Айгарс Калвітыс: розьніца паміж вэрсіямі
д untagged isolated. |
д r2.6.4) (робат зьмяніў: lt:Aigars Kalvītis; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Калвітыс, Айґарс}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Калвітыс, Айґарс}} |
||
[[Катэгорыя:Латвійскія палітыкі]] |
[[Катэгорыя:Латвійскія палітыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе]] |
||
Радок 50: | Радок 51: | ||
[[he:איגרס קלביטיס]] |
[[he:איגרס קלביטיס]] |
||
[[lv:Aigars Kalvītis]] |
[[lv:Aigars Kalvītis]] |
||
[[lt: |
[[lt:Aigars Kalvītis]] |
||
[[hu:Aigars Kalvītis]] |
[[hu:Aigars Kalvītis]] |
||
[[nl:Aigars Kalvītis]] |
[[nl:Aigars Kalvītis]] |
Вэрсія ад 08:48, 3 чэрвеня 2011
Айґарс Калвітыс (па-латыску: Aigars Kalvītis) (нарадзіўся 27 чэрвеня 1966, Рыга) — латвійскі палітык, прэм’ер-міністар Латвіі ў 2004—2007 гг.
Скончыў Латвійскі Сельскагаспадарчы Ўнівэрсытэт у 1992 па спэцыяльнасьці «эканоміка». З 1992 па 1998 гг. Калвітыс рабіў мэнэджэрам у розных сфэрах, зьвязаных зь сельскаю гаспадаркай.
У 1997 г. стаўся адным з заснавальнікаў Народнае Партыі Латвіі (Tautas Partija).
У 1998 г. упершыню абраны ў парлямэнт Латвіі.
У 1999—2000 гг. — міністар сельскае гаспадаркі.
У 2000—2002 гг. — міністар эканомікі.
У 2002 г. Калвітыс зноў абраны дэпутатам парлямэнту і ўзначаліў фракцыю Народнае Партыі.
28 кастрычніка 2004 г. латвійскі парлямэнт адправіў у адстаўку правацантрысцкі (складаўся зь сябраў «Хаўрусу Зялёных і Сялянаў», Народнае Партыі і Латвійскае Першае Партыі) ўрад на чале з Індулісам Эмсысам.
24 лістапада 2004 г. прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрґа даручыла Айґарсу Калвітысу стварэньне новага кабінэту міністраў.
2 сьнежня 2004 г. парлямэнт зацьвердзіў урад Айґарса Калвітыса — адзінаццаты з моманту абвяшчэньня незалежнасьці Латвіі ў 1991 г. Кааліцыйны ўрад сфармавалі чатыры правыя сілы — Народная партыя, «Новы час», Першая Партыя і Хаўрус Зялёных і Сялянаў. Гэтыя партыі кантралююць 70 з 100 галасоў у Сэйме.
У апазыцыі засталіся праварадыкалы з аб’яднаньня «Айчына і Свабода — Рух за Нацыянальную Незалежнасьць Латвіі» і тры партыі, што прадстаўляюць інтарэсы расейскамоўнага насельніцтва.
У выніку ўрадавага крызісу Калвітыс сышоў з пасады прэм’ер-міністра 5 сьнежня 2007 г., канчаткова перадаўшы свае паўнамоцтвы Іварсу Ґодманісу 20 сьнежня.