TrES-4b

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
TrES-4b
TrES-4 b.jpg
Адкрыцьцё
Дата 2006
Мэтад адкрыцьця transit method[d][1]
Парамэтры арбіты
Эпоха {{{эпоха}}}
Вялікая паўвось 0,05084 а. а.[1]
Эксцэнтрысытэт 0[1]
Сыдэрычны пэрыяд 3,5539268±3,2E−6 содні[1]
Нахіленьне 82,81±0,37 градус[1]
Ёсьць спадарожнікам GSC 02620-00648[d]
Фізычныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 1,706±0,056 Jupiter radius[1]
Маса 0,917±0,07 Jupiter mass[1]
Гравітацыя на паверхні
ля экватару
29 500 centimetre per square second[2][3]
Простае ўзьняцьцё паўночнага полюсу 268,30437115899 градус[4]
Схіленьне паўночнага полюсу 37,211829473943 градус[4]
Бачная зорная велічыня −6,482±0,044 milliarcsecond per year[4] і −20,855±0,043 milliarcsecond per year[4]

TrES-4b — па-засонечная плянэта, адкрытая ў 2006 у рамках праекту Трансатлянтычны экзаплянэтны агляд з выкарыстаньнем транзытнага мэтаду. Знаходзіцца на адлегласьці 1430 сьветлавых гадоў (440 парсэкаў) у сузор’і Гэркулеса[5].

TrES-4 круціцца на арбіце вакол зоркі GSC 02620-00648 кожныя 3,543 дні і бачная зь Зямлі падчас зацьменьня сваёй зоркі. Маса плянэты складае 0,919 масы Юпітэру, дыямэтар — 1,799 дыямэтру Юпітэру; такім чынам сярэдняя шчыльнасьць складае каля 0,333 г/см³ (такую самую шчыльнасьць, няпрыклад, маюць пробкавае дрэва або вяршкі). На момант свайго адкрыцьця TrES-4 стала найвялікшай вядомай плянэтай, а таксама плянэтай з найменшаю шчыльнасьцю[6][5].

Арбітальны радыюс TrES-4 складае 0,05091 АА, такім чынам вылічаная меркаваная тэмпэратура ейнае паверхні складае каля 1782 К. Аднак гэта не тлумачыць нізкую шчыльнасьць плянэты; таксама невядомыя прычыны вялізных яе памераў. Існуюць наступныя вэрсіі: набліжанасьць да зоркі, якая ў 3—4 разы больш яркая за Сонца; або ўнутраная цеплыня плянэты[6][5].

Дасьледаваньне ў 2008 року высьветліла, што GSC 06200-00648 — падвойная сыстэма, што дазваляе больш дакладнае вызначэньне зорных і плянэтарных парамэтраў[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё Extrasolar Planets Encyclopaedia — 1995.
  2. ^ J. Maldonado The metallicity signature of evolved stars with planets // Astron. Astrophys. / T. ForveilleEDP Sciences, 2013. — Vol. 554. — P. 84–84. — ISSN 0004-6361; 0365-0138; 1432-0746; 1286-4846doi:10.1051/0004-6361/201321082arXiv:1303.3418
  3. ^ а б в г Gaia DR2 / Data Processing and Analysis Consortium, European Space Agency — 2018. — Vol. 1345.
  4. ^ а б в Georgi Mandushev et al. TrES-4: A Transiting Hot Jupiter of Very Low Density. — 2007. — Т. 667. — С. L195–L198. — DOI:10.1086/522115
  5. ^ а б в Daemgen et al. Binarity of transit host stars — Implications for planetary parameters // Astronomy and Astrophysics. — 2009. — Т. 498. — С. 567—574. — DOI:10.1051/0004-6361/200810988

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg TrES-4bсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 17г 53х 13с, +37° 12′ 42″