The Trashmen
Выгляд
| The Trashmen | |
Канцэрт The Trashmen у 2008 годзе | |
| Гады | 1962—1967, 1982—2016 |
|---|---|
| Краіна | ЗША |
| Месца ўтварэньня | Мінэапаліс, Мінэсота |
| Мова | ангельская |
| Жанр | |
| Выдаўцы | Soma, Major Label Records |
| Удзельнікі |
|
The Trashmen — амэрыканскі рок-гурт, створаный у Мінэапалісе ў 1962 годзе і найбольш вядомы сваім дэбютным гітом «Surfin’ Bird» 1963 году[1], які дасягнуў 4-га месца ў гіт-парадзе часопіса Bіllboard. У першапачатковы склад гурта ўваходзілі гітарысты Тоні Андрэасан і Дал Ўінслоў, басіст Боб Рыд і бубнач Стыў Ўорэр. Разам з каларадзкімі сучасьнікамі The Astronauts, The Trashmen былі апісаны як «галоўны сёрф-гурт Сярэдняга Захаду, які ня меў выхаду да мора 60-х»[2]. Гурт атрымаў сваю назву ад «Trashman’s Blues», песьні, напісанай і запісанай у 1961 годзе музыкам зь Мінэапалісу Каям Рэям (Рычард Кэр, 1935—2017), які пазьней напісаў песьні для гурта[3].
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клясычны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тоні Андрэасан — гітара, вакал (1962—1967, 1982—2016)
- Дал Ўінслоў — рытм-гітара, вакал (1962—1967, 1982—2016)
- Боб Рыд — бас-гітара, вакал (1962—1967, 1982—2016)
- Стыў Ўорэр — барабаны, вакал (1962—1967, 1982—1988)
Іншыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джым Вудзі — бас-гітара (1962); заменены Бобам Рыдам
- Марк Андрэасан — барабаны, бэк-вакал (1989—верагодна 2009)
- Робін Рыд — барабаны, бэк-вакал (2009—2016)
- Дзік Дыкерсан — гітара (2013—2014)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Surfin’ Bird (1964)
- Bird Dance Beat (1965)
- Comic Book Collector (1989)
- The Great Lost Trashmen Album! (1994)
- Deke Dickerson and the Trashmen: Bringing Back the Trash (2014)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Trashmen Biography by Mark Deming (анг.)
- ^ The Astronauts Biography by Richie Unterberger (анг.)
- ^ Miguel Otárola. «Richard Caire, rock ’n’ roll musician known as Kai-Ray, dies at 81» (анг.)