Эліза Ажэшка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д ня варта выкарыстоўваць два шаблёна ў адным артыкуле
Rasa (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1022018 удзельніка Jauhienij (гутаркі)
Радок 24: Радок 24:
| Сайт =
| Сайт =
}}
}}
{{Шляхціч
| Імя = Эліза Паўлоўская
| Герб = POL COA Korwin.svg
| Шырыня гербу =
| Подпіс гербу = [[Корвін (герб)|Герб «Корвін»]]
| Род = [[Паўлоўскія]]
| Бацька = Бэнэдыкт Паўлоўскі
| Маці = Францішка з [[Каменскія|Каменскіх]]
| Муж =
| Дзеці =
| Рэлігія = [[Рыма-Каталіцкі Касьцёл|рыма-каталічка]]
| Рэгаліі =
| Колер =
| Колер загалоўку =
}}


'''Эліза Ажэшка''' ({{мова-pl|Eliza Orzeszkowa}}; [[6 чэрвеня]] [[1841]], [[Мількаўшчына (Гарадзенская вобласьць)|Мількаўшчына]] — [[18 траўня]] [[1910]], [[Горадня]]) — [[палякі|польская]] [[пісьменьніца]], грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі [[Пазытывізм у Польшчы|пазытывізму]]. Будучы вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX ст. ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 348.</ref>. Пры жыцьці была блізкай сяброўкай [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».
'''Эліза Ажэшка''' ({{мова-pl|Eliza Orzeszkowa}}; [[6 чэрвеня]] [[1841]], [[Мількаўшчына (Гарадзенская вобласьць)|Мількаўшчына]] — [[18 траўня]] [[1910]], [[Горадня]]) — [[палякі|польская]] [[пісьменьніца]], грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі [[Пазытывізм у Польшчы|пазытывізму]]. Будучы вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX ст. ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 348.</ref>. Пры жыцьці была блізкай сяброўкай [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».



Вэрсія ад 16:24, 9 чэрвеня 2011

Эліза Ажэшка
польск. Eliza Orzeszkowa
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Эліза Паўлоўская
Псэўданімы E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka
Нарадзілася 6 чэрвеня 1841(1841-06-06)[1][2][3][…]
Памерла 18 траўня 1910(1910-05-18)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Пахаваная
Бацькі Бенядзікт Паўлоўскі[d]
Францішка з Каменскіх[d]
Сужэнец Станіслаў Нагорскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 18661910
Кірунак рэалізм, пазытывізм
Жанр апавяданьне, аповесьць, раман
Мова польская мова[5]
Подпіс Выява аўтографу
[[::pl:s:Autor:Eliza Orzeszkowa|Творы]] ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
Эліза Паўлоўская

Герб «Корвін»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 чэрвеня 1841(1841-06-06)[1][2][3][…]
Памерла 18 траўня 1910(1910-05-18)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Пахаваная
Род Паўлоўскія
Бацькі Бэнэдыкт Паўлоўскі
Францішка з Каменскіх
Рэлігія рыма-каталічка
Дзейнасьць пісьменьніца, эсэістка, перакладніца
Подпіс Выява аўтографу


Эліза Ажэшка (па-польску: Eliza Orzeszkowa; 6 чэрвеня 1841, Мількаўшчына — 18 траўня 1910, Горадня) — польская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі пазытывізму. Будучы вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX ст. ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў[6]. Пры жыцьці была блізкай сяброўкай Францішка Багушэвіча, які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і заможнага памешчыка і адваката Паўлоўскага. Адукацыю атрымала ў Варшаўскім пансіёне (18521857). У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятро Ажэшку і жыла ў яго маёнтку Людвінава (цяпер Драгічынскі раён). Аказвала дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году. За ўдзел у паўстаньні муж быў сасланы ў Пермскую губэрню, а маёнтак быў канфіскаваны. Шлюб Элізы Ажэшкі зь Пятром Ажэшкам па яе ініцыятыве быў прызнаны ў 1869 несапраўдным. Па асяданьні ў Горадні Ажэшка прадала маёнтак Мількаўшчына (1870) і жыла літаратурнай працай.

У 1894 року выйшла замуж за даўняга прыяцеля Станіслава Нагорскага. 19 лістапада 1896 року падчас гучнага адзначэньня ейных імянінаў яе муж сканаў ад паралюшу сэрца.

Літаратурная дзейнасьць

Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» (па-польску: «Obrazek z lat głodowych») у 1866. Карысталася псэўданімамі E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka. Першыя раманы і апавяданьні «Пан Граба» (па-польску: «Pan Graba», 1869), «Марта» (па-польску: «Marta», 1873) і іншыя напісаны на тэмы грамадзкай эмансыпацыі і барацьбы жанчын за грамадзкія правы. Шырокае прызнаньне прынесьлі раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz»), апавяданьні зборніка «З розных сфэр» (т. 1—3, 18791882), апавяданьні з жыцьця беларускіх сялян «Нізіны» (па-польску: «Niziny», 1883), «Дзюрдзі» (па-польску: «Dziurdziowie», 1885), «Хам» (1888).

Навуковая дзейнасьць

Помнік на магіле Элізы Ажэшкі і ейнага мужа Станіслава Нагорскага

Шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назоваў расьлінаў. Усім беларускім назвам за дапамогай знаёмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Шмат назваў расьлін, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі[7].

Ушанаваньне памяці

У доме ў Горадні, дзе апошнія гады жыцьця жыла пісьменьніца створаны дом-музэй. Імем Ажэшкі названая адна з цэнтральных вуліц Горадні, на якой усталяваны помнік.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ а б в г Eliza Orzeszkowa // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г Eliza Orzeszkowa // FemBio database (ням.)
  3. ^ а б в г Eliza Orzeszkowa // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ а б Ожешко Элиза // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ CONOR.SI
  6. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 348.
  7. ^ Паўстанка, эмансіпантка, навуковец. «Будзьма разам!» (18 траўня 2010). Праверана 18 траўня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

Эліза Ажэшкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў