш у наяўнасьць схаванай матэматычнай гармоніі Сусьвету Кеплер верыў да канца жыцьця. у 1621 годзе ён перавыдаў «Таямніцу сьвету», занясучыўшы ў яе шматлікія зьмяненьні й дапаўненьні[7].

Кнігу «Таямніца сьвету» Кеплер паслаў Галілею й Тыха Брагэ. Галілей адобрыў геліяцэнтрычны падыход Кеплера, але містычную нумэралёгію не падтрымаў. У далейшым яны вялі ажыўленую перапіску, і гэтая акалічнасьць (зносіны з «герэтыком»-пратэстантам) на судзе над Галілеем была асабліва падкрэсьлена як абцяжваючая віну Галілея. Тыха Брагэ таксама адхіліў надуманыя пабудовы Кеплера, аднак высока ацаніў ягоныя веды, арыгінальнасьць думкі й запрасіў Кеплера да сябе.

У 1597 годзе Кеплер пашлюбаваўся з удавой Барбарай Мюлер фон Мулек. Іхныя першыя двое дзяцей памерлі ў маленстве, а жонка захварэла эпілепсіяй. У давяршэньне нягод, у каталіцкім Грацы пачынаюцца ганеньні на пратэстантаў. Кеплер занесены ў сьпіс гнаных «герэтыкоў» і вымушаны быў пакінуць горад. Ён прыняў запрашэньне Тыха Брагэ, які да гэтага часу пераехаў у Прагу й служыў пры двары імпэратара Рудольфа II астраномам і астролягам.

Крыніцы

  1. ^ а б Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.)London: John Murray, 1898.
  2. ^ а б Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  3. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  4. ^ Лишевский В. П. «Кеплер и его законы движения планет». Земля и Вселенная, № 1 (1994), с. 63-69
  5. ^ Max Caspar. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 29-36.
  6. ^ Robert S. Westman. «Kepler’s Early Physico-Astrological Problematic». Journal for the History of Astronomy, 32 (2001): pp 27-36.
  7. ^ Field, J. V. «Kepler’s geometrical cosmology». Chicago: Chicago University Press, 1988, ISBN 0-226-24823-2, Chapter IV.

Вонкавыя спасылкі

Ёган Кеплерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA