Перайсьці да зьместу

Рэд Бул Зальцбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэд Бул Зальцбург
Поўная назва па-аўстрыйску: FC Red Bull Salzburg
Заснаваны 13 верасьня 1933
Горад Зальцбург, Аўстрыя
Стадыён Рэд Бул Арэна, Вальс-Зыцэнгайм
Умяшчальнасьць: 31 895
Кіраўнік Red Bull GmbH
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэд Бул» (па-нямецку: Red Bull) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Зальцбургу. Заснаваны ў 1933 годзе як SV Austria Salzburg. 17-разовы чэмпіён Аўстрыі і дзевяціразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі. Праз спонсарскія абмежаваньні, якія УЭФА выкарстоўвае ў сваіх турнірах, у матчах эўракубкаў клюб мае назву як «Зальцбург», а таксама выкарыстоўваецца іншы лягатып, які пазбаўлены спонсарскага згадваньня. Клюб доўгі час быў вядомы як «Аўстрыя», але празь некалькі спонсарскіх назваў, у выніку атрымаў назоў «Рэд Бул» у 2005 годзе. Кампанія Red Bull GmbH ня толькі зьмяніла назву клюбу, але і зьмяніла традыцыйныя фіялетава-белыя колеры, на чырвона-белыя. Зьмена прывяла да таго, што некаторыя фанаты каманды стварылі новы клюб, які атрымаў традыцыйную назву «Аўстрыя».

«Рэд Бул» у 2012 годзе.

Клюб быў заснаваны 13 верасьня 1933 году пад назвай «Аўстрыя» ў выніку зьліцьця двух гарадзкіх клюбаў, якія мелі назвы «Гэрта» і «Рапід»[1]. У 1950 годзе клюб быў распушчаны, але зноўку ў хуткім часе адноўлены. Да Бундэсьлігі новы клюб здолеў далучыцца ў 1953 годзе. У першым сэзоне каманда заняла 9-е месца з 14 клубаў, пазьбягаючы вылету зь лігі дзякуючы перавагі над супернікамі на пяць пунктаў[2].

Ураджэнец Вены Эрых Пробст стаў першым у гісторыі клюбу гульцом, які атрымліваў запрашэньні ў нацыянальную зборную Аўстрыі, правёўшы ў шэрагах нацыянальнае каманды 19 матчаў[3]. 9 кастрычніка 1965 году Адольф Мацэк, які 4 разы апранаў кашулю нацыянальнай зборнай, стаў першым мясцовым гульцом клюбу, які атрымліваў запрашэньне ў аўстрыйскую зборную[4].

Зальцбург упершыню ў сэзоне 1970—1971 гадоў скончыў сэзон у першай тройцы, атрымаўшы срэбраныя мэдалі, саступіўшы першы радок клюбу «Вакер» зь Інсбруку, толькі на адзіны бал прапусьціўшы наперад канкурэнта[5]. Дзякуючы другому месцу, у сэзоне 1971—1972 гадоў «Аўстрыя» дэбютавала ў эўрапейскіх спаборніцтвах, узяўшы ўдзел у розыгрышу Кубка УЭФА. Аднак, дэбют ня быў удалым, у першым матчы ў гасьцёх супраць румынскага клюбу УТА «Аўстрыя» трывала паразу зь лікам 1:4, і, не зважаючы на хатнюю перамогу зь лікам 3:1 у матчы ў адказ, далей крочыў румынскі клюб. У 1974 годзе зальцбурскі клюб упершыню выйшаў у фінал Кубка Аўстрыі, але саступіў венскай «Аўстрыі» зь лікам 1:2 у гасьцёх. Матч у адказ скончыўся ўнічыю 1:1[6].

У 1978 годзе афіцыйная назва клюбу была зьменена на «Казыно», а ў 1997 годзе на «Вюстэнрот», дзякуючы спонсарскай дамове з аўстрыйскай карпарацыяй фінансавых паслуг. Але каманду працягвалі называць «Аўстрыя». У 1994 годзе «Аўстрыя» ўпершыню ў гісторыі трапіла ў фінал Кубка УЭФА, але двойчы саступіла італьянскаму «Інтэрнацыянале». У тым жа сэзоне 1993—1994 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам Аўстрыі, абыйшоўшы на 2 пункты венскай «Аўстрыі»[7]. На наступны сэзон клюб здолеў абараніць тытул, калі зальцбурскі клюб толькі паводле розьніцы мячоў абыйшоў грацкі «Штурм»[8]. У сэзоне 1995—1996 гадоў клюб чакала няўдача, выніковае 8-е месца пазбавіла ўсё ж такі ад матчаў на вылет зь лігі[9]. Але ў наступным сэзоне клюб зноўку стаў чэмпіёнам краіны, абышоўшы венскі «Рапід» на тры пункты[10].

Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Яніс Блясьвіх (ар. Ляйпцыг) 1991
3 Сьцяг Сэрбіі Аб Алекса Тэрзіч 1999
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Гэндры Блянк 2004
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Браян Ако 2003
6 Сьцяг Аўстрыі Аб Самсон Байду 2004
7 Сьцяг Аргентыны ПА Нікаляс Капальда 1998
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Стэфан Байчатыч (ар. Лівэрпул) 2004
10 Сьцяг Ангельшчыны ПА Бобі Кларк 2005
11 Сьцяг Бразыліі Нап Фэрнанду 1999
14 Сьцяг Даніі ПА Маўрыц К’ергор 2003
15 Сьцяг Малі ПА Мамадзі Дыямбу 2002
16 Сьцяг Японіі ПА Такуму Кавамура 1999
18 Сьцяг Даніі ПА Мадс Бідструп 2001
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Карым Канатэ 2004
20 Сьцяг Ганы Нап Эдмунд Байду 2006
21 Сьцяг Сэрбіі Нап Пэтар Раткаў 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Францыі Аб Жаан Гаду 2007
24 Сьцяг Аўстрыі Бр Аляксандар Шлягер 1996
25 Сьцяг Харватыі ПА Олівэр Лукіч 2006
27 Сьцяг Францыі ПА Люка Гурна-Дуат 2003
28 Сьцяг Даніі Нап Адам Даггім 2005
29 Сьцяг Малі Аб Даўда Гіндо 2002
30 Сьцяг Ізраілю ПА Оскар Глух 2004
36 Сьцяг Швэцыі Аб Юн Мэльбэрг 2006
39 Сьцяг Нямеччыны Аб Леандра Маргаля 2004
45 Сьцяг Малі Нап Нэнэ Даржэлес 2002
49 Сьцяг Малі Нап Муса Кунфалё Ео 2004
70 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Амар Дэдыч 2002
81 Сьцяг Малі Нап Гаўсу Дыякітэ 2005
91 Сьцяг Польшчы Аб Каміль Пянткоўскі 2000
92 Сьцяг Аўстрыі Бр Залька Гамзіч 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]