VIVA World Cup 2006
Чэмпіянат сьвету VIVA па футболе 2006 году Аксытанія VIVA World Cup Occitania 2006 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Аксытанія |
Лік удзельнікаў | 4 |
— у фінальнай частцы | 4 |
Месца правядзеньня фіналу | Аксытанія |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Ляпляндыя |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 4 |
Забіта галоў | 48 (12 за гульню) |
Бамбардзіры |
6 мячоў:![]() ![]() ![]() |
I VIVA World Cup праходзіў з 20 па 24 лістапада 2006 году ў Аксытаніі. У ім прымалі ўдзел 4 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавым раўндзе, а затым дзьве лепшыя каманды сустракаліся ў фінале турніру. Усяго адбылося 7 сустрэч, зь якіх згуляныя былі 4. У астатніх 3 матчах былі залічаныя тэхнічныя паразы.
Сытуацыя перад чэмпіянатам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першапачаткова першы чэмпіянат сьвету пад эгідай NF-Board павінен быў праводзіць Паўночны Кіпр. Аднак пасьля выбараў новага ўраду ў Паўночным Кіпры NF-Board абвінаваціла Фэдэрацыю футбола Паўночнага Кіпру ў адборы краін, якія павінны былі ўдзельнічаць у турніры, па палітычных прыкметах. У адказ на гэта туркі абвясьцілі, што NF-Board запытала занадта вялікія грошы за правядзеньне чэмпіянату, і адмовіліся ад яго правядзеньня.
У выніку канфлікт выліўся ў парыў Паўночнага Кіпру з NF-Board. NF-Board абвясьціла новым месцам правядзеньня турніру Аксытанію, а туркі арганізавалі ў сябе свой турнір — ELF Cup. ELF Cup сабраў 8 каманд: Грэнляндыя, крымскія татары, Занзыбар, Гагавузія, Тыбэт, самі гаспадары — Паўночны Кіпр, футзальнымі камандамі былі прадстаўленыя Кыргыстан і Таджыкістан. Аб намеры ўдзельнічаць на VIVA World Cup заявілі 6 камандаў: Ляпляндыя, Манака, Заходні Камэрун, Заходняе Папуа, цыгане і гаспадары — аксытанцы, хоць да канфлікту паведамлялася аб 16 патэнцыйных удзельніках.
Аднак на гэтым праблемы для NF-Board ня скончыліся. Спачатку ад удзелу ў чэмпіянаце адмовіліся цыгане і Заходняе Папуа, а затым паўсталі праблемы з афармленьнем віз у камэрунцаў. Такім чынам, фактычна ў турніры прынялі ўдзел 3 каманды.
Групавы турнір[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каманда | Ачкоў | Гульняў | В | Н | П | ГЗ | ГП | РМ |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
9 | 3 | 3 | 0 | 0 | 24 | 0 | +24 |
![]() |
6 | 3 | 2 | 0 | 1 | 6 | 16 | -10 |
![]() |
3 | 3 | 1 | 0 | 2 | 5 | 10 | -5 |
![]() |
0 | 3 | 0 | 0 | 3 | 0 | 9 | -9 |
20 лістапада 2006 |
![]() |
3:0 тэхнічная параза |
![]() |
|
---|---|---|---|---|
20 лістапада 2006 |
![]() |
0:7 | ![]() |
|
---|---|---|---|---|
21 лістапада 2006 |
![]() |
3:0 тэхнічная параза |
![]() |
|
---|---|---|---|---|
21 лістапада 2006 |
![]() |
2:3 | ![]() |
|
---|---|---|---|---|
23 лістапада 2006 |
![]() |
3:0 тэхнічная параза |
![]() |
|
---|---|---|---|---|
23 лістапада 2006 |
![]() |
14:0 | ![]() |
|
---|---|---|---|---|
Фінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
24 лістапада 2006 |
![]() |
21:1 | ![]() |
|
---|---|---|---|---|
Пераможца VIVA World Cup 2006 |
---|
![]() Ляпляндыя 1-ы тытул |