Тэрарызм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
FoxBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: si:ත්‍රස්තවාදය
Радок 16: Радок 16:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Terrorism|выгляд=міні}}
{{Commonscat|Terrorism}}
* [http://www.terrorism.com/ Terrorism Research Center] {{ref-en}}
* [http://www.terrorism.com/ Terrorism Research Center] {{ref-en}}
* [http://terrorfinance.org/ The terror finance blog] {{ref-en}}
* [http://terrorfinance.org/ The terror finance blog] {{ref-en}}
Радок 25: Радок 25:
[[Катэгорыя:Палітыка]]
[[Катэгорыя:Палітыка]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Тэрарызм| ]]


[[ar:إرهاب]]
[[ar:إرهاب]]

Вэрсія ад 11:40, 21 чэрвеня 2011

Тэрарызм (па-лацінску: terror — жах) — грамадзка небясьпечная дзейнасьць, якая складаецца ў сьвядомым, мэтанакіраваным ужываньні гвалту шляхам захопу закладнікаў, падпалаў, забойстваў, катаваньняў, выбухаў, запалохваньня насельніцтва і органаў улады або зьдзяйсьненьня іншых замахаў, на жыцьцё або здароўе ні ў чым не вінаватых людзей або пагрозы зьдзяйсьненьня злачынных дзеяньняў з мэтай дасягненьня сваіх мэт.

Агулам прынята, што дзеяньні, зьдзейсьненыя падчас вайны, у прыватнасьці партызанскі рух, не кваліфікуюцца як тэрарыстычныя.

Тэрор і тэрарызм

Неабходна адрозьніваць два роднасных, але розных, паняцьця — тэрор і тэрарызм. Тэрор — гэты гвалт улады зь яе дзяржаўным апаратам супраць народа з мэтай прыгнечаньня ня толькі апазыцыі, але і ўсёй грамадзкасьці, з мэтай выкліку жаху і пакіданьня думак аб супраціве. Іншымі словамі, тэрор — гэты гвалт з боку моцнага. Упершыню сыстэмны палітычны тэрор быў разгорнуты якабінцамі падчас Францускай рэвалюцыі.Іх ідэалягічнымі нашчадкамі былі бальшавікі, якія разгарнулі чырвоны тэрор з мэтай прыгнечаньня палітычнай апазыцыі і распаўсюджваньня сваёй улады за межы захопленых імі Пецярбургу і Масквы. Ахвяры ўладнага тэрору вылічаюцца шматлікімі тысячамі і нават мільёнамі людзей.

Затое тэрарызм — гэты гвалт «з боку больш слабага», гвалт, якое выходзіць ад апазыцыйных праслоек грамадзтва, радыкальна наладжаных і як правіла вельмі нешматлікіх. Тэрарызм носіць палітычную, сацыяльную або нацыянальную афарбоўку ў залежнасьці ад мэт сваіх носьбітаў. Тэрарызм як зьява перасьледуе дзьве асноўныя знакавыя мэты:

  • Першае — зьдзейсьніць ціск на органы ўлады, запалохаць, пасеяць страх і няўпэўненасьць.
  • Другой мэтай і ў той жа час прыкметай тэрарызму зьяўляецца выкліканьне спачуваньняў сваёй мэтавай аўдыторыі, гэта значыць той праслойцы грамадзтва, якая як лічыцца паддаецца прыгнёту або дыскрымінацыі, але саступае ў радыкальнасьці тэрарыстам. Такім чынам, тэрарызм немагчымы без таго, каб тэрарысты не абвясьцілі аб сваёй адказнасьці за ажыцьцёўлены акт гвалту.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Тэрарызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў