Ян Чачот: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ссылка: злучнасьць на будучыню
Rasa (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21: Радок 21:
| Сайт =
| Сайт =
}}
}}

{{Шляхціч
| Імя =Ян Антоні Чачот
| Герб =Ostoja_herb.svg
| Подпіс гербу =герб [[Астоя (герб)|"Астоя"]]
| Род =[[Чачоты]]
| Бацька =Тадэвуш Чачот
| Маці =Кляра Гаціская
| Жонка =
| Дзеці =
| Рэлігія =[[рыма-каталік]]
| Рэгаліі =
| Колер =
| Колер загалоўку =
}}

'''Ян Антоні Чачот''' ([[7 ліпеня]] [[1796]] — [[23 жніўня]] [[1847]]) — [[Беларусь|беларускі]]<ref>Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 4</ref> і [[Польшча|польскі]] паэт, фальклярыст і [[драматург]].
'''Ян Антоні Чачот''' ([[7 ліпеня]] [[1796]] — [[23 жніўня]] [[1847]]) — [[Беларусь|беларускі]]<ref>Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 4</ref> і [[Польшча|польскі]] паэт, фальклярыст і [[драматург]].



Вэрсія ад 16:42, 9 чэрвеня 2011

Ян Чачот
Гравюра Ф.Г. Рэбэрга
Гравюра Ф.Г. Рэбэрга
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ян Антоні Чачот
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1796(1796-06-24)[1]
Памёр 23 жніўня 1847(1847-08-23) (51 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, фальклярыст і драматург
Кірунак рамантызм
Жанр верш, баляда, песьня
Мова польская мова і беларуская мова
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com
Ян Антоні Чачот

герб "Астоя"
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1796(1796-06-24)[1]
Памёр 23 жніўня 1847(1847-08-23) (51 год)
Пахаваны
Род Чачоты
Бацькі Тадэвуш Чачот
Кляра Гаціская
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць драматург, перакладнік, паэт, фальклярыст, пісьменьнік, этнограф
Подпіс Выява аўтографу

Ян Антоні Чачот (7 ліпеня 1796 — 23 жніўня 1847) — беларускі[2] і польскі паэт, фальклярыст і драматург.

Свае творы пісаў на беларускай і польскай мовах.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Ян Чачот нарадзіўся ў в. Малюшычы Наваградзкага павету (зараз у Карэліцкім раёне) ў шляхецкай сям’і арандатара Тадэвуша Чачота гербу Астоя і Кляры Гаціскай. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызэнгаўза, дзе яго бацька быў аканомам.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваградзкай дамініканскай школе, у старэйшых клясах якой зблізіўся і на ўсё жыцьцё пасябраваў з Адамам Міцкевічам. У 1815 паступіў на аддзяленьне маральных і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту. Але ня маючы сродкаў на плату за навучаньне, праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаваньні архіваў князёў Радзівілаў.

Калі ў 1817 у асяродзьдзі віленскіх студэнтаў нарадзілася тайнае таварыства філяматаў, Чачот у 1818 зрабіўся ягоным сябрам.

Раньняя творчасьць

Ледзь не зь дзяцінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філямацкі пэрыяд захапіўся стварэньнем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім посьпехам на пасяджэньнях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21 сьнежня 1818, Чачот прызнаны трэцім паэтам пасьля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана. У 1819 ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітаньняў і драматычных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклёры, у тым ліку «Да пакіньце ж горла драць», «Едзеш, міленькі Адам». У яго творчасьці адчувальны моцны ўплыў асьветніцкіх ідэяў сэнтымэнталізму. Адначасова зь беларускімі вершамі Чачот працягваў пісаць і польскаю моваю. У гэты час ён стварыў лібрэта апэрэты «Малгажата зь Зембаціна», вершаваную гісторыю Беларусі і Польшчы, рамантычныя баляды «Сьвіцязь-возера», «Мышанка», «Наваградзкі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго баляд былі паданьні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Наваградчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт-фальклярыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры.

Ссылка

Магіла Яна Чачота ў Ротніцы (цяпер частка Друскенік)

У 1821 таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыства філарэтаў, яно было больш закансьпіраванае, але і гэта не выратавала ягоных чальцоў ад арыштаў і рэпрэсіяў, якія пачаліся ў 1823. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 Чачот зьняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Ўрал, дзе адбываў турэмнае зьняволеньне ў крэпасьці Кізіл, у 1825 пераведзены ў Уфу, у 1831 — у Цьвер.

Вяртаньне на радзіму

У 1833 годзе паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. Жыў на Лепельшчыне і Наваградчыне, працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча.

Са ссылкі Чачот вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займацца творчай справай. Ён вывучаў фальклёр, зьбіраў і перакладаў беларускія народныя песьні. У вёсцы Бортнікі на Наваградчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 18371846 сабраў і выдаў у Вільні 6 фальклёрных зборнікаў «Сялянскія песьні», куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале, уласна беларускія вершы, а таксама прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Амаль кожны з гэтых зборнікаў адкрываўся прадмовамі, у якіх аўтар з глыбокай сымпатыяй адзначаў асаблівасьці беларускага фальклёру і мовы. Ян Чачот перакладаў на польскую мову творы з ангельскай, францускай паэзіі. Ён аўтар кніг «Аповесьці для маладых дзяўчат» (Вільня, 1845) і «Некаторыя заўвагі, якія асабліва датычацца стылю трэцяй песьні „Анафеляс“, зь „Вітаўтавых баёў“ П.Крашэўскага» (Вільня, 1846).

Самаідэнтычнасьць Чачота

Ян Чачот паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Чачотаў гербу Астоя.

Хоць некаторыя дасьледчыкі, карыстаючыся пазьнейшай тэрміналёгіяй, адносяць род Чачотаў да беларускіх[3], паэт у першую чаргу быў носьбітам ліцьвінскай ідэнтычнасьці, якая заключалася ў патрыятызьме да былога Вялікага княства Літоўскага, і часта была складовай часткай больш «шырокага», «агульнапольскага» патрыятызму да Рэчы Паспалітай.

Адметна, што пры гэтым Я. Чачот, не лічыў сябе палякам. У лісьце да сяброў, ён пісаў з Кізілу:

« Цяпер аранбургская лінія, можна сказаць, запруджана палякамі (так нас называюць тут і за такіх прымаюць). »

—Ліст да Ануфрыя Петрашкевіча і Юзафа Завадзкага[4]

Бясспрэчна тое, што пішучы па-беларуску і па-польску, Чачот прысьвяціў сваё жыцьцё разьвіцьцю польскай і беларускай культур.[5]

Памяць

У гонар Яна Чачота названая вуліца ў Менску (мікрараён Брылевічы).

Крыніцы

  1. ^ а б інтэрнэт-энцыкляпэдыя
  2. ^ Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 4
  3. ^ Зміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 6
  4. ^ Ліст Яна Чачота да Ануфрыя Петрашкевіча і Юзафа Завадзкага. 22 кастрычніка (3 лістапада) 1825 г., Кізіл
  5. ^ Аляксандр Баршчэўскі. Ян Чачот як чалавек і даследчык // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 27

Літаратура

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.