Перайсьці да зьместу

Багушэўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Багушэ́ўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Багушэўск.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Багушэўскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Багушэўскага раёну[1].

У верасьні 1938 году сельсавет скасаваны. Сельсавет адноўлены ў складзе Сеньненскага раёну.

28 чэрвеня 2013 году ліквідаваная вёска Цясы[2].

8 жніўня 2013 году мястэчка Багушэўск і Багушэўскі сельсавет аб’яднаныя ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з цэнтрам у Багушэўску[3].