Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 135: Радок 135:
* князь [[Уладыслаў Язафат Сапега]] ([[14 студзеня|14.1.]][[1699]] — [[31 кастрычніка|31.10.]][[1709]])
* князь [[Уладыслаў Язафат Сапега]] ([[14 студзеня|14.1.]][[1699]] — [[31 кастрычніка|31.10.]][[1709]])
* [[Крыштап Зяновіч]] ([[18 лістапада|18.11.]][[1709]] — [[1717]])
* [[Крыштап Зяновіч]] ([[18 лістапада|18.11.]][[1709]] — [[1717]])
* [[Крыштап Завіша]] ([[26 лютага|26.2.]][[1720]] — [[1721]])
* [[Крыштап Станіслаў Завіша]] ([[26 лютага|26.2.]][[1720]] — [[1721]])
* [[Ян Казімер Жаба]] ([[1721]] — [[26 траўня|26.5.]][[1754]])
* [[Ян Казімер Жаба]] ([[1721]] — [[26 траўня|26.5.]][[1754]])
* [[Ян Аўгуст Гільзэн]] (6/7.[[1754]] — [[14 лютага|14.2.]][[1767]])
* [[Ян Аўгуст Гільзэн]] (6/7.[[1754]] — [[14 лютага|14.2.]][[1767]])

Вэрсія ад 10:51, 6 чэрвеня 2011

Менскае ваяводзтва
Palatinatus Minscensis

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна ВКЛ
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Рэчыца, Мазыр
Дата ўтварэньня 1565
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы гл. Менскія ваяводы
Плошча 55 500 км²
Час існаваньня 15661793
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва
Менскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскае ваяво́дзтва (па-лацінску: Palatinatus Minscensis) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча ваяводзтва складала 55 500 км². Сталіцай зьяўлялася места Менск.

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і са срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай».[1] Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі.[2][3]

Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводскіх мундзіраў, дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Асноўныя падзеі

Геаграфія

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на захадзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні зь Берасьцейскім і Кіеўскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Масковіяй і Амсьціслаўскім ваяводзтвам.[6] Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла па рацэ Пціч, да яе упадзеньня ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Тэрыторыя Менскага ваяводства мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала па тэрыторыі ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы Менскага ваяводзтва брала свой выток рака Вяльля. Гэтая частка ваяводзтва ўяўляла шырокія, не вельмі ўраджайныя раўніны, паўднёва-заходняя (Мазырскі павет) — ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У склад ваяводзтва ўваходзілі 3 паветы:

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
(дзяржаўныя воласьці)
Менскі павет Менск ? Менскае (гродавае)
Гайненскае
Радашкоўскае
Краснасельскае
Мазырскі павет Мазыр ? Мазырскае (гродавае)
Бчыцкае (Пціцкае)
Рэчыцкі павет Рэчыца 30,0 Рэчыцкае (гродавае)
Бабруйскае
Гомельскае
Лоеўска-Любецкае
Прапоскае
Рагачоўскае
Чачэрскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморныя, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў у Вялікалітоўскі вярхоўны трыбул (па тры — на рускую і літоўскую кадэнцыі).

Прававы лад

Мясцовыя органы ўлады валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэньні ўсіх мясцовых справаў. У сваёй дзейнасьці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, мясцовым звычаёвым правам і актамі мясцовай адміністрацыі. Асобнае кіраваньне ажыцьцяўлялася ў прыватных уладаньнях заможнай шляхты.

Найвышэйшай формай заканадаўства зьяўляліся Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 рокаў. Дзейнасьць усіх службовых асобаў падпарадкоўвалася праву.

Урадоўцы

Менскае ваяводзтва на мапе Рэчы Паспалітай

У сэнаце Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ваяводзтва прадстаўлялі два сэнатары: ваявода і кашталян.

Ваяводы менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля паморскіх і перад інфлянцкімі, кашталяны — пасьля гданьскіх і таксама перад інфлянцкімі.[6]

Менскімі ваяводамі былі

Менскімі кашталянамі былі:

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском // Материалы исследований О. Однороженко (г. Харьков) и М. В. Ревнивцева (г. Энгельс)
  2. ^ Менскае ваяводства // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 198
  3. ^ Вячаслаў Насевіч. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288
  4. ^ Міхась Мацельскі. Гісторыя Барысава ў датах на сайце газэты «Гоман Барысаўшчыны»
  5. ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
  6. ^ а б Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура