Францішак Багушэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Da voli (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Rasa (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Радок 30: Радок 30:
| Шырыня гербу =
| Шырыня гербу =
| Подпіс гербу =
| Подпіс гербу =
| Род =[[Багушэвічы]]
| Род =[[Багушэвічы (род)|Багушэвічы]]
| Бацька =Казімер Багушэвіч
| Бацька =Казімер с. Юзафа Багушэвіч
| Маці =..
| Маці =Канстанцыя Галаўня
| Жонка =
| Жонка = Габрыэля Міхайлаўна Шклёнік
| Дзеці =Тамаш,...
| Дзеці =Тамаш,Канстанцыя
| Рэлігія =[[рыма-каталік]]
| Рэлігія =[[рыма-каталік]]
| Рэгаліі =
| Рэгаліі =

Вэрсія ад 17:08, 11 чэрвеня 2011

Францішак Багушэвіч
Франці́шак Бенядзі́кт Багушэ́віч
Багушэвіч у 1889 г.
Багушэвіч у 1889 г.
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава
Нарадзіўся 9 (21) сакавіка 1840
Памёр 15 (28) красавіка 1900 (60 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці клясык беларускай літаратуры, паэт
Мова беларуская мова і польская мова
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава III ступені
Творы на сайце Knihi.com
Францішак Бенядзікт Багушэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 (21) сакавіка 1840
Памёр 15 (28) красавіка 1900 (60 гадоў)
Пахаваны
Род Багушэвічы
Бацькі Казімер с. Юзафа Багушэвіч
Канстанцыя Галаўня
Жонка Габрыэля Міхайлаўна Шклёнік
Дзеці Тамаш,Канстанцыя
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць публіцыст, перакладнік, пісьменьнік, паэт

Франці́шак Бенядзі́кт Багушэ́віч (21 сакавіка (9 сакавіка па старым стылі) 1840 — 28 красавіка (15 красавіка па старым стылі) 1900) — беларускі паэт. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, вызваленчага дэмакратычнага руху, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў фальварку Сьвіраны Віленскага павету Віленскай губэрні. Як вядома, гэты маёнтак пры канцы свайго жыцьця набыў Васіль Цяпінскі[Крыніца?]. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861. У тым жа годзе паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Доцішкі. Актыўны ўдзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў. У адным з баёў быў паранены. Ратуючыся ад рэпрэсіяў, вымушаны быў хавацца, а потым зьехаць зь Беларусі. Жыў ва Ўкраіне. У 1865 годзе яму ўдалося паступіць у Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў адвакатам — абаронцам правоў сялянства. Пасьля амністыі для ўсіх удзельнікаў паўстаньня, якая была прымеркаваная да ўзыходжаньня на трон Аляксандра III, пераехаў зь сям’ёй у Вільню. Працаваў прысяжным павераным у судовай палаце, пісаў артыкулы ў часопіс «Край» па-польску. Менавіта ў віленскі пэрыяд разгарнулася яго літаратурная й публіцыстычная дзейнасьць. Пасьля звальненьня жыў у в. Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе й памёр. Пахаваны ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёну.

Творчасьць

Псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава.

Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Яго творчасьць цесна зьвязаная зь беларускім фальклёрам. Выдаў два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Аўстра-Вугоршчыне. У аснову мовы твораў пакладзены паўночна-заходні дыялект.

Ушанаваньне памяці

Магіла Багушэвіча ў Жупранах

6 верасьня 2009 году ў Смаргоні быў усталяваны бронзавы помнік Францішку Багушэвічу[2]. Ягоным імем названая плошча ў Менску.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі