Віктар Шалкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Шалкевіч
На канцэрце ў Віцебску, 2010 г.
Дата нараджэньня 9 лютага 1959(1959-02-09) (65 гадоў)
Месца нараджэньня Поразаў, Сьвіслацкі раён, Гарадзенская вобласьць, БССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія актор, паэт
Месца працы
Гады дзейнасьці 1980 — цяпер
Жанры бардаўская песьня
Інструмэнты гітара
Псэўданімы Валенцы Едвабкевіч
Узнагароды
Ордэн Усьмешкі
Ордэн Усьмешкі

Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нар. 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Вырас на памежжы беларускай, жыдоўскай і польскай культураў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Шалкевіч на канцэрце
Віктар Шалкевіч на канцэрце ў Варшаве, 25 сакавіка 2012 году

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Плач перапёлкі» (у ролі камэнданта Гуфэльда)
  • «Атрад»
  • «Сьлёзы блуднага сына» (галоўная роля)
  • «Салодкі яд каханьня» (галоўная роля)[2]
  • «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. Мае дачку.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Празе бард аднойчы граў разам з тамтэйшым сэнатарам Сватаплукам Карасэкам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]