Дзяніс Урад
Дзяніс Урад | |
Род дзейнасьці | афіцэр сувязі |
---|---|
Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1991 (33 гады) |
Месца нараджэньня | Расоны, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | вайсковец |
Месца працы | Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі |
Жонка | Ірына Ўрад |
Дзеці | сын |
Дзяніс Урад (нар. 23 чэрвеня 1991) — афіцэр Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, палітычны вязень.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Расонах.
У 2014 г. скончыў факультэт сувязі і аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня Вайсковай акадэміі Беларусі[1].
Паводле стану на 2021 год меў чын капітана, служыў сувязістам у Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь[1].
Арыштаваны 15 сакавіка 2021 г. пасьля таго як 14 сакавіка, паводле інфармацыі СМІ, сфатаграфаваў і адправіў тэлеграм-каналу «Нехта» сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова міністру абароны Віктару Хрэніну, у якім Кубракоў незаконна прасіў напярэдадні Дня Волі прыцягнуць 3725 вайскоўцаў для аховы аб’ектаў у Менску. Удзел вайскоўцаў у ахове абʼектаў дазволіў бы сканцэнтраваць сілы МУС на супрацьстаяньні пратэстам[2]. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ («Амэрыканцы»).
29 красавіка прызнаны палітвязьнем з боку беларускіх праваабаронцаў[3].
31 сакавіка 2021 г. кадры з допыту Ўрада былі паказаныя ў прапагандысцкім фільме «Манкурты» на падкантрольным рэжыму Лукашэнкі тэлеканале «АНТ»[4].
14 траўня 2021 г. пакараны 18 гадамі зьняволеньня паводле ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве, учыненая асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца»). Вырак вынес судзьдзя Аляксандар Лупіновіч пасьля разгляду справы ў закрытым рэжыме[5].
30 чэрвеня 2021 году шэфства над палітычным зьняволеным узяў Енс Гаэр, дэпутат Эўрапейскага парляменту[6][7].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б ДЗЯНІС УРАД капітан Генштаба Узброеных Сіл - Вясна (цэнтар)
- ^ «Не вытрымаў ад таго, што адбываецца ў краіне». Справа капітана Генштабу стала рэкорднай паводле хуткасці прысуду - Белсат, 18.05.2021
- ^ Капітан Генштаба Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем - Белсат, 29.04.2021
- ^ ОНТ подтвердило подлинность письма Кубракова Хренину: задержан капитан Генштаба [АНТ пацьвердзіла сапраўднасьць ліста Кубракова Хрэніну: затрыманы капітан Генштабу] (па-расейску) – Reform.by(be), 31.03.2021
- ^ Палітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі - Белсат, 14.05.2021
- ^ Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-30). Праверана 2021-07-05 г. Архіўная копія ад 2021-07-05 г.
- ^ У Леаніда Судаленкі, Дзяніса Івашына, Дзяніса Урада і яшчэ 6 палітвязняў з'явіліся "хросныя" (бел.). Вясна (2021-06-30). Праверана 2021-09-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-10 г.