Вікіпэдыя:Форум/Архіў 5: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 279: Радок 279:


: Даўно пара. --[[Удзельнік:Alexander Gouk|Alexander Gouk]] 12:03, 18 сакавіка 2007 (UTC)
: Даўно пара. --[[Удзельнік:Alexander Gouk|Alexander Gouk]] 12:03, 18 сакавіка 2007 (UTC)
: {{Падтрымліваю}}. Гэта я зрабіў "[[Тымор-Лешці|Тымора-Лешці]]", бо так на іхнай мове :), але калі на нашай па іншаму, то выпраўляйце. --[[Удзельнік:MaximLitvin|MaximLitvin]] 13:17, 18 сакавіка 2007 (UTC)
: {{Падтрымліваю}}. Гэта я зрабіў "[[Тымор-Лешці|Тымора-Лешці]]", бо так на іхнай мове :), але калі на нашай па іншаму, то выпраўляйце. --[[Удзельнік:MaximLitvin|MaximLitvin]] 13:17, 18 сакавіка 2007 (UTC)

:: (да Тымор-Лешце) Партугальская мова з'яўляецца афіцыйнай у краіне, назва на партугальскай мове: República Democrática de Timor-Leste. Таму Тымор я б не спяшаўся выпраўляць. --[[Удзельнік:Alexander Gouk|Alexander Gouk]] 13:22, 18 сакавіка 2007 (UTC)


[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Службовыя старонкі|Форум]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Службовыя старонкі|Форум]]

Вэрсія ад 16:22, 18 сакавіка 2007

Тут Вы можаце абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытаньні Вікіпэдыі. Агульныя пытаньні, якія датычацца ўсіх праектаў Wikimedia Foundation, лепей абмяркоўваць на meta.wikimedia.org, паведамленьні пра праграмныя памылкі — на bugzilla.wikipedia.org.

Калі ласка дадавайце новыя пытаньні ўнізе старонкі, адказы зьмяшчайце ў адпаведнай сэкцыі. Калі ласка, заўсёды выкарыстоўвайце подпіс (~~~~).

Адказы і пытаньні ня будуць пакідацца на гэтай старонцы навечна. Яны будуць перанесеныя ў архіў (1) ці ў больш спэцыялізаваныя старонкі.

Cyrilic and Latin characters in the titles/links

Hi everyone, not sure if you want this or not, but i made a bot that creates pages like this: ru:Википедия:Проект:Работа для бота/Смесь раскладок - список. The bot can also automatically fix many obvious errors. If you would like it to run here, write at ru:user talk:yurik. Make sure you create a page for this list, and put a template at the top explaining what it is. --Yurik 17:28, 01.08.2006 (UTC)

Перанос выяваў гербаў у ВікіСховішча

Vector-images.com/geraldika.ru дазволілі выкарыстоўваць выявы гербаў і сьцягоў на ўмовах, якія задавальняюць патрабаваньням ВікіСховішча.

Хацелася б пабачыць гэты яўны дазвол. Дзякуй. --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
Глядзіце commons:Commons:Village pump#Template PD-RU-exempt and geraldika. --EugeneZelenko 13:47, 26.10.2005 (UTC)
Дзякуй. Сапраўды, выдатна. --Monk 22:57, 28.10.2005 (UTC)

З гэтай нагоды плянуецца перанос усіх выяваў у фармаце PNG, якія паходзяць з Vector-images.com/geraldika.ru, з беларускай Вікіпэдыі ў ВікіСховішча. Прапаную абмеркаваць стандарт для назваў файлаў: кірыліца ці лацінскі альфабэт, клясычны правапіс ці наркамаўка. Але трэба прыняць да ўвагі, што гэтыя файлы будуць выкарыстоўваць у іншых Вікіпэдыях удзельнікі і ўдзельніцы, якія хутчэй за ўсё не валодаюць беларускай мовай.

Калі ласка, на загружайце выявы ў ВікіСховішча да супольнага рашэньня.

Мне больш падабаецца наступны фармат: Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Coat of Arms, Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Flag.

EugeneZelenko 04:07, 25.10.2005 (UTC)

Я таксама за варыянт Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Coat of Arms, Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Flag. Толькі назву горада варта пісаць менавіта беларускай лацінкай, бо яна выкарыстоўваецца найчасьцей у беларускіх назвах у той жа ангельскай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 07:50, 25.10.2005 (UTC)
Чаму беларуская лацінка выкарыстоўваецца ў назвах артыкулаў ангельскай Вікіпэдыі і ці павінна гэтак быць — пытаньні асобныя... Але клясычным ці сучасным правапісам? --EugeneZelenko 12:57, 25.10.2005 (UTC)
Наўрад ці лацінка прыдатная для наркамаўкі, таму варта ўжываць лацінку ды клясычны правапіс - маё меркаваньне такое. --Red_Winged_Duck 13:13, 25.10.2005 (UTC)
Чаму ж і не, выкарыстоўваюць жа нешта падобнае да лацінкі на афіцыйных мапах, дзе наркамаўка... --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
Прапаную ўсё ж выкарыстоўваць прабелы заміж дэфісаў у назвах файлаў. Ня бачу ніякіх плюсаў у наяўнасьці дэфісаў, а сутнасьці яны замінаюць. А ў астатнім згодзен. --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
Мне здаецца, што дэфіс лепей за прагал падзяляе назву на часткі. --EugeneZelenko 02:15, 27.10.2005 (UTC)
На мой погляд, Belarus Miadzieł Coat of Arms.gif выглядае больш падзелена за Belarus-Miadzieł-Coat-of-Arms.gif. Хуткі пошук па Commons дазваляе сьведчыць, што некага стандарту там не існуе... --Monk 22:57, 28.10.2005 (UTC)
Ёсьць, напрыклад, стандарт на Flag of <Country>.svg. Чаму падобнаму стандарту не існаваць для гербаў і сьцягаў беларускіх гарадоў?
Прапаную без-дэфісны варыянт: Flag of <Town>, Belarus.png, Coat of Arms of <Town>, Belarus.png, які, на мой погляд, больш адпавядае ангельскай граматыцы.
Яшчэ раз падкрэсьліваю, што выявы трэба загружаць у фармаце PNG, бо GIF дагэтуль ахоўваецца патэнтамі.
EugeneZelenko 03:18, 29.10.2005 (UTC)
Такі варыянт я падтрымліваю. А наконт PNG паўтараю пытаньне - ці ляжаць ужо на геральдыцы PNG, ці трэба проста канвэртаваць з GIF? --Monk 08:13, 29.10.2005 (UTC)
Проста канвэртаваць з GIF. --EugeneZelenko 13:35, 29.10.2005 (UTC)

Зь сёньняшняга дня буду запампоўваць новыя выявы гербаў ў Commons зь імёнамі ў фармаце Coat of Arms of <Town>, Belarus.png. Выглядае на тое, што ніхто ня супраць такога. --Monk 10:32, 31.10.2005 (UTC)

Так. --EugeneZelenko 14:19, 31.10.2005 (UTC)

Рэкляма

Не ведаю ці калі небудзь такое пытаньне ўжо абмяркоўвалася ў нашай суполцы, бо я удзельнік адносна новы. Вядома, што бяз рэклямы ў сёньняшнім сьвеце ніхто і нічога ня мае шанцаў на посьпех. Як я разумею Вікіпэдыя ня мае банэраў, але ж ёсьць тысячы іншых спосабаў прамоцыі. Беларуская Вікіпэдыя часам здаецца проста мёртвай, калі ў адзін дзень толькі некалькі рэдагаваньняў. Больш таго мы выразна адстаем нават ад тых моваў, якія не зьяўляюцца галоўнымі дзяржаўнымі мовамі і ад тых краінаў, якія ў дзесяць разоў меншыя. Каб зьмяніць такі стан рэчаў трэба заняцца актыўнай прамоцыяй беларускай вікіпэдыі. Патрэбныя публікацыі пра вольную энцыкляпэдыю ва ўсіх беларускамоўных газэтах, часопісах і інтэрнэт бачынах. Я ўпэўнены, што ў нашай вікіпэдыі вялікі патэнцыял, адно яго трэба выявіць, трэба далучыць людзей, якія ніколі не чулі пра гэты праэкт. --Віталь Воранаў 09:38, 05.11.2005 (UTC)

Не магу сказаць, што рэклямы ня было зусім. Дастаткова пашукаць у Google Вікіпэдыя, Вікіпэдыі і гэтак далей – можна знайсьці некалькі аб'яў. Нельга сказаць, што гэтая дзейнасьць была неяк каардынаваная.
Што датычыцца мэтадаў, то мне здаецца, што дапамагаюць запісы ў блёгах (Rydel, Zmila, Red Winged Duck, Czalex, іншых). І вельмі добра, калі матэрыялы з Вікіпэдыі будуць выкарыстоўваюцца ў іншых сур'ёзных выданьнях, як напрыклад гэта робіць http://radzima.org (у асноўным на ангельскай мове). Рабіць «артыкулы па замове», на мой погляд, ня варта, але калі нагода ёсьць, чаму не нагадаць пра сваё існаваньне? :-)
Мне здаецца, што мае сэнс стварыць старонку, прысьвечаную рэкляме, па прыкладу расейскай (напэўна, штосьці падобнае ёсьць і ў іншых вэрсіях) Вікіпэдыі.
EugeneZelenko 15:33, 05.11.2005 (UTC)


Дадам, што былі матэрыялы пра беларускую Вікіпэдыю на радыё «Свабода», а таксама ў журнале «Студэнцкая думка». Ды і падобна, што пакуль інтэрнэт у нас разьвіты не да такой ступені, каб было шмат актыўнага народу, хто бы быў зацікаўлены ўва ўдзеле ў беларускай Вікіпэдыі. Практычна ў кожнай больш-менш актыўнай беларускамоўнай суполцы ў Сеціве ведаюць пра беларускую Вікіпэдыю, іншая справа, што такіх суполак ня шмат. Асабіста я стараюся Вікіпэдыю піярыць пры нагодзе. Магчыма і варта стварыць старонку, дзе б зьбіраліся матэрыялы ў прэсе (то бок, спасылкі на іх) пра Вікіпэдыю. --Red_Winged_Duck 15:58, 11.11.2005 (UTC)

Даўно нічога для Вікі не пісаў, і хачу адкрыта сказаць, што за апошні год кантэнт змяніўся ў горшы бок. Новыя артыкулы ў асноўным кшталту "Дзевачка ў гольфах", "Мой любімы сабака Лыска" і "Апошняя нізка вершаў паэты NN". Во якую шкоду ШчыраБеларусі нанесла ментальная хвароба пад назвай Постмадэрнізм(ічка) !!! Можа, выбары-2006 нешта паправяць ? не ў тым сэнсе, што зменіцца Найвышэйшае Этнічнае Кіраўніцтва, а ў тым, што разбягуцца ва ўсе бакі імітатары...

Можна было б супрацоўнічаць з кімсьці, хто мае авхоту крыху палепшыць сваю эрудыцыю ў гісторыі нашай кухні. Я б выстаўляў чарнавікі артыкулаў, а рэдактар даводзіў бы іх да энцыклапедычнага выгляду. Тады яны б спатрэбіліся і ў оф-лайн энцыклапедыі. У нармальна адукаваных людзей без постмадэрнісцкіх багаў у галаве атрымалася б, праблема ў часе і матывацыі.

гэта быў Mann Kurt

Не бывае контэнту горшага ці лепшага, бывае контэнт розны. Вікіпэдыя таксама розная, і ня можа і ня будзе тут выключна выкшталцоных энцыкляпэдычных артыкулаў. І постмадэрнізму тут месца і Mann Kurt'у. Кожны піша пра тое, пра што ведае і нельга нікога прымушаць пісаць пра тое, пра што ён ня хоча пісаць. І кожны ўдзельнік тут важны, у незалежнасьці ад таго, што ён піша. Людзі розныя і іх цікавяць розныя тэмы. Вікіпэдыя – гэта не звычайная энцыкляпэдыя, і артыкулы тут могуць зьяўляцца пра тое, што адбываецца ў нас за вакном, у той час, калі папяровая энцыкляпэдыя зафіксуе гэта празь дзесяцігодзьдзі. --Red_Winged_Duck 19:42, 25.12.2005 (UTC)

але факт, што з англ, ням., польскай Вікі можна сёе-тое даведацца пазітывісцкага. А бел. прысвечаная пераважна мэтахвізічным перажыванням. МК

Гэтыя праекты не зьяўляюцца актыўнымі і, на вялікі жаль, спамэры і вандалы іх наведваюць значна часьцей, чым тыя, каму яны цікавыя. Адпаведна, хтосьці павінен марнаваць свой час, прыбіраючы сьмецьце.

На мой погляд існуе два рашэньня праблемы:

  1. Хтосьці будзе даглядаць за гэтымі праектамі і, вельмі пажадана, каб і разьвіваць іх.
  2. Часова заблякаваць іх для далейшых зьменаў, пакуль не будзе рэалізаваны плян 1.

Мне здаецца, што незалежна ад вырашэньня першай праблемы, у ВікіСлоўніку і ВікіКнігах (можа і ў ВікіЦытатніку) варта забараніць лякальную загрузку выяваў, каб выкарыстоўваліся толькі вольныя выявы з ВікіСховішча.

EugeneZelenko 15:30, 14.12.2005 (UTC)

мяркую, я магу заняцца адным з гэтых праектаў. трошкі пагляджу, што там ёсьць, і што туды трэба/варта дадаваць.
магчыма, добрым пачаткам можа быць матар'ялы "Магія мовы" з РС. трэба толькі яшчэ раз спытаць іхні дазвол, і вырашыць, куды іх складваць: у в-слоўнік ці ў в-кнігу
--ŹmiŁa 08:09, 15.12.2005 (UTC)
Яшчэ з гэтай нагоды варта сынхранізаваць пераклады службовых паведамленьняў Вікіпэдыі і CVS вэрсіі LanguageBe.php (прасьцей за ўсё з дапамогай http://bugs.wikimedia.org/). З аднаго боку праца мэханічная, з другога — трэба быць уважлівым і параўноўваць з Language.php. --EugeneZelenko 15:05, 16.12.2005 (UTC)

Дні нараджэньня ўдзельнікаў у календары

Па матывах 21 студзеня, 18 ліпеня, 1970...

На мой погляд гэта ня вельмі сьціпла і для гэтага ёсьць асабістыя старонкі ўдзельнікаў.

EugeneZelenko 16:04, 26.12.2005 (UTC)

Пераклад артыкула пра Kurów

Польскія калегі запыталі перакласьці артыкул (ці стварыць накід) пра вёску Kurów (en:Kurów, pl:Kurów (powiat puławski)). А як правільна трансьлітараваць назву: Куру, Кураў? --EugeneZelenko 16:11, 19.02.2006 (UTC)

Куруў, калі прытрымліцца w=ў. Але ці дзейнічае гэта для польскай мовы я не ведаю. --MaximLitvin 13:16, 21.02.2006 (UTC)
Pakolki Kraków pierakładajecca jak Krakau praz "a", tady treba Kurau. Inaksz piszycie Krakuu.
Насамрэч, "Куруў". "Кракаў" ужо зацьвердзілася ў мове --Czalex 16:19, 31 сьнежня 2006 (UTC)

Запыты на стварэньне Вікіпэдый на наркамаўцы (Present Belarusian) і трасянцы (Trasianka)

Калі ласка, выкажыце свае меркаваньні на Meta. --EugeneZelenko 15:50, 15.03.2006 (UTC)

Фотаздымкі, прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам

Польскія калегі прасілі зрабіць фотаздымкі (і загрузіць іх у Commons пад вольнымі ліцэнзіямі), прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам: перадвыбарную агітацыю (але яна не павінна быць галоўным аб'ектам, каб не парушаць аўтарскія правы, штосьці накшталт Выява:Agitation stand.JPG), мерапрыемствы, мітынгі і іншае. Але прасілі ніяк дзеля гэтага не рызыкаваць. --EugeneZelenko 03:55, 18.03.2006 (UTC)

Займаюся распрацоўкай дрэва катэгорыяў і сутыкнуўся з праблемай. Ці адавядае нашаму прадпрымальнікі ангельскае businesspeople? Ці будзе слушна, калі пры стварэньні Катэгорыя:Расейскія прадпрымальнікі даць сярод інтэрвікі ў яе спасылкі на en:Category:Russian_businesspeople і ru:Категория:Предприниматели_России? Акрамя таго, ёсьць пытаньне, які беларускі адпаведнік business: бізнэс (тады бізнэслюдзі ці бізнэсмэны?) ці прадпрымальніцтва (тады прадпрымальнікі, але гэта здаецца больш вузкім ад бізнэсмэнаў тэрмінам)? --Red_Winged_Duck 12:12, 27.04.2006 (UTC)

У слоўніку НН яшчэ ёсьць бізнэсовец. --EugeneZelenko 13:48, 27.04.2006 (UTC)

Новае пакаленьне ВікіСлоўніка

Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў тэставай вэрсіі новага пакаленьня шматмоўнага слоўніка. --EugeneZelenko 20:26, 07.05.2006 (UTC)

Пагадненьні па транслітарацыі беларускіх імёнаў і назваў у ангельскай Вікіпэдыі

Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні пагадненьня па транслітарацыі беларускіх імёнаў і назваў у ангельскай Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 16:10, 30.05.2006 (UTC)

Зьнешні vs. вонкавы

Вось тут трэба абмяркоўваць, як называць тое, што па-ангельску завецца external links. Варыянты:

  • Зьнешнія спасылкі
  • Вонкавыя спасылкі

Мае дзьве капейкі:

  • [1] - тут напісанае, што слова зьнешні - памылковае.
  • [2] - тут таксама зазначанае, што зьнешны - гэта русіцызм
  • [3] - тут гэтаксама нейкі спадар мяркуе аб тым, што зьнешні - расейскае адаптаванае слова.

Мая прапанова: прымусам забараніць ужываць слова "зьнешні" ў артыкулах, што пішуцца рэвізіяй-2005.

Трэба, каб адміністратар пазначыў тэрмін, на працягу якога будзе йсьці абмеркаваньне гэтае тэмы, пасьля заканчэньня якога й пры адсутнасьці новых канструктыўных аргумэнтаў увесьці прапанову за правіла.

Адміністрацыя ня мае манаполіі на стварэньне галасаваньня :-) Толькі на тое, каб дадаць аб'яву ў MediaWiki:Sitenotice. На мой погляд — месяц будзе дастаткова. --EugeneZelenko 13:58, 11.07.2006 (UTC)

Свабода панарамы ў Беларусі

Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні праблемы свабоды (а дакладней яе адсутнасьці) панарамы ў Беларусі. Тэкст закону Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах можна знайсьці тут. --EugeneZelenko 15:58, 23.07.2006 (UTC)

Адзіны рахунак

Рыхтуецца пераход на адзіны рахунак. Калі ласка, зрабіце аднолькавымі пароль і адрас электроннай пошты ва ўсіх Вашых рахунках на праектах фундацыі Wikimedia. --EugeneZelenko 14:21, 25.07.2006 (UTC)

Усе на вікіпэдыйскі суботнік! :-)

Віншую ўсіх са стварэньне болей за 4000 артыкулаў.

Але трэба трошкі прыбрацца Вікіпэдыі: ёсьць даволі шмат артыкулаў з памылкамі (напрыклад, Гута (Свецілавіцкі сельсавет)) ў назьве і спасылкі на шаблёны з памылкамі (Шаблён:Свецілавіцкі сельсавет, Шаблён:Маларытскі раён). Не забывайцеся дадаваць запыт на выдаленьне ({{Выдаліць|памылка ў назьве}} альбо {{Выдаліць|памылка ў назве}}) на перанакіраваньні з памылкамі. Дзякуй. --EugeneZelenko 14:00, 3.жніўня.2006 (UTC)

Выгляд шаблёнаў

Выгляд некаторых шаблёнаў ня вельмі прыгожы, як мне здаецца. Напрыклад, Шаблён:Інфармацыя пра горад зь фіялетавым фонам пад назвай горада і шэрым пад гербам не спалучаецца з агульным стылем старонак й г.д. Трэба зьмяніць выгляд шаблёнаў. Таму я прапаную сваі варыянты [4] і [5]. А ўвогуле, патрэбная нейкая агульная канцэпцыя такіх шаблёнаў. --Slaver 22:44, 8.жніўня.2006 (UTC)

Зараз ужо першы варыянт захаваны. Можна паглядзець як выглядае :) --Slaver 22:48, 8.жніўня.2006 (UTC)
падтрымліваю --Vovansystems 11:51, 9.жніўня.2006 (UTC)
Нармальная ідэя. Над колерамі варта папрацаваць. Але і ўлічваць меркаваньні таксама, але пакуль, здаецца, пярэчаньняў няма. --Red_Winged_Duck 13:08, 9.жніўня.2006 (UTC)
Даўно было трэба мае «творы» (Шаблён:Інфармацыя пра горад, Шаблён:Інфармацыя пра раён, : Шаблён:Інфармацыя пра вобласьць) ўпрыгожыць :-) Але «не страляйце ў піяніста — ён граў як умеў» :-) Ёсьць невялічкія пажаданьні:
  • спачатку абмяркоўваць, каб была магчымасьць праглядзець розныя варыянты і выбраць лепшы,
  • заглядаць у адпаведныя шаблёны буйных Вікіпэдый.
Канцэпцыю шаблёнаў пра тэрытарыяльныя ўтварэньні прапаную абмяркоўваць у Вікіпэдыя:Праект:Населеныя пункты Беларусі.
EugeneZelenko 13:23, 9.жніўня.2006 (UTC)

Гузікі ўстаўкі спэцсымбаляў

Зьявілася прапанова зьмяніць выгляд гузікаў устаўкі спэцсымбаляў у форме рэдагаваньня артыкулаў. У расейскай Вікіпэдыі зробленыя даволі вялікія гузікі (менавіта як buttons). Іх прасьцей выкарыстоўваць. У нас, напрыклад, націск уставіць амаль немагчыма. Ды й па іншым трапіць мышшу вельмі цяжка :( --Slaver 23:52, 8.жніўня.2006 (UTC)

Во, нішто сабе атрымліваецца, дык на "націск" трэба націскаць, а я заўжды капіюю яго, меркаваў мабыць там нейкая памылка. --MaximLitvin 08:48, 9.жніўня.2006 (UTC)
Ну, вось. А нашмат зручней было б, калі на яго можна было націснуць і ўставіць... --Slaver 09:32, 9.жніўня.2006 (UTC)
Гэта было бы цудоўна! Дарэчы, варта зазірнуць у францускую вэрсію, у якой пашыраецца панэль інструмэнтаў зьверху (эканоміцца трошкі месца). Дарэчы варта яшчэ зазірнуць у іншыя Вікіпэдыі і ў meta:, мо яшчэ што-небудзь цікавае ёсьць.
На жаль, я ня ведаю JavaScript, таму ніяк (акрамя рэдагаваньня абароненых старонак) дапамагчы не магу. Калі хтосьці возьмецца за вывучэньне вопыту і ажыцьцяўленьне — буду толькі вітаць. Адзінае пажаданьне — каб разабраліся грунтоўна, а не проста скапіявалі, каб было да каго зьвяртацца ў выпадках паляпшэньня і выпраўленьня памылак.
Яшчэ ў расейскай вэрсіі ёсьць Вікіфікатар — таксама бы ў нас не перашкодзіў.
EugeneZelenko 13:14, 9.жніўня.2006 (UTC)

Гузікі ў панэлі інструмэнтаў зьверху

Я падглядзеў у Commons (падрабязнасьці ў MediaWiki:Common.js), як гэта робіцца і дадаў гузік для перанакірваньня. Калі будуць ідэі па пашырэньню — прапануйце. Калі гэта ідэя з іншага праекту, калі ласка, узгадайце яго. --EugeneZelenko 15:17, 7 лютага 2007 (UTC)

Шаблён галоўнай старонкі

Даўно жадаў прапанаваць зьмяніць выгляд галоўнай старонкі. Хоць яна даволі зручная, але трошкі неахайная. Бачу, што MaximLitvin прапанаваў свой варыянт. Вашай увазе — мой :) --Slaver 09:43, 26.жніўня.2006 (UTC)

Дык усё ж Alexander Gouk пачаў :-) --EugeneZelenko 14:03, 26.жніўня.2006 (UTC)
Я і ня бачыў, але неяк груваздка выглядае. Што тычыцца майго варыянта, то можна з колерамі «пагуляць» яшчэ. Затое блёкі, як мне здаецца (я ж сьціплы :)), зручна разьмешчаныя :) --Slaver 15:14, 26.жніўня.2006 (UTC)


Віды спорту

Жадаю напісаць артыкул "Выгляды спорту па колькасці людзей на полі", але думаю, што гэты не лепшая назва. Ded 05:54, 22 кастрычніка 2006 (UTC)

Магчыма вы маеце на ўвазе «гульнявыя віды спорту». Прывядзіце, калі ласка, назву на іншай мове, каб вас можна было зразумець. І пастарайцеся не перакладаць артыкулы аўтаматычна з дапамогай анляйн-перакладчыкаў. --Red_Winged_Duck 12:14, 25 кастрычніка 2006 (UTC)

Wikimania 2007 Team Bulletin

Published by the Wikimania 2007 Taipei Team, Wikimania 2007 Team Bulletin provides the latest news of the Team's organizing work to everyone who is interested in Wikimania; it also gives the Team chances to announce calls for help/participation, so assistance in human and other resources can be sought in a wider range. Team Bulletin is published at the official website of Wikimania 2007 and released to the public domain. Issue 1 and Issue 2 has already published.--218.166.212.246 01:46, 29 кастрычніка 2006 (UTC)

Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи

Можа каго зацікавіць... Тут можна знайсьці адсканаваную кнігу Михаила Осиповича Без-Корниловича «Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи». --EugeneZelenko 15:35, 30 сьнежня 2006 (UTC)

Здымкі Менскага мэтро

Калегі запыталіся зрабіць фотаздымкі станцый Менскага мэтро для артыкулаў у ангельскай і расейскай Вікіпэдыях. У першую чаргу цікавяць здымкі тых станцый, якія яшчэ няма ў Commons. --EugeneZelenko 16:45, 11 студзеня 2007 (UTC)

Канфэрэнцыя польскага аддзяленьня фундацыі Wikimedia

Польскія калегі паведамілі: 1 – 3 траўня 2007 году ў Белавескай пушчы ў Польшчы плянуецца правядзеньне канфэрэнцыі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, ў тым ліку ўдзельнікі з іншых краін. Падрабязнасьці правядзеньня пакуль што ўдакладняюцца. --EugeneZelenko 15:28, 13 студзеня 2007 (UTC)

Пераклад move ў сыстэмных паведамленьнях

На мой погляд, варта зьмяніць пераклад з перанесьці на перайменаваць. Памятаю, што некалькі разоў адказваў на пытаньне «як перайменаваць артыкул». Гэтак жа перакладаюць у расейскай вэрсіі. --EugeneZelenko 16:48, 9 лютага 2007 (UTC)

Согласен, так будет лутше. Bocianski 16:58, 9 лютага 2007 (UTC)
Маё меркаваньне – лепей пакінуць, як ёсьць, бо назва "перанесьці" болей адпавядае сутнасьці дзеяньня, а ў "hint" замест "Move this page" прапісаць "Зьмяніць назву старонкі". А наконт пытаньняў – дык проста дадаць гэта ў "дапамогу". --Bełamp 19:36, 9 лютага 2007 (UTC)


Амбасада

Хацеў бы пашырыць амбасаду, зрабіўшы чэскі варыянт. Як я зразумеў, гэта ўскладае на мяне пэўныя абавязкі па ўсталяваньні і падтрыманьні кантактаў з чэскай Вікіпэдыяй. Растлумачце, калі ласка, што канкрэтна трэба будзе рабіць--Vojt V 19:27, 12 лютага 2007 (UTC)

Наколькі разумею, амбасада — сьпіс удзельнікаў, якія разумеюць мовы, і да якіх могуць зьвяртацца з пытаньнямі ўдзельнікі з іншых праектаў. Адпаведна вялікіх абавязкаў няма. Але пашыраць сувязі варта — напрыклад ствараць артыкулы на беларускія тэмы ў чэскай Вікіпэдыі і на чэскія тэмы тут і г.д. --EugeneZelenko 15:40, 13 лютага 2007 (UTC)

Запыт на запіс вымаўленьня

en:User:Zscout370 запытаў запісаць вымаўленьне Беларусь і Рэспубліка Беларусь для en:Belarus. Хто добра валодае гуказапісам і ў каго прыгожы голас — калі ласка, дапамажыце.

Тэхнічныя дэталі — трэба запісаць у фармаце OGG. Назвы файлаў (згодна стандартаў Commons і Wiktionary): Be-Беларусь.ogg і Be-Рэспубліка Беларусь.ogg.

Напэўна, не перашкодзіць запісаць вымаўленьне па-руску.

EugeneZelenko 15:07, 26 лютага 2007 (UTC)

Бот

Што за «атака» адбылася сёньня? З IP 206.47.9.3 пасыпаліся прымітыўныя «артыкулы» кароткага зьместу (паводле альфабэту; хутчэй за ўсё зь нейкага тлумачальнага слоўніку) і на наркамаўцы. Ніякага зьмястоўнага інтарэсу яны ня маюць, але павялічваюць адсотак артыкулаў не на клясычным правапісе!!! — Slaver 10:44, 13 сакавіка 2007 (UTC)

Слэйвер, Вашу галаву пазітыўныя думкі ніколі не наведваюць? Спачатку пазітыўныя, а толькі потым негатыў? Магчыма, нехта крышку папрацаваў. Наконт "ніякага змястоўнага інтарэсу" раю крышку паразважаць (хвілінку-другую). --Alexander Gouk 11:28, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Якая розьніца, якім правапісам яны напісаныя? Тут што, барацьба правапісаў, хто больш адсоткаў набярэ? Альбо я ня ведаю правілаў? Таксама не разумею, якія прэтэнзыі самога зьместу. Тут і больш кароткія артыкулы ствараюцца. Іншая справа, адкуль гэтыя артыкулы ўзяліся і ці мае наогул сэнс іх рэдагаваць/віфікаваць і г.д.--Vojt V 11:20, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Відаць, прыйдзецца выдаляць. Адсюль: http://slounik.org/e/42 А шкада--Vojt V 11:33, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Я яго пакуль заблякаваў (на тры дні), таму што цяпер ён на літары Н, а калі гэтак увесь слоўнік перапіша, дык ўдвая болей плягіяту выдаляць трэба будзе. Хто ня згодны? --Vojt V 11:37, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Думаю, што блякіроўка была неабходнай мерай. Мабыць і выдаляць трэба адразу па сьпісу, не чакаючы тлумачэньняў «аўтара». --EugeneZelenko 14:07, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Выдаліў пэўную колькасьць, але стаміўся :-) Калі ласка, дапамажыце! --EugeneZelenko 14:48, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Магу прагнаць ботам астатнія артыкулы, праставіць шаблоны (без выдалення, статус не дазваляе) --Alexander Gouk 16:21, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Ну гэта ўжо невыносна. Ня ведаю, дзе гэты пірат знайшоў столькі кампутараў. Я яго ўжо заблякаваў разы 3. Што зь ім рабіць?--Vojt V 07:51, 14 сакавіка 2007 (UTC)
Запытаў дапамогі на irc://irc.freenode.net/wikimedia-stewards і ў паштовым сьпісе Commons. --EugeneZelenko 14:31, 14 сакавіка 2007 (UTC)

Памылка

Пры блякіроўцы: сыстэма прапануе заблякаваць на 1 дзень, 3 дня, .. - 3 дня - гэта па-расейску. Па-беларуску "3 дні". Ня ведаю, як выправіць. Парупцеся, калі ласка.--Vojt V 11:42, 13 сакавіка 2007 (UTC)

Выправіў у MediaWiki:Ipboptions. --EugeneZelenko 14:10, 13 сакавіка 2007 (UTC)


Арабія Саўдыдаў

Спадарства, прашу грамадзкага дазволу на выпраўленьне "Арабіі Саўдыдаў" на "Саудаўскую Арабію", а "Тымора-Лешці" на "Ўсходні Тымор". Калі ў каго ёсьць абгрунтаваныя пярэчаньні - чапаць ня буду. Але я пакуль не знайшоў ніякай гістарычнай падставы для выкарыстаньня гэтых варыянтаў у Вікіпэдыі.--Vojt V 11:52, 18 сакавіка 2007 (UTC)

Даўно пара. --Alexander Gouk 12:03, 18 сакавіка 2007 (UTC)
Падтрымліваю. Гэта я зрабіў "Тымора-Лешці", бо так на іхнай мове :), але калі на нашай па іншаму, то выпраўляйце. --MaximLitvin 13:17, 18 сакавіка 2007 (UTC)
(да Тымор-Лешце) Партугальская мова з'яўляецца афіцыйнай у краіне, назва на партугальскай мове: República Democrática de Timor-Leste. Таму Тымор я б не спяшаўся выпраўляць. --Alexander Gouk 13:22, 18 сакавіка 2007 (UTC)