W- і Z-базоны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

W- і Z-базо́ны — элемэнтарныя часьцінкі, пераносчыкі слабога ўзаемадзеяньня. Іх адкрыцьцё (CERN, 1983) лічыцца адным з галоўных посьпехаў Стандартнае мадэлі фізыкі элемэнтарных часьцінак.

W-часьцінка названа па першай літары назвы ўзаемадзеньня — слабое (Weak) узаемадзеяньня. Z-часьцінка атрымала такое імя, бо Z-базон мае нулявы (Zero) электрычны зарад.

Z0 базон ня можа ўплываць ні на электрычны зарад, ні які іншы (дзіўнасьць і інш.) — толькі сьпін і імпульс, так што ён ніколі не зьмяняе пакаленьне ці водар часьцінкі, якая яго выпраменьвае (гл. слабы нэўтральны ток).