Клець: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: mrj:Клӓт; касмэтычныя зьмены
д r2.7.1) (робат дадаў: eo:Grenejo
Радок 28: Радок 28:
[[en:Granary]]
[[en:Granary]]
[[es:Granero]]
[[es:Granero]]
[[eo:Grenejo]]
[[fr:Grenier]]
[[fr:Grenier]]
[[mrj:Клӓт]]
[[mrj:Клӓт]]

Вэрсія ад 11:38, 24 траўня 2011

Клець

Клець (таксама сьвіран, радзей амбар) — халодны бяз вокнаў будынак для захоўваньня каштоўнага сялянскага набытку: збожжа, адзеньня і інш.

У старажытнасьці клець была пабудоваю любога прызначэньня, зрубленага чацьвярыком і пакрытай двухсхільным дахам.

Па канструкцыі клець звычайна аднакамэрны зруб па форме блізкі да квадрату, які ставіўся на штандары або каменьне. Перад уваходам рабіўся насьціл з дошак на выпусках бярвеньняў ніжніх вянкоў. Так утвараўся драўляны прыклетнік, пераклець або галерэя.

У летні пэрыяд клець магла выконваць таксама функцыю жытла. Бяднейшыя сяляне замянялі клець каморай (невялікім адгароджаным памяшканьнем у сенцах).

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.

Вонкавыя спасылкі

  • Клецьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў