Ігар Клімаў
Ігар Клімаў | |
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1968 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце (1999—2000) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў (2000-) |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Ігар Паўлавіч Клімаў — беларускі мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт.
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1992), асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пры катэдры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства (1995). Працаваў у Гуманітарна-эканамічным недзяржаўным інстытуце (1997—1998), Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце (1999—2000). Ад 2000 выкладае ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры.
Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыкі тэксту, сацыялінгвістыкі.
Мае каля 30 публікацыяў у беларускіх і замежных навуковых выданьнях.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аўтары PAL(недаступная спасылка) // КРАЙ — KRAJ 1—2 / 2002