Атолава: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: ru:Отолово |
|||
Радок 34: | Радок 34: | ||
Дно вадаёма мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пяшчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пяшчана-галечнікавае, на глыбінях — [[сапрапэль|сапрапэлістае]]. |
Дно вадаёма мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пяшчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пяшчана-галечнікавае, на глыбінях — [[сапрапэль|сапрапэлістае]]. |
||
Атолава мае 7 [[ |
Атолава мае 7 [[востраў]]ў, агульная плошча якіх складае 0,3 км². |
||
У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 200 м. |
У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 200 м. |
Вэрсія ад 18:08, 5 чэрвеня 2011
Возера
Атолава
Атолава | ||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Атолава — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Загор’е. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Атолава складае 8,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,4 м. Даўжыня возера — 9,4 км, найбольшая шырыня — 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 38,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 27,9 млн м³, плошча вадазбору возера — 318 км².
Катлавіна возера мае некалькі плёсаў. Схілы пераважна высокія, месцамі тэрасаваныя. На паўднёвым усходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера высокія. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы берагі зьліваюцца з схіламі. Таксама на поўначы і паўночным захадзе разьмяшчаецца озавая града, вышыня якой складае 30—35 м.
Дно вадаёма мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пяшчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пяшчана-галечнікавае, на глыбінях — сапрапэлістае.
Атолава мае 7 востраўў, агульная плошча якіх складае 0,3 км².
У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 200 м.
Возера злучанае пратокамі з азёрамі Ліпна і Чорная Ўрода. Праз возера працякае рака Дзіва.
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.