Анархізм у Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анархізм у Беларусі — артыкул пра гісторыю анархісцкага руху на тэрыторыі Беларусі.

Анархізм падчас улады Расейскай Імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя ўзгадкі пра анархістаў на тэрыторыі Беларусі сягаюць да пярэдадня рэвалюцыі 1903-07 гадоў [1], калі ў шэрагу гарадоў пачалі зьяўляцца першыя анархісцкія гурткі. Будучы напачатку нешматлікімі, анархісты бурна заняліся модным у тыя часы індывідуальным тэрорам. Дзякуючы такой ”прапагандзе дзеяньнем”, анархізм літаральна за некалькі першых гадоў свайго існаваньня ператварыўся ў даволі шырокі рэвалюцыйны рух, прыцягваючы на свой бок радыкальна думаючых людзей, жадаючых шпурнуць бомбу ў эксплюататараў. Вядомы факт, што анархістам быў і клясык беларускай літаратуры Максім Багдановіч, які ў студэнцкія гады, чытаўшы Бакуніна, спрабаваў узарваць самаробнай бомбай адміністрацыю роднай гімназіі [2], [3].

Кастрычніцкая рэвалюцыя і улада СССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лідэры анархісцкага руху Петраграду і Кранштату ў 1917 годзе былі ўраджэнцы альбо ўдзельнікі анархісцкага руху ў Беларусі — Ёзэль Хона Блейхман, Хаім Ярчук ды іншыя.

Да пачатку 1920-х гадоў легальныя і напаўлегальныя гурткі анархістаў яшчэ працягвалі дзеяць у Беларусі. Але потым рэпрэсіямі — з аднаго боку, прыцягненьнем ляяльных анархістаў-камуністаў у шэрагі камуністычнай партыі — зь іншай, бальшавікам атрымалася абмежаваць уплыў анархісцкага руху. Па хуткім часе Саветы з органаў народнага самакіраваньня, пра якое марылі прыхільнікі Пятра Крапоткіна, былі даканцова пераўтвораны партыйнай бюракратыяй у свае дапаможныя органы. Анархісты ж папоўнілі высылкі і паліт-ізалятары [4].

Становішча падчас незалежнасці Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анархістамі ў Беларусі нязьменна праводзіцца акцыя «Ежа замест бомб» — міжнародная ініцыятыва накіравана супраць мілітарызму і голаду. Анархісты кормяць бяздомных і галодных на дабрачынным грунце. Падчас правядзеньня акцыі актывістаў нярэдка затрымвае міліцыя.

Пераважная большасьць анархістаў у Беларусі аўтаномныя і не зьяўляюцца сябрамі якіх-небудзь груп ці арганізацыяў.

1990-2000[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увесну 1991 году гомельскія анархісты ўзялі ўдзел у агульнагарадзкой стачцы, спрыяўшы далучэньню да яе працоўных фабрыкі «Палесдрук».

Дэклярацыя пра стварэньне ФАБ

1 жніўня 1992 па ініцыятыве Алега Новікава на зьезьдзе ў Менску актывісты Менску, Гомлю і Сьветлагорску зьядналіся ў Фэдэрацыю анархістаў Беларусі (ФАБ).

6 кастрычніка 1992 на Міжнародны дзень змаганьня зь беспрацоўем гомельскія анархісты правялі несанкцыянаваны мітынг, які скончыўся сутыкненьнямі зь міліцыяй і арыштамі. У тым жа годзе з удзелам гомельскіх анархістаў быў створаны «Хаўрус Беспрацоўных», арганізоўваліся агітацыйныя кампаніі на прадпрыемствах гораду. У Гомелі з 1993 пачала выдавацца газэта Анархія — першае анархісцкае выданьне ў Беларусі.

У 1995 было захоплена афіцыйна зарэгістраванае таварыства «Чырвоны жонд», якая дэ-факта спыніла сваю дзейнасьць у 1994. З 1995 па 2000 «Чырвоны Жонд» актыўна дзейнічалі як антыпартыйная група.

З пачатку 1998 году «Чырвоны жонд» пачаў выпуск газэты «Навінкі». Напачатку 1999 году ў выніку правядзеньня кампаніі «Legalize It» атрымалася дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі газэты Навінкі, якая до гэтага выходзіла нелегальна. У той жа час у Беларусі забараняюць «Чырвоны жонд».

Адной з самых працяглых акцый, праведзеных пры ўдзеле беларускіх анархістаў, можна лічыць экалягічную кампанію «Вясёлка», пачатую ў 1998. Кампанія была скавана супраць плянаў будаўніцтва Беларускай АЭС, што распрацоўваліся ўрадам. З удзелам актывістаў ФАБ была створана незалежная экалягічная ініцыятыва «Экасупраціў», якая ўзяла на сябе арганізацыю ўсёй кампаніі, да якой былі прыцягнуты супрацоўнікі Акадэміі Навук Беларусі, зацікаўленыя навукоўцы, прэса, а таксама актывісты расейскага радыкальна-экалягічнага руху «Ахоўнікі Вясёлкі», якія мелі досьвед падобнага роду імпрэз. Пачала выдавацца газэта Вясёлка, на старонках якой асьвятляліся ўсе аспэкты ядзернай энэргетыкі і радыеэкалёгіі. На працягу 1998-1999 гадоў з дапамогай навукоўцаў было арганізавана некалькі сэмінараў па пытаньні мэтазгоднасьці будаўніцтва АЭС. Летам 1998 году актывістамі «Экасупраціву» быў арганізаваны «Марш за бязьядзерную Беларусь» па заплянаваных месцах будаўніцтва АЭС на Магілёўшчыне, мэтай якога была антыатамная прапаганда сярод насельніцтва блізкіх раёнаў. Былі праведзены пікеты мясцовых адміністрацыяў у Магілёве, Шклове і іншых гарадах вобласьці. У выніку шырокай грамадзкай кампаніі з дапамогай супрацоўнікаў Акадэміі Навук атрымалася дамагчыся мараторыя на распрацоўку праекту будаўніцтва Беларускай АЭС.

2000-2010[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 лютага 2005 году ствараецца аддзяленьне «Аўтаномнае Дзеяньне – Беларусь». Сябры АД-Беларусь бралі ўдзел і ішлі на чале «Чарнобыльскага шляху» 2006-2009, паўтаратысячнага «сацыяльнага марша» ў 2007 ад Акадэміі навук у Менску [5], [6], шэсьця на Дзень міжнароднай салідарнасьці працоўных ў 2008, акцыі супраць вывучэньняў «Захад-2009» [7].

У 2008 годзе пасьля зьмены пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС зьявілася анархісцкая група «Антыатамны супраціў». Анархісты хадзілі на «Чарнобыльскі шлях» 2006-2009, ладзілі несанкцыянаваныя антыатамныя пікеты, распаўсюджвалі ўласныя ўлёткі й брашуры супраць АЭС. У верасьні 2010 году па анархістах у цэлым і па «Антыатамным супраціве» у прыватнасьці моцна ўдарылі рэпрэсыі пасьля таго, як нікому раней невядомая анархісцкая група «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказнасьць за падпал аўтамабіля на тэрыторыі расейскага пасольства [8].

11 красавіка 2010 «Аўтаномнае Дзеяньне – Беларусь» спыняе існаваньне і ператвараецца ў «Рэвалюцыйнае дзеяньне». Абедзьве арганізацыі адкрыта сымпатызавалі атакам анархістаў на дзяржаўныя і фінансавыя ўстановы, якія мелі месца ў Менску ў 2009–2010 гады: («Анархісты атакавалі казыно ў цэнтры Менска» [9], «Анархісты атакавалі Фэдэрацыю прафзьвязаў Беларусі», «Анархісты атакавалі адзьдзяленьне «Беларусьбанка») [10].

2010-2020[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагатып АЧК-Беларусь

У студзені 2011 арганізоўваецца «Анархічны чорны крыж – Беларусь» («АЧК-Беларусь») — беларускае аддзяленьне міжнароднай арганізацыі «Анархічны чорны крыж», занятай арганізацыяй падтрымкі зьняволеным анархістам і сацыяльным актывістам

У 2012 заснавана этна-анархісцкая група «Пошуг». Сябры групы ўжывалі чорна-чырвона-чорны сьцяг, аднак дзейнічалі без сфармаваных праграм і плятформы. Некаторыя актывісты групы праходзілі фігурантамі па «справе графіцістаў» у 2015 [11] і «справе антыфашыстаў» у 2017 [12].

Увесну 2014 анархісты разгарнулі кампанію супраць правядзеньня ў Беларусі Чэмпіянату Сьвету па хакеі [13], [14]. На думку анархістаў, правядзеньне чэмпіянату было марнатраўствам з боку ўлад у той час, пакуль многім працаўнікам не падымаюць зарплату й затрымваюць яе. Напярэдадні чэмпіянату многія апазыцыянэры й анархісты атрымалі адміністрацыйныя арышты па фіктыўных вінавачаньнях. У гэты пэрыяд анархісты надаюць увагу й прамаскальскаму ўплыву ў Беларусі. У Берасьце будынак «Расейскага цэнтра навукі і культуры» быў заліта чорнай фарбай .

У сьнежні 2014 году анархісты ў Менску правялі першы нелегальны пікет з 2010 году. Яго правядзеньне было злучана з уводзінамі новых падаткаў і пагаршэньнем эканамічнага становішча грамадзянаў краіны, альтэрнатывай якім анархісты бачылі перадачу кантролю за бюджэтам грамадзтву [15].

Напачатку 2015 анархісцкі рух падпаў пад масавыя рэпрэсыі з боку беларускіх праваахоўных органаў, выкліканых правядзеньнем пікета пад канец 2014 [16].

За пэрыяд 2015—2017 гады анархісты праводзяць некалькі нелегальных шэсьцяў і пікетаў у Берасьці, Менску і Баранавічах [17], [18]. На рэгулярным грунце распаўсюджваецца агітацыя, злучаная з сацыяльнымі і эканамічнымі праблемамі беларускага грамадзтва: такімі як павышэньне падаткаў, вайсковы заклік [19] ці праява паліцэйскай жорсткасьці [20]. Найболей актыўныя тым часам групы актывістаў з Берасьці, Менску і Горадні [21].

У гэты ж пэрыяд на сайце РД былі апублікаваны акцыі, у якіх будынкі МУС [22] і Сьледчага Камітэта [23] закідваюць дымавымі шашкамі, а таксама з дапамогай фарбы пашкоджваюць рэклямныя шчыты з «дзяржаўнай прапагандай» [24]. Адным з найболей рэзанансавых было закіданьне фарбай будынка Белтэлерадыёкампаніі, якое актывісты зьвязалі са «сталай хлусьнёй у этэры» з боку дзяржаўных СМІ [25], [26]. Летам 2017 году анархісты спалілі з дапамогай кактэйляў Молатава рэкляму службы судовых выканаўцаў у горадзе Івацэвічы [27]. Позна па дадзеным факце была ўзбуджана крымінальная справа і затрымана двое падазроных [28].

Пратэсты супраць Дэкрэта Прэзыдэнта № 3[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Маршы недармаедаў
Файл:Anarh action minsk.jpg
Несанкцыянаванае шэсьце ў Менску

Пад канец лютага 2017 году мінуў тэрмін аплаты падатку, агаданага Дэкрэтам № 3 Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, больш вядомага, як «Дэкрэт пра дармаедаў». Дэкрэтам № 3 «Пра папярэджаньне сацыяльнага ўтрыманства» выяўляецца абавязак грамадзянаў Беларусі, якія не бралі ўдзел у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў, ці бралі ўдзел менш за 183 каляндарныя дні за мінулы год, выплаціць дзяржаве збор у памеры 20 базавых велічынь. Дадзены падатак выклікаў незадаволенасьць беларускіх грамадзянаў, у выніку чаго ў краіне прайшла сэрыя акцый пратэсту, у некаторых зь іх узялі ўдзел і анархісты. Пад канец лютага імі была перакрыта праезная частка адной з вуліцаў Менску, па якой яны прайшлі зь піратэхнікай і банарам «Службовец — галоўны дармаед» [29]. У СМІ адсутнічае інфармацыя пра затрыманьні ўдзельнікаў дадзенай акцыі. Спачатку гады анархісты вужэй сталі шырыць агітацыю пад лозунгам «Службовец — галоўны дармаед» у розных гарадах [30]. Тым самым актывісты акцэнтавалі ўвагу на тым, што нагрузку на бюджэт краіны ствараюць не людзі, якія страцілі працу ў выніку ўзросту беспрацоўя, а празьмерны адміністрацыйны апарат, эфэктыўнасьць якога ставілася пад сумнеў.

5 сакавіка ў Берасьці праходзіла чарговая акцыя пратэсту супраць дэкрэта № 3 каля будынка гарвыканкама, якую нечакана ўзначаліла група анархістаў пад чорнымі сьцягамі і з банарам «Службовец — галоўны дармаед». Анархісты прамовілі некалькі гаворак у мэгафон і зьявілі магчымасьць любаму ахвотніку з пратэстоўцаў у яго выказацца. Потым калёна з 1000—2000 пратэстоўцаў, узначаленая групай анархістаў, скандуючы лозунгі, прайшла маршам па вуліцы Савецкай і перакрыла праспэкт Машэрава. Скончылася акцыя пасьля кароткага пікета каля будынка ЦУМА [31]. У той жа дзень у Брэсьце ў зьвязку з гэтымі падзеямі было затрымана 5 чалавек.

13 сакавіка сайт Рэвалюцыйнага Дзеяньня й супольнасьці арганізацыі ў сацыяльных сетках сталі шырыць заклік да акцый пратэсту ў шэрагу гарадоў Беларусі 18-19 сакавіка. У выніку акцыі прайшлі толькі ў пяці гарадах і сумарна сабралі ад 200 до 500 чалавек. Сама арганізацыя злучае такую нізкую колькасьць пратэстоўцаў з адмовай шэрага апазыцыйных СЬМІ шырыць анархісцкі заклік.

Пасьля разгону дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску і арышту многіх пратэстоўцаў і анархістаў Рэвалюцыйнае Дзеяньне запусьціла праект «БандаЛукі» [32], у якім зьбірае дасье на супрацоўнікаў МУС, спэцслужбаў і працаўнікоў дзяржаўных СМІ, якія бралі ўдзел у рэпрэсыях супраць апазыцыі і анархістаў.

Выбары-2020[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Пратэсты ў Беларусі (2020)

Анархісты масава бралі ўдзел на перадвыбарчым этапе шыраньнем лістовак і пікетамі [33]. Супольнасьцю анархістаў, у т. л. праз рэпосты каналаў NEXTA, праводзілася асьвятленьне прыёмаў абароны пры масавых затрыманьнях у горадзе.

У дзень выбараў у першай палове дня выбараў адбываліся спробы масавых затрыманьняў вядомых МУС анархістаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юрий Глушаков. Анархисты в Беларуси, Политринг. (рас.)
  2. ^ Анархістычны рух у Беларусі (архіў)
  3. ^ Мікола Дзямідаў. Максім Багдановіч быў анархістам і амаль што «тэрарыстам» // Тэлеканал «Белсат», 9 сьнежня 2016 г. Праверана 13 верасьня 2020 г.
  4. ^ Юрий Глушаков. Революция умерла! Да здравствует революция!. — Москва: ШSS, 2015. (рас.)
  5. ^ Эхо Москвы. В Минске прошла акция оппозиции «Социальный марш». В ней приняли участие около полутора тысяч человек. (рас.)
  6. ^ Ирина Халип. Новая газета. Минск: провокации на Социальном марше (рас.)
  7. ^ TUT.by. Минские анархисты провели акцию протеста против учений "Запад-2009" (рас.)
  8. ^ Часопіс ARCHE-Пачатак. Як будуюць беларускую АЭС
  9. ^ TUT.by. Анархисты забросали факелами и краской самое крутое казино Минска (рас.)
  10. ^ euroradio. Анархістаў Дзядка, Аліневіча, Францкевіча прызналі палітычнымі вязнямі
  11. ^ Вясна. Валянцін Стэфановіч: на прысуд па справе “графіцістаў” паўплывалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвага праваабаронцаў
  12. ^ Беларускі партызан. "Дело антифашистов" передано в суд. (рас.)
  13. ^ Наша Ніва. У Гомелі анархісты маляўніча пратэставалі супраць Чэмпіянату ВІДЭА
  14. ^ Беларускі партызан. Минские анархисты провели акцию против ЧМ по хоккею(архіў, рас.)
  15. ^ Новы час. Анархісты правялі пікет у Мінску супраць «антысацыяльных ініцыятываў уладаў»
  16. ^ Вясна. Задержания и суды над активистами анархистского движения в Минске продолжаются (обновлено) (рас.)
  17. ^ euroradio. У Брэсце прайшоў марш анархістаў "супраць дзяржаўнага крадзяжу"
  18. ^ Хартыя'97. Першамайскі пікет у Берасці: Не жадаем плаціць злодзеям
  19. ^ Хартыя'97. Анархісты пратэставалі супраць набору ў войска
  20. ^ euroradio. Анархісты ў Мінску "павесілі амапаўца"
  21. ^ Хартыя'97. За чый кошт балююць чыноўнікі?
  22. ^ Новости Беларуси. Анархисты бросили дымовую шашку на территорию ГУБОП в Бресте. (архіў, рас.)
  23. ^ Революционное Действие. Акция против следственного комитета в Минске (рас.)
  24. ^ euroradio. Анархісты ў Мінску зладзілі акцыю супраць міліцэйскай прапаганды.
  25. ^ Naviny.by. Анархисты опубликовали видео, как они «разукрашивают» парадный вход Белтелерадиокомпании(недаступная спасылка)(рас.)
  26. ^ UDF.BY. Анархисты опубликовали видео, как забрасывали краской здание БТ (архіў, рас.)
  27. ^ У Івацэвічах анархісты спалілі білборд МУС // Тэлеканал «Белсат», 2 жніўня 2017 г. Праверана 13 верасьня 2020 г.
  28. ^ TUT.BY. В Ивацевичах задержали двух парней, которых подозревают в поджоге "молотовыми" билборда (рас.),
  29. ^ Белорусский партизан. «Чиновник — главный тунеядец»: анархисты перекрыли улицу в Минске (архіў, рас.)
  30. ^ Хартыя'97. Берасцейскія анархісты праводзяць акцыі пад лозунгам «Чыноўнік - галоўны дармаед!»
  31. ^ У Берасьці прайшоў «Марш абураных недармаедаў» // Тэлеканал «Белсат», 5 сакавіка 2017 г. Праверана 13 верасьня 2020 г.
  32. ^ Анарха-камуністы запусьцілі сайт «Банда Лукі» // Тэлеканал «Белсат», 4 красавіка 2017 г. Праверана 13 верасьня 2020 г.
  33. ^ Хартыя'97. Анархісты ў Менску правялі пікет супраць клана Лукашэнкі(недаступная спасылка)