Windows-1251
Windows-1251 – набор знакаў і кадоўка, якая зьяўляецца стандартнай 8-бітнай кадоўкай для моваў, якія выкарыстоўваюць кірыліцу (баўгарская беларуская, македонская, расейская, сэрбская і ўкраінская мовы й іншыя) для вэрсіяў Microsoft Windows да 10-й вэрсіі. У мінулым карысталася даволі вялікай папулярнасьцю. Была створана на базе кадовак, якія выкарыстоўваліся ў раньніх «самапальных» русіфікатарах Windows у 1990 - 1991 гг. сумесна прадстаўнікамі «Параграфа», «Дыялогу» і расійскага аддзяленьня Microsoft . Першапачатковы варыянт кадоўкі моцна адрозьніваўся ад прадстаўленага ніжэй у табліцы (у прыватнасьці, тамака была значная колькасьць «белых плям»). Але быў варыятыўным і прадстаўленым у 6 формах ужываньня.
У сучасных праграмах аддаецца перавага Юнікоду (UTF-8). На 1 студзеня 2025 г. толькі на 0,2% усіх вэб-старонак выкарыстоўвалася Windows-1251[1].
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Windows-1251 выгадна адрозьніваецца ад іншых 8-бітных кірылічных кадовак (такіх як CP866, KOI8-R і ISO 8859-5) наяўнасьцю практычна ўсіх знакаў, якія выкарыстоўваюцца ў рускай тыпаграфіцы для звычайнага тэксту (адсутнічае толькі значок націску ); яна таксама зьмяшчае ўсе сымбалі для іншых славянскіх моў: украінскай, беларускай, сэрбскай, македонскай і баўгарскай.
Windows-1251 мае два недахопы:
- маленькая літара «я» мае код 0xFF (255 у дзесятковай сыстэме). З-за яе зьяўляецца шэраг нечаканых праблем у праграмах без падтрымкі чыстага 8-га біта, а таксама (значна больш часты выпадак) у праграмах, якія выкарыстоўваюць гэты код як службовы (у CP437 ён пазначае «непарыўны прабел», у Windows-1252 — ÿ, абодва варыянты практычна не выкарыстоўваюцца; у той час лік
1
, які ў дадатковым кодзе даўжынёй 8 біт выкарыстоўваецца ў праграмаваньні як спэцыяльнае значэньне). Такі ж самы недахоп мае і KOI8-R, але ў ёй 0xFF абазначае загалоўны цьвёрды знак, які ўжываецца рэдка (толькі пры напісаньні аднымі толькі вялікімі літарамі). - адсутнічаюць знакі псэўдаграфікі, наяўныя ў CP866 і KOI8 (хоць для саміх Windows, для якіх яна прызначаная, у іх не было патрэбы, гэта пагаршала несумяшчальнасьць двух кадовак, якія выкарыстоўваліся ў іх).
Таксама як недахоп можа разглядацца асобнае разьмяшчэньне літары «ё», тады як астатнія знакі разьмешчаны строга ў алфавітным парадку. Гэта ўскладняе праграмы лексыкаграфічнага ўпарадкаваньня.
Сынонімы: CP1251; ANSI (толькі ў рускамоўнай АС Windows).
Табліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая палова табліцы кадоўкі (коды ад 0x00 да 0x7F) цалкам адпавядае кадоўцы ASCII. Лічбы пад літарамі абазначаюць шаснаццатковы код адпаведнага сымбалю ў Юнікодзе.
Кадоўка Windows-1251
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу].0 | .1 | .2 | .3 | .4 | .5 | .6 | .7 | .8 | .9 | .A | .B | .C | .D | .E | .F | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
8. | Ђ | Ѓ | ‚ | ѓ | „ | … | † | ‡ | € | ‰ | Љ | ‹ | Њ | Ќ | Ћ | Џ |
9. | ђ | ‘ | ’ | “ | ” | • | – | — | ™ | љ | › | њ | ќ | ћ | џ | |
А. | Ў | ў | Ј | ¤ | Ґ | ¦ | § | Ё | © | Є | « | ¬ | ® | Ї | ||
B. | ° | ± | І | і | ґ | µ | ¶ | · | ё | № | є | » | ј | Ѕ | ѕ | ї |
C. | А | Б | В | Г | Д | Е | Ж | З | И | Й | К | Л | М | Н | О | П |
D. | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я |
E. | а | б | в | г | д | е | ж | з | и | й | к | л | м | н | о | п |
F. | р | с | т | у | ф | х | ц | ч | ш | щ | ъ | ы | ь | э | ю | я |
-
Табліца асноўнага кода ASCII
-
Табліца пашыранага кода ASCII
Іншыя варыянты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу](Паказаныя толькі адрозныя радкі, паколькі ўсё астатняе супадае.)
Афіцыйная кадоўка Amiga-1251 (Amiga Inc., 2004)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу].0 | .1 | .2 | .3 | .4 | .5 | .6 | .7 | .8 | .9 | .A | .B | .C | .D | .E | .F | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
A. | NBSP 00A0 |
¡
00A1 |
¢
00A2 |
£
00A3 |
€
20AC |
¥
00A5 |
¦
00A6 |
§
00A7 |
Ё
0401 |
©
00A9 |
№
2116 |
«
00AB |
¬
00AC |
00AD |
®
00AE |
¯
00AF |
B. | °
00B0 |
±
00B1 |
²
00B2 |
³
00B3 |
´
00B4 |
µ
00B5 |
¶
00B6 |
·
00B7 |
ё
0451 |
¹
00B9 |
º
00BA |
»
00BB |
¼
00BC |
½
00BD |
¾
00BE |
¿
00BF |
Афіцыйная кадоўка KZ-1048 (казахскі стандарт)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дадзеная кадоўка зацьверджаная стандартам СТ РК 1048—2002 і зарэгістраваная ў IANA як KZ-1048[3][4].
.0 | .1 | .2 | .3 | .4 | .5 | .6 | .7 | .8 | .9 | .A | .B | .C | .D | .E | .F | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
8. | Ђ | Ѓ | ‚ | ѓ | „ | … | † | ‡ | € | ‰ | Љ | ‹ | Њ | Қ | Һ | Џ |
9. | ђ | ‘ | ’ | “ | ” | • | – | — | ™ | љ | › | њ | қ | һ | џ | |
A. | 00A0 | Ұ | ұ | Ә | ¤
00A4 |
Ө | ¦
00A6 |
§
00A7 |
Ё | © | Ғ | «
00AB |
¬
00AC |
00AD | ®
00AE |
Ү |
B. | °
00B0 |
±
00B1 |
І | і | ө | µ
00B5 |
¶
00B6 |
·
00B7 |
ё | № | ғ | »
00BB |
ә | Ң | ң | ү |
Чуваскі варыянт Windows-1251
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу].0 | .1 | .2 | .3 | .4 | .5 | .6 | .7 | .8 | .9 | .A | .B | .C | .D | .E | .F | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
8. | Ђ | Ѓ | ‚ | ѓ | „ | … | † | ‡ | € | ‰ | Љ | ‹ | Ӑ | Ӗ | Ҫ | Ӳ |
9. | ђ | ‘ | ’ | “ | ” | • | – | — | ™ | љ | › | ӑ | ӗ | ҫ | ӳ |
Татарскі варыянт Windows-1251
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтая кадоўка была афіцыйна прынятая ў Татарстане ў 1996 годзе.
.0 | .1 | .2 | .3 | .4 | .5 | .6 | .7 | .8 | .9 | .A | .B | .C | .D | .E | .F | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
8. | Ә | Ѓ | ‚ | ѓ | „ | … | † | ‡ | € | ‰ | Ө | ‹ | Ү | Җ | Ң | Һ |
9. | ә | ‘ | ’ | “ | ” | • | – | — | ™ | ө | › | ү | җ | ң | һ |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Historical trends in the usage statistics of character encodings for websites, March 2025 (анг.)
- ^ Amiga-1251 to Unicode table (анг.). IANA (01/10/2003).
- ^ Table A Архіўная копія ад 11 лістапада 2017 г.
- ^ Amiga-1251
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- cp1251 to Unicode table unicode.org — Юнікод-коды сымбаляў.