Адам Міцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasa (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д ня варта выкарыстоўваць два інфабоксы ў адным артыкуле
Радок 20: Радок 20:
| Палічка =
| Палічка =
| Сайт =
| Сайт =
}}
{{Шляхціч
| Імя =Адам Бэрнард Міцкевіч
| Герб =POL COA Poraj.svg
| Шырыня гербу =
| Подпіс гербу =[[Порай (герб)|герб «Порай»]]
| Род =[[Міцкевіч]]ы
| Бацька =Мікалай Міцкевіч
| Маці =Барбара з [[Маеўскія|Маеўскіх]]
| Жонка =Цэліна Шыманоўская
| Дзеці =Марыя, Гелена, Уладзіслаў, Юзаф, Аляксандар, Ян
| Рэлігія =[[рыма-каталік]]
| Рэгаліі =
| Колер =
| Колер загалоўку =
}}
}}
'''Адам Бэрнард Міцкевіч''' ({{мова-pl|Adam Bernard Mickiewicz}}; [[24 сьнежня]] [[1798]], [[Завосьсе]] або [[Наваградак]]<ref>У мэтрыцы няма зьвестак пра месца нараджэньня.</ref><ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3940563 Mickiewicz Adam Bernard] (у:) Internetowa encyklopedia PWN</ref><ref>Ksawery Pruszyński. Opowieść o Mickiewiczu. — Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», 1998. S. 7—8.</ref> — [[26 лістапада]] [[1855]], [[Канстантынопаль]]) — [[палякі|польскі]] [[паэт]], палітычны публіцыст і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага<ref>І. Масляніцына. [http://slounik.org/157553.html Міцкевіч (Mickiewicz) Адам] // {{Літаратура/Мысьліцелі і асьветнікі Беларусі (1995)|к}}</ref><ref>[[Ніна Баршчэўская]]. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/kamunikat/27/05a.htm Адам Міцкевіч і Беларуская мова] // Камунікат 2 / 2005 (27)</ref> паходжаньня. Зьяўляецца адным з трох польскіх бардаў — нацыянальным паэтам Польшчы і адным з найвыбітнейшых [[Славянскія мовы|славянамоўных]] паэтаў у шэрагу з [[Аляксандар Пушкін|Аляксандрам Пушкіным]]<ref>[http://books.google.ca/books?id=9OEXAAAAIAAJ&q=%22two+of+the+most+illustrious+of+all+Slavic+poets%22&dq=%22two+of+the+most+illustrious+of+all+Slavic+poets%22&cd=1 «Centennial essays for Pushkin‎»] Page 77, Samuel Hazzard Cross — Literary Criticism, 1937: «...там, у Маскве, сустрэліся два найславуцейшых з усіх славянскіх паэтаў — паляк Адам Міцкевіч і расеец Аляксандар Пушкін.»</ref>. Разам зь [[Юльюш Славацкі|Юльюшам Славацкім]] і [[Зыгмунт Красінскі|Зыгмунтам Красінскім]] лічыцца адным з зачынальнікаў польскага [[рамантызм]]у, польскай літаратуры ўвогуле<ref>S. Treugutt, Mickiewicz — domowy i daleki, w: A. Mickiewicz, Dzieła I, Warszawa 1998, str. 7</ref><ref>E. Zarych, Posłowie w: A. Mickiewicz, Ballady i romanse, Kraków 2001, str. 76</ref> і адным з найяскравейшых паэтаў [[эўропа|эўрапейскага]] літаратурнага маштабу<ref>A. Wójcik i M. Englender, Budowniczowie gwiazd 1, Warszawa 1980, str. 19-10</ref>. Характарызуецца іншымі, як «паэт пераўтварэньняў»<ref name="witkowska237">A. Witkowska, ''Romantyzm'', Warszawa 2003, str. 237</ref> і «славянскі бард»<ref>Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 12</ref>. Чалец [[Таварыства філяматаў]]. Ён быў адным з найвыбітнейшых стваральнікаў рамантычнае драмы ў Польшчы<ref>T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239—140</ref>, які параўноўваўся як на радзіме, так і ў Заходняй Эўропе з [[Джордж Байран|Джорджам Байранам]] і [[Гётэ|Ёганам Вольфгангам Гётэ]]<ref>T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239</ref><ref>Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 13</ref>. Прызнаны адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры<ref>[[Адам Мальдзіс]]. Зямля Навагрудская, краю мой родны… // Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś / Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. — Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. С. 6</ref>. На Беларусі лічыцца таксама і беларускім паэтам<ref>[http://slounik.org/154374.html Міцкевіч Адам] // {{Літаратура/Культуралёгія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2003}}</ref>. Вядомы перадусім як аўтар балядаў, паэтычных апавяданьняў, драмы «Дзяды» і нацыянальнай эпапэі «[[Пан Тадэвуш]]», прызнанай апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Іншымі ўплывовымі творамі Міцкевіча зьўляліся паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына»
'''Адам Бэрнард Міцкевіч''' ({{мова-pl|Adam Bernard Mickiewicz}}; [[24 сьнежня]] [[1798]], [[Завосьсе]] або [[Наваградак]]<ref>У мэтрыцы няма зьвестак пра месца нараджэньня.</ref><ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3940563 Mickiewicz Adam Bernard] (у:) Internetowa encyklopedia PWN</ref><ref>Ksawery Pruszyński. Opowieść o Mickiewiczu. — Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», 1998. S. 7—8.</ref> — [[26 лістапада]] [[1855]], [[Канстантынопаль]]) — [[палякі|польскі]] [[паэт]], палітычны публіцыст і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага<ref>І. Масляніцына. [http://slounik.org/157553.html Міцкевіч (Mickiewicz) Адам] // {{Літаратура/Мысьліцелі і асьветнікі Беларусі (1995)|к}}</ref><ref>[[Ніна Баршчэўская]]. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/kamunikat/27/05a.htm Адам Міцкевіч і Беларуская мова] // Камунікат 2 / 2005 (27)</ref> паходжаньня. Зьяўляецца адным з трох польскіх бардаў — нацыянальным паэтам Польшчы і адным з найвыбітнейшых [[Славянскія мовы|славянамоўных]] паэтаў у шэрагу з [[Аляксандар Пушкін|Аляксандрам Пушкіным]]<ref>[http://books.google.ca/books?id=9OEXAAAAIAAJ&q=%22two+of+the+most+illustrious+of+all+Slavic+poets%22&dq=%22two+of+the+most+illustrious+of+all+Slavic+poets%22&cd=1 «Centennial essays for Pushkin‎»] Page 77, Samuel Hazzard Cross — Literary Criticism, 1937: «...там, у Маскве, сустрэліся два найславуцейшых з усіх славянскіх паэтаў — паляк Адам Міцкевіч і расеец Аляксандар Пушкін.»</ref>. Разам зь [[Юльюш Славацкі|Юльюшам Славацкім]] і [[Зыгмунт Красінскі|Зыгмунтам Красінскім]] лічыцца адным з зачынальнікаў польскага [[рамантызм]]у, польскай літаратуры ўвогуле<ref>S. Treugutt, Mickiewicz — domowy i daleki, w: A. Mickiewicz, Dzieła I, Warszawa 1998, str. 7</ref><ref>E. Zarych, Posłowie w: A. Mickiewicz, Ballady i romanse, Kraków 2001, str. 76</ref> і адным з найяскравейшых паэтаў [[эўропа|эўрапейскага]] літаратурнага маштабу<ref>A. Wójcik i M. Englender, Budowniczowie gwiazd 1, Warszawa 1980, str. 19-10</ref>. Характарызуецца іншымі, як «паэт пераўтварэньняў»<ref name="witkowska237">A. Witkowska, ''Romantyzm'', Warszawa 2003, str. 237</ref> і «славянскі бард»<ref>Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 12</ref>. Чалец [[Таварыства філяматаў]]. Ён быў адным з найвыбітнейшых стваральнікаў рамантычнае драмы ў Польшчы<ref>T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239—140</ref>, які параўноўваўся як на радзіме, так і ў Заходняй Эўропе з [[Джордж Байран|Джорджам Байранам]] і [[Гётэ|Ёганам Вольфгангам Гётэ]]<ref>T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239</ref><ref>Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 13</ref>. Прызнаны адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры<ref>[[Адам Мальдзіс]]. Зямля Навагрудская, краю мой родны… // Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś / Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. — Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. С. 6</ref>. На Беларусі лічыцца таксама і беларускім паэтам<ref>[http://slounik.org/154374.html Міцкевіч Адам] // {{Літаратура/Культуралёгія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2003}}</ref>. Вядомы перадусім як аўтар балядаў, паэтычных апавяданьняў, драмы «Дзяды» і нацыянальнай эпапэі «[[Пан Тадэвуш]]», прызнанай апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Іншымі ўплывовымі творамі Міцкевіча зьўляліся паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына»

Вэрсія ад 16:01, 11 чэрвеня 2011

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Адам Міцкевіч
па-польску: Adam Bernard Mickiewicz
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Adam Bernard Mickiewicz
Нарадзіўся 24 сьнежня 1798(1798-12-24)[1][2][3][…]
Памёр 26 лістапада 1855(1855-11-26)[2][3][5][…] (56 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Мікалай Міцкевіч[d]
Барбара з Маеўскіх[d]
Сужэнец Цэліна Шыманоўская[d][7][4]
Дзеці Уладзіслаў Міцкевіч[8] і Марыя Гарэцкая
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, палітычны публіцыст
Гады творчасьці 18181855
Кірунак рамантызм
Жанр верш, баляда, паэма
Мова польская мова[9]
Значныя творы Пан Тадэвуш
Дзяды
Ода да маладосьці Рамантычнасьць
Крымскія санэты
Reduta Ordona
Подпіс Выява аўтографу

Адам Бэрнард Міцкевіч (па-польску: Adam Bernard Mickiewicz; 24 сьнежня 1798, Завосьсе або Наваградак[10][11][12]26 лістапада 1855, Канстантынопаль) — польскі паэт, палітычны публіцыст і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага[13][14] паходжаньня. Зьяўляецца адным з трох польскіх бардаў — нацыянальным паэтам Польшчы і адным з найвыбітнейшых славянамоўных паэтаў у шэрагу з Аляксандрам Пушкіным[15]. Разам зь Юльюшам Славацкім і Зыгмунтам Красінскім лічыцца адным з зачынальнікаў польскага рамантызму, польскай літаратуры ўвогуле[16][17] і адным з найяскравейшых паэтаў эўрапейскага літаратурнага маштабу[18]. Характарызуецца іншымі, як «паэт пераўтварэньняў»[19] і «славянскі бард»[20]. Чалец Таварыства філяматаў. Ён быў адным з найвыбітнейшых стваральнікаў рамантычнае драмы ў Польшчы[21], які параўноўваўся як на радзіме, так і ў Заходняй Эўропе з Джорджам Байранам і Ёганам Вольфгангам Гётэ[22][23]. Прызнаны адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[24]. На Беларусі лічыцца таксама і беларускім паэтам[25]. Вядомы перадусім як аўтар балядаў, паэтычных апавяданьняў, драмы «Дзяды» і нацыянальнай эпапэі «Пан Тадэвуш», прызнанай апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры ў Рэчы Паспалітай. Іншымі ўплывовымі творамі Міцкевіча зьўляліся паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына»

Міцкевіч актыўна удзельнічаў у барацьбе за дасягненьне незалежнасьці сваёй бацькаўшчыны, тагачаснай часткі Расейскай імпэрыі. Праведзячы за сваю палітычную дзейнасьць пяць год у ссылцы ў цэнтральнай Расеі, Міцкевіч пакінуў імпэрыю ў 1829 годзе і правёў астатак свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым у Парыжы, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Collège de France». Міцкевіч памёр у Канстантынопалі, куды ён прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расеяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вэвэльскі сабор у Кракаве, Польшча.

Біграфія

Жыцьцё і маладосьць

Маёнтак у Завосьсі, верагоднае месца нараджэньня Міцкевіча (Напалеон Орда)
Дом Міцкевіча, Наваградак

Адам Міцкевіч нарадзіўся ў маёнтку свайго дзядзькі ў Завосьсі каля Наваградку, які ў тыя часы належыў Расейскай імпэрыі (цяпер Беларусь). Гэты рэгіён быў часткай Вялікага Княства Літоўскага да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Гістарычна дадзены абшар быў заселены этнічнымі літоўцамі, хоць у пэрыяд яго нараджэньня ён быў у асноўным беларускім[26]. Беларускі фальклёр пазьней акажа вялікі ўплыў на творчасьць Міцкевіча[26] ў шэрагу з гістарычнымі літоўскімі паданьнямі. Яго бацька, Мікалай Міцкевіч, быў наваградзкім судовым адвакатам, а маці, Барбара з Маеўскіх, дачка аканома зь недалёкага Чамброва.

Наваградзкі фарны касьцёл Перамяненьня Божага ў якім быў ахрышчаны Адам Міцкевіч

У 18071815 гады наведваў дамініканскую павятовую школу ў Наваградку. У 1812 годзе мелі месца два важныя падзеі ў яго жыцьці: 16 траўня памёр ягоны бацька, а крыху пазьней праз Наваградак прайшлі войскі Напалеона, якія ішлі на Маскву. Горад Міцкевіча быў апанаваны атмасфэрай радасьці і надзеі на канец няволі, аднак празь некалькі месяцаў тое самае Вялікае Войска Напалеона вярнулася пабітым і пераможаным імпэрскімі войскамі.

У 1815 годзе Міцкевіч выехаў у Вільню вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце — галоўнай навучальнай установе былога Вялікага Княства Літоўскага, дзе пазьней вывучаў гуманістычныя навукі. Вучыўся на факультэце Маральных і Палітычных Навук, а таксама Літаратуры і Вольных Мастацтваў. Складанае матэрыяльнае становішча пасьля сьмерці бацькі схіліла яго да навучаньня ва ўнівэрсытэцкай Настаўніцкай Сэмінарыі, што пасьля гарантавала працу ў царскіх школах. Навучаньне скончыў у 1819 годзе з тытулам магістра[27].

Падчас навучаньня ў кастрычніку 1817 году разам з Тамашам Занам і суполкай сяброў стварыў Таварыства філяматаў, якое было арганізаванае па масонскім ўзоры, і пасьля пераўтварылася ў змоўніцкую нацыянальна-патрыятычную арганізацыю. Зьвяз філяматаў, пераўтвораны крыху пазьней у Таварыства Філярэтаў і Прамяністых, служылі арганічнай працы польскай адукацыйна-патрыятычнай тагачаснай віленскай моладзі. Гэтыя арганізацыі ў 1822 годзе налічвалі болей 200 чальцоў. Іх актыўнасьць, мэты і ўсё болей выразныя пранезалежныя імкненьні не абышлі ўвагай царскія паліцэйскія службы. Пэрыяд канца 1920-х гадоў быў часам юнацкага каханьня Міцкевіча да Марылі Верашчакі з Тухановіч наваградзкага павету. Маладая Марыля паходзіла з заможнай і ўплывовай літоўскай шляхты, у той час як малады Адам з засьцянковай шляхты. Нягледзячы на іх узаемныя пачуцьці і прыяцельскія стасункі Міцкевіча зь сям’ёй Марылі, ейныя бацькі вымагалі выкананьня раней зробленых заручынаў з графам Путкамэрам. Сьляды гэтага нерэалізаванага каханьня можна знайсьці ў вядомых вершах Міцкевіча «Да М…» і «Да сяброў».

Турма, высылка і эміграцыя

Партрэт Валенція Ваньковіча, 1828

У 1819 годзе пачаў працаваць настаўнікам у Коўне, дзе жыў да 1823 году. Падчас знаходжаньня ў Коўне напісаў дысэртацыю, за якую ў 1822 годзе атрымаў тытул магістра філязофіі. У свой час выступіў ініцыятарам у ступені чалядніка да масонства[28]. У 1823 годзе быў арыштаваны і зьняволены ў кляштар базыльянаў у Вільні (ад восені 1823 году да сакавіка 1824), а потым за ўдзел у тайных моладзевых арганізацыях прыгавораны да высылкі ў глыб Расеі. У 18241829 быў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве і на Крыме. У Расеі сутыкнуўся з асяродзьдзем будучых дзекабрыстаў; пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным.

У пэрыяд настаўніцтва ў Коўне Міцкевіч закахаўся ў Марылю Верашчаку, зь якой пазнаёміўся ў 1818 годзе ў час летніх вакацыяў, калі гасьцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Наваградку. Марыля шчыра адгукнулася на каханьне маладога паэта, але ў 1821 годзе вымушана была выйсьці замуж за графа Путкамера. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Адам Міцкевіч прысьвяціў свайму першаму каханьню.

Увесь пэрыяд патрыятычнай віленска-ковенскай маладосьці і высылкі ў глыб Расеі адбіўся пазьней у напісаных падчас побыту ў Дрэздэне, трэцяй часткі «Дзядоў». Непасрэдна канцавы Уступ З-яй часткі «Дзядоў», «Да сяброў маскалёў» (польск. Do przyjaciół Moskali) меў асабісты характар. Міцкевіч зьвярнуўся ў ім беспасрэдна да вядомых у Расеі дзекабрыстаў і верагодна Аляксандра Пушкіна.

Потым Міцкевіч падарожнічаў па Эўропе — спачатку ў 1829 годзе накіраваўся ў Нямеччыну, пасьля ў Італію і Швайцарыю. У 1831 годзе прыехаў у Вялікапольшчу з намерам перайсьці мяжу і вярнуцца да ахопленага паўстаньнем Польскага Каралеўства, але ў рэшце рэшт застаўся ў Дрэздэне да 1832 году.

Жыцьцё ў Расеі

Файл:Dziady cz2 a.mickiewicza - rys.cz. jankowskiego.jpg
Ілюстрацыя да другой часткі паэмы «Дзяды» Чэслава Янкоўскага

У час працы на радзіме Адам Міцкевіч падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак і паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, але замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрычніку 1823 году паехаў у Вільню, яго арыштавала сьледчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літве». Падчас сьледзтва філярэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесьці ад Міцкевіча абвінавачаньні, але ён усе ж быў высланы ў цэнтральныя раёны Расеі.

8 лістапада 1824 году Міцкевіч прыбыў у Пецярбург за прызначэньнем. У чаканьні прысуду Міцкевіч сышоўся з дэкабрыстамі і атрымаў нават даручэньне зблізіць расейскіх рэвалюцыянэраў з патрыётамі Польшчы і Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «расейска-польскіх перамовах» паміж дэкабрысцкім «Паўднёвым» і «Польскім патрыятычным» таварыствамі. Вырашэньне з прызначэньнем месца ссылкі зацягнулася, і Міцкевіч паехаў у Крым, дзе напісаў паэтычны цыкл «Крымскія санэты» і шэраг вершаў. У вершы «Марак» ён зноў выклаў свае погляды на жыцьцё:

Нарэшце маскоўскі ваенны генэрал-губэрнатар залічыў Міцкевіча ў сваю канцылярыю. У Маскве паэт даведаўся пра паўстаньне на Сэнацкай плошчы і жорсткую расправу над дэкабрыстамі. Але расейцы сваёй падтрымкай не далі яму аплакваць лёс сяброў-паўстанцаў у адзіноце. Вясной 1826 году рэдактар «Московского телеграфа» Н. Палявой ўвёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяродзьдзе і ён стаў частым госьцем славутага салёну княгіні-паэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавам, Вяземскім, Пагодзінам, пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкінам. Пераклады твораў Міцкевіча на расейскую мову зьявіліся ў «Московском телеграфе» і мелі вялікі посьпех у расейскай публікі. Міцкевіч меў намер пачаць выданьне часопіса або газэты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму.

У гэты час пісьменьнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Яніш (пазьней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца зь ёй, але яе бацькі адмовілі яму.

Сур’ёзнай працай гэтага часу была паэма «Конрад Валенрод», якую ён пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу. Яго баляды «Ваявода» і «Будрыс і яго сыны» («Тры Будрысы») Аляксандар Пушкін пераклаў на расейскую мову.

Знаходжаньне ў Парыжы

Дагератып, 1842

З Дрэздэна паэт накіраваўся ў Парыж, дзе асеў надоўга і пражыў там болей 20-ці гадоў жыцьця. У 1834 годзе ажаніўся з Цэлінай Шыманоўскай, зь якой меў шасьцёра дзяцей — дачок Марыю і Гэлену і чатырох сыноў: Уладыслава (1838—1926), Юзэфа (1850—1938), Аляксандра і Яна.

У Парыжы пачаў супрацоўнічаць з эміграцыйнымі дзеячамі, пісаў артыкулы і публіцыстычныя лісты. У 18391840 быў прафэсарам лацінскай літаратуры ў швайцарскай Лазаньне, а ў 1840 годзе прыняў катэдру славянскіх моваў у «Collège de France», дзе праводзіў тзв. парыскія лекцыі. На лекцыі Міцкевіча хадзіла вялікая колькасьць дзеячоў і мысьліцеляў, у тым ліку і француская літаратарка Жорж Санд[29]. У 18411844 гадах быў прэзыдэнтам Гістарычнага Факультэту Літаратурнага Таварыства ў Парыжы[30]. З боку грамадзкай пазыцыі і актыўнасьці ў польскіх патрыятычных асяродках Адама Міцкевіча лічылі за галоўнага прадстаўніка тзв. Вялікай Эміграцыі.

У Парыжы пасябрыўся з фатографам Міхалам Швайцэрам, а ў 1841 годзе зьвязаўся з прадстаўніком плыні польскага мэсіянізму — Андрэем Тавянскім і зрабіўся яго галоўным прапагандыстам і кіраўніком створанага Тавянскім «Кола Божай Справы». У 1844 годзе францускія ўлады падманным чынам абвінавацілі Міцкевіча ў прапагандзе тавянізму з нагоды палітычнага ўхілу яго лекцыі (усхваленьня Напалеона). У сваіх лекцыях агучваў погляды яўна антыкаталіцкія (4-я лекцыя) — крытыкаваў каталіцкі касьцёл за зьнявагу хрысьціянскіх правілаў. У 1847 годзе Міцкевіч разарваў стасункі з Тавянскім.

У час «Вясны Народаў» (1848) стварыў у Італіі польскі легіён. Пасьля вяртаньня ў Парыж стаў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам «Трыбуны Народаў» (Tribune des Peuples). У выніку інтэрвэнцыі расейскай амбасады ў Парыжы, рэдактарства было закрытае за агучваньне радыкальных грамадзкіх поглядаў. Аднаўленьне Другога Францускага Каралеўства праўдападобна распаліла надзею Міцкевіча на канфлікт з аўтакратычна-дэспатычнай Расеяй і новую цікавасьць Эўропы да польскай справы. Яго апошні твор магчыма напісаны лацінскай одай у гонар Напалеона ІІІ Банапарта.

У 1851 годзе быў адданы нагляду паліцыі. З 1852 году працаваў у Бібліятэцы Арсэналу.

Апошнія гады жыцьця

У верасьні 1855 году, падчас крымскай вайны, выехаў у Канстантынопаль, каб ствараць польскія аддзелы Легіёну польскага, а таксама складзены з габрэяў так званы «габрэйскі легіён» дзеля змаганьня з царскай Расеяй. Раптоўна памёр падчас эпідэміі халеры (верагодна ад самой гэтай хваробы, хоць апошнім часам часьцей кажуць, што паэт мог быць атручаным белым мыш’яком[31] або ў выніку кровазьліцьця ў мозг). Ягонае цела было перавезенае ў Парыж і ў 1855 пахаванае на могілках дэ Шампо ў Манмарсі, а ў 1890 годзе перанесенае ў Вавэльскі катэдральны сабор, што стала нагодай да палітычнае маніфэстацыі.

Творчая спадчына

Файл:Pomnik Adamu Mickieviču, Miensk.jpg
Помнік Міцкевічу ў Менску

Творчасьць Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё беларускай літаратуры. У 18301840-я гады ў польскай літаратуры склалася так званая беларуская школа, прадстаўнікі якой усьлед за Міцкевічам пісалі на тэмы з жыцьця беларускага народа. Высока ацэньваючы фальклёр Беларусі, Адам Міцкевіч пісаў пра цяжкі лес беларусаў: «У іх казках і песьнях ёсьць ўсё... Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце».

У адной са сваіх парыскіх лекцый Міцкевіч называў беларускую мову «найгарманічнейшай і з усіх славянскіх моў найменш зьмененай ...гэта найбольш багатая і найбольш чыстая гаворка, якая даўно зьявілася і цудоўна распрацавана».

Пад уплывам паэта літаратурную дзейнасьць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Дабратворны ўплыў яго адчулі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, В.Каратынскі. У Міцкевіча вучыўся творчаму асваеньню вобразаў і матываў беларускага фальклёру Францішак Багушэвіч. Тыпалягічныя сувязі з рамантызмам Міцкевіча выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» і некаторых вершах Янкі Купалы. Тыпалягічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Якуба Коласа «Новая зямля». У 1920-я гады рамантычным патасам Міцкевіча цікавіліся маладнякоўцы У.Дуброўка, Я.Пушча, М.Лужанін, Ю.Гаўрук, Паўлюк Трус і іншыя. Міцкевічаўскія традыцыі народнасьці, рэалізму і рамантызму разьвівалі Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Язэп Семяжон і іншыя.

Мова Міцкевіча

Мова Міцкевіча — гэта ў значнай ступені адлюстраваньне мовы польскае шляхты ў Летуве і Беларусі, да якой належаў сам паэт[32] і якая з гледзішча граматычнай сыстэмы і лексычных рэсурсаў мае ў сабе шмат беларускіх элемэнтаў, што паходзяць зь мясцовых народных гаворак[33]. Правінцыяналізмы паэт уводзіў мэтанакіравана, клапоцячыся падкрэсьліць сваю лякальную адметнасьць[32]. Доктар філялягічных навук і прафэсар БДУ Мікалай Хаўстовіч заўважае, што мову сваіх твораў Міцкевіч называў польскай, але зрэдку — «ліцьвінскай»[34]. Гэтае сьцьверджаньне абгрунтоўвае і ўспамін дачкі Міцкевіча, Марыі Міцкевіч, пра клопат свайго бацькі аб захаваньні свайго правінцыяльнага вымаўленьня і перадачы яго дзецям:

Няраз слухаючы нас, ён уздыхаў, што ў нас бясколерны, чужаземскі акцэнт; ён бы хацеў чуць з нашых вуснаў мову сьпеўную, ліцьвінскую, якая была яму мілейшая за ўсё[35].

Шматлікія вучоныя, як гісторыкі літаратуры, так і мовазнаўцы згаджаюцца з тым, што цяжка казаць пра мову паэта як мастацкім сродку, пакуль ня будуць дастаткова вывучаныя аб’ём і характар яго правінцыяналізмаў[32]. Прафэсар Познаньскага ўнівэрсытэту Станіслаў Дабжыцкі ў сваёй працы «Колькі назіраньняў за мовай Міцкевіча» зарэгістраваў шматлікія моўныя факты, што назіраюцца ў творах Міцкевіча, якія выходзяць за межы нормаў агульнапольскае мовы[36].

У 1936 годзе беларускі літаратуразнаўца Станіслаў Станкевіч у сваёй працы «Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej» грунтоўна падсумаваў асаблівыя зьявы ў галіне фанэтыкі, марфалёгіі, сынтаксісу і асаблівасьці граматычных катэгорыяў роду і ліку мовы Адама Міцкевіча ў яго вершаваных творах і філямацкай карэспандэнцыі паэта. Творы цытуюцца паводле львоўскага выданьня «Твораў» паэта.

Фанэтычныя асаблівасьці мовы Міцкевіча

Апісаньне асаблівасьці Прыклады з твораў Заўвагі Абгрунтаваньне
Чаргаваньне агульнапольскага «е» зь беларускім «а» пад уплывам «аканьня» ў дзеяслове «rdzewieć» «Zawiasy rdzawieją w sieni» («Курганок Марылі»); «Potem w niej czucie rdzawieje» («Дзяды», Ч. 4. С. 118), «Ze od mych westchnień pordzawiała krata» («Конрад Валенрод», С. 167). Форма «rdzawieje» сустракаецца таксама ў Я. Ходзькі[37] Чаргаваньне зьявілася ў Міцкевіча пад уплывам беларускае мовы, у якой гэты дзеяслоў стала выкарыстоўваецца з «а», напр: «Як ён заржавее, то міне ўжэ ні будзе на сьвеці»[38] (Federowki M. Т. II. С. 57).
Асобныя памяншальныя назоўнікі маюць у Міцкевіча суфікс -ek замест агульнапольскага -ik, як у назоўніку «duszeczko» «Czyscowe duszeczki!» («Дзяды», Ч. 2. С. 78); «Czego potrzebujesz, duszeczko» («Дзяды», Ч. 2. С. 82, 94); «duszeczko!» («Дзяды», Ч. 2. С. 83) Гэтае слова ў агульнабеларускай мове ўжываецца ў форме «душачка», але на Наваградчыне, які і ў асобных іншых мясцовасьцях, дзе з-за няпоўнага яканьня «е» пасьля націскнога складу не пераходзіць у «а», гучыць яно — «душэчка»[39].
Пераход у спалучэньні «śl» на «szl» пад уплывам беларускае мовы «Kiedy szlesz bilet bogatym» («Віншаваньні», С. 61); «poszlij» («Віншаваньні», С. 61); «W koley szlą pełne smaków porcelany» («Гарадзкая зіма», С. 15); «Poszlemy szukać wszédzie» («Лілеі», С. 138); «Poszlą najezdnicy podli» («Імправізацыя», С. 138); «szlij mnie do niego powtórnie» («Гражына», С. 13); «Wezwanie przyszle mu szpieg nieznajomy» («Да маці-полькі», С. 377); «Bo Herold już szle katów» («Меркаваньні ды заўвагі», С. 452); Прафэсар Станіслаў Дабжыцкі ў сваёй працы «Колькі назіраньняў над моваю Міцкевіча»[40] заўважыў, што ў мове палякаў на Русі спалучэньні «śl» і «śń» пад рускім (г. зн. беларускім) уплывам пераходзяць у «szl» і «szń». Гэтая фанэтычная зьява шырока выступае ў мове Міцкевіча, Чачота і іншых філяматаў. «Ці шліся, ці ня шліся»[41] (Klich E. С 53); «тода прышлёце да мене»[41] (там жа); «як калені засвербяць, нехто ніскі паклон прышле»[42] (Federowski M. T. I. С. 209); «я на цібе нашлю казамі»[43] (Federowski M. T. II. С. 12)
Пераход у спалучэньні «śń» на «szń» пад уплывам беларускае мовы «Zauszniczki wyrznięte sztucznie z pestek wiszni» («Пан Тадэвуш», Кн. XI. С. 631); Гэтая фанэтычная зьява сустракаецца толькі адзін раз «І я в саду вішня, чом не чэрэшня... А я тую вішню ісьцяці мышлю» (Романов Е. Материалы. Т. II, С. 165)
Зьмякчэньне «z», «s» перад мяккімі зычнымі пад уплывам беларускае мовы «źwiędła» («Гяўр» С. 26 у львоўскім выданьні); «wźmiankę» («Гяўр» С. 118); «nieźmiernie» («Гяўр» С. 272); «źmieniła» («Гяўр» С. 1262); «źmieniona» («Гяўр» С. 1265); «źwiąże» («Гяўр» С. 431); «naźwij» («Гяўр» С. 110); «źleje» («Гяўр» С. 262); «źlała» («Гяўр» С. 46); «źlawszy» («Гяўр» С. 643); «wźlatuje» («Гяўр» С. 389); «źbity» («Гяўр» С. 554) ды іншыя. Прыклады з «Пана Тадэвуша»: «nieźmiernie» («Пан Тадэвуш» Кн. II. С. 562); «nieźmiernie» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 259); «pośpieszał» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 136 і Кн. IV. С. 384); «śpieszył» («Пан Тадэвуш» Кн. IV. С. 99 і Кн. VI. С. 91); «śpieszyć» («Пан Тадэвуш» Кн. VIII. С. 309, 322); «źwisłe» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 160); «spełźnie» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 330); «Pełźnie» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 637 і Кн. VIII. С. 615); Гэтая фанэтычная асаблівасьць у Міцкевіча адносна рэдкая. На гэта мусіла паўплываць непасьлядоўнасьць артаграфіі паэта і асаблівае тое, што творы Міцкевіча друкаваліся пераважна безь яго ўдзелу[44]. Прыведзеныя прыклады зьяўляюцца знойдзенымі прафэсарам Станіславам Дабжыцкім ў першым выданьні «Гяўра» і «Пана Тадэвуша». Асыміляцыйнае памякчэньне «z», «s» зьяўляецца агульным для беларускае мовы. Пасьля Рэформы беларускага правапісу 1933 году графічнае пазначэньне мяккасьці захавалася толькі ў клясычным правапісу.
Напісаньне «ę» і «ą» замест -eń і -oń пад уплывам характэрнай рысы вымаўленьня «n» замест «ń» перад наступным цьвёрдым зычным у палякаў на Літве і Беларусі «łancuchem» («Да Лелявеля» С. 104 асобнага выданьня 1822 г.); «skonczył» («Да М...» С. 32, рукапіс); «koncem» («Падарожныя» С. 8, рукапіс); «słonce» («Ранак і вечар» С. 1, рукапіс); «słonca» («Ugolino» С. 78, рукапіс); «panskiey» («Дзяды» Ч. 1, С. 91, рукапіс); «On się przeklęctwa nie boi» («Дзяды», Ч. 2, С. 583); «twoje usłyszą przeklęstwa» («Гяўр» С. 741); «chlubi się z przeklęstwa» («Дзяды» Ч. 3, «Да прыяцеляў-маскалёў», С. 20); «sama w niebezpieczęstwie» («Ястраб» аўтограф у «Альбоме» Машынскага); «więcze» замест «wieńczy» («На грэцкі мір» С. 40, рукапіс); «malęki» («Падарожныя» С. 165, рукапіс) — усе прыклады з львоўскага выданьня «Твораў» Міцкевіча. тое ж у «Пане Тадэвушы»: «pojedynczą» (Кн. II, С. 827); «przeklęctwa» (Кн. VIII, С. 524). Адносна шмат падобных прыкладаў знаходзім у аўтографах «Пана Тадэвуша», пададзеных у варыянтах тэксту ў IV томе сомавага выданьня «Dzieł wszystkich»: «konca» (A1: Кн. X, С 80; Кн. XI, С. 8); «koncu» (A1: Кн. XII, С. 184); «konczył» (A1: Кн. XII, С. 222); «słonca» (A1: Кн. X, С. 81); «słonce» (A1: Кн. XI, С. 183); «panski» (A1: Кн. XII, С. 184). Гэтая фанэтычная зьява даволі рэдкая ў друкаваных творах Міцкевіча, адносна часта выступае ў ягоных рукапісах. Гэтая фанэтычная асаблівасьць узьнікла пад уплывам беларускае мовы, у якой «н» перад наступным цьвёрдым зычным заўсёды цьвёрдае[44]. Напр.: «ужэ слонцо зайшло»[45] (Federowki M. Т. III. С. 124); «селі ў адном канцы стала»[46] (Federowki M. Т. I. С. 99); «прывязаў калсыку да ланцуга»[47] (Federowki M. Т. I. С. 134); «панскіе радзіцы далі ему па хустачцы»[48] (Federowki M. Т. I. С. 225); «прывела над „конскі“ тулуб»[49] (Federowki M. Т. I. С. 228)
Спрашчэньне зычных насуперак нормам агульнапольскае мовы «chaos we łbie, yak w garku» («Ямбы» С. 36); «tęgo dżgali z garka» («Ямбы» С. 52); «widok garków» («Пан Тадэвуш» Кн. VIII, С. 706); «Mając u kolan pełne miodu dwa półgrace» («Пан Тадэвуш» Кн. XI С. 297); «półgarcówką prepił do Klucznika» («Пан Тадэвуш» Кн. XI С. 337) Фанэтычная зьява спрашчэньня зычных характэрная, у адрозьненьні ад агульнапольскае мовы, толькі беларускай мове[50]
Cпрашчэньне зычных у часта ўжываным прыметніку «czyscowy» замест «czyśćowy» і ва ўскосных склонах назоўніка «czyściec» («w czyscu» замест «w czyśćcu») «Boś ty czyscowej zbawił mię katuszy» («Люблю я» С. 59); «W czyscowe rzucił potoki» («Люблю я» С. 98); «Dręcz się w czyscowej zagubie» («Люблю я» С. 110); «Proszę za dusze w czyscu bolejące» («Люблю я» С. 139). Прыклады зь «Люблю я» паводле львоўскага выданьня, бо ў выд. Піганя словы пададзеныя ўжо ў правільнай форме. Гэтая фанэтычная зьява зьяўляецца правінцыяналізмам, утвораным пад уплывам беларускае мовы, у якой як прыметнік «чысцовы», так і назоўнік «чысьцец» (але «чысца», «у чысцу») — правільныя формы[50]. «У чысцу агонь гарыць»[51] (Federowki M. Т. I. С. 222); «Да чысца і да атхлані»[52] (Federowki M. Т. I. С. 228)

Помнікі

Памятная манэта Нацыянальнага банку Беларусі

Помнікі Адаму Міцкевічу ўсталяваныя ў шматлікіх гарадох: Кракаве, Варшаве, Львове, Познані, Перамышлі, Гданьску, Берасьці, ЖэшавеВялічцы і іншых.

У 2003 годзе па ініцыятыве польскай дыяпары недалёка ад скрыжаваньня вуліцаў Няміга і Раманаўская Слабада помнік Адаму Міцкевічу быў усталяваны ў Менску.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Мілаш Ч. The History of Polish Literature, Updated edition — 2 — University of California Press, 1983. — С. 208. — ISBN 978-0-520-04477-7
  2. ^ а б в г Стахеев Б. Ф. Мицкевич // Краткая литературная энциклопедия (рас.)Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 892—897.
  3. ^ а б в г Спасович В., Уманский А. М. Мицкевич, Адам (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 503—508.
  4. ^ а б Catalog of the German National Library (ням.)
  5. ^ Adam Mickiewicz // Babelio (фр.) — 2007.
  6. ^ Мицкевич Адам // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  7. ^ Мілаш Ч. The History of Polish Literature, Updated edition — 2 — University of California Press, 1983. — С. 229—230. — ISBN 978-0-520-04477-7
  8. ^ Мицкевич, Владислав (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 508.
  9. ^ CONOR.SI
  10. ^ У мэтрыцы няма зьвестак пра месца нараджэньня.
  11. ^ Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN
  12. ^ Ksawery Pruszyński. Opowieść o Mickiewiczu. — Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», 1998. S. 7—8.
  13. ^ І. Масляніцына. Міцкевіч (Mickiewicz) Адам // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.
  14. ^ Ніна Баршчэўская. Адам Міцкевіч і Беларуская мова // Камунікат 2 / 2005 (27)
  15. ^ «Centennial essays for Pushkin‎» Page 77, Samuel Hazzard Cross — Literary Criticism, 1937: «...там, у Маскве, сустрэліся два найславуцейшых з усіх славянскіх паэтаў — паляк Адам Міцкевіч і расеец Аляксандар Пушкін.»
  16. ^ S. Treugutt, Mickiewicz — domowy i daleki, w: A. Mickiewicz, Dzieła I, Warszawa 1998, str. 7
  17. ^ E. Zarych, Posłowie w: A. Mickiewicz, Ballady i romanse, Kraków 2001, str. 76
  18. ^ A. Wójcik i M. Englender, Budowniczowie gwiazd 1, Warszawa 1980, str. 19-10
  19. ^ A. Witkowska, Romantyzm, Warszawa 2003, str. 237
  20. ^ Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 12
  21. ^ T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239—140
  22. ^ T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239
  23. ^ Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 13
  24. ^ Адам Мальдзіс. Зямля Навагрудская, краю мой родны… // Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś / Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. — Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. С. 6
  25. ^ Міцкевіч Адам // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
  26. ^ а б Чэслаў Мілаш, The History of Polish literature, p. 208.[1]
  27. ^ Biblioteka Lit. Polskiej, Un. Gdański
  28. ^ Ludwik Hass Wolnomularstwo w Europie Środkowo-Wschodniej XVIII i XIX wieku Wrocław 1982 s. 284
  29. ^ w 1840, wspólnie z Fyderykiem Szopenem
  30. ^ Anna Mazanek, Towarzystwo Historyczno-Literackie, w: Literatura Polska, przewodnik encyklopedyczny, Warszawa 1985, t. II, s. 482.
  31. ^ Monika Florek-Moskal: Prawdziwe przyczyny śmierci Chopina i innych wielkich Polaków. wprost.pl, 2008-06-01
  32. ^ а б в Станіслаў Станкевіч. Мова Міцкевіча // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 144. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  33. ^ Bitsch K. Język polski w Wileńszczyźnie. — Przegląd Współczesny, Styczeń-marzec 1925. — С. 29 і 32.
  34. ^ М. Хаўстовіч. Наш Міцкевіч // XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах. — Кн. першая. — Мн.: БДУ, 2000.. — С. 3. — 214 с.
  35. ^ Wspomnienia o Mickiewiczu. — Kraków: 1897. — С. 76.
  36. ^ Dobrzycki St. Kilka spostrzeżeń nad Językiem Mickiewicza. — Prace Filologiczne, 1911. — Т. VII.
  37. ^ Turska H. Język Jana Chodźki. Przyczynek do historji języka polskiego na obszarze północno-wschodnim Rzeczypospolitej. — Wilno: 1934. — С. 32.
  38. ^ Federowki M. Basnie, przypowiesci i podania ludu z okolic Wolkowyska, Slonima, Lidy i Sokolki. Cz. 1 // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1902 Т. II. — С. 57. — 359 с.
  39. ^ Kallenbach J. Uwagi do II t. wyd. lwowskiego «Dzieł» Mickiewicza. — С. 395.
  40. ^ Dobrzycki St. Kilka spostrzeżeń nad Językiem Mickiewicza. — Prace Filologiczne, 1911. — Т. VII. — С. 317.
  41. ^ а б Klich Edward. Teksty bialoruskie z powiatu Nowogrodskiego. - Materyaly i prace Komisyi jezykowej. — Kraków: 1903 Т. II. — С. 53.
  42. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 209. — 459 с.
  43. ^ Federowki M. Basnie, przypowiesci i podania ludu z okolic Wolkowyska, Slonima, Lidy i Sokolki. Cz. 1. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1902 Т. II. — С. 12. — 359 с.
  44. ^ а б Станіслаў Станкевіч. Мова Міцкевіча // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 146. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  45. ^ Federowki M. Baśnie, przypowieści i podania ludu z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. Cz. 2. Tradycye historyczno-miejscowe oraz powieści obyczajowo-moralne. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1903 Т. III. — С. 124. — 312 с.
  46. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 99. — 459 с.
  47. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 134. — 459 с.
  48. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 225. — 459 с.
  49. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 228. — 459 с.
  50. ^ а б Станіслаў Станкевіч. Мова Міцкевіча // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 147. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  51. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 222. — 459 с.
  52. ^ Federowki M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 228. — 459 с.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Адам Міцкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў