The Mamas & the Papas

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
The Mamas & the Papas

Зьлева направа: Мішэль Філіпс, Кас Эліёт, Дэні Доэрці, Джон Філіпс на тэлебачаньні 11 чэрвеня 1967 году
Інфармацыя
Гады1965—1968, 1971
АдкульЛос-Анджэлес, ЗША
Моваангельская
Жанр(ы)фолк-рок, псыхадэлічны поп, саншайн-поп
ВыдавецDunhill
УдзельнікіДэні Доэрці,
Кас Эліёт,
Джон Філіпс,
Мішэль Філіп,
Джыл Гібсан
Узнагароды і прэміі
https://themamasandthepapasofficial.com

The Mamas & the Papas — былі амэрыканскі фолк-рок вакальны гурт, які запісваўся і выступаў з 1965 па 1968 гады. Гурт вызначаецца як адзін з выбітных калектаў на музычнай сцэне падчас контракультуры 1960-х гадоў. У склад групы першапачаткова ўваходзілі Джон Філіпс, Дэні Доэрці, Кас Эліёт і Мішэль Філіпс. Адметнай характарыстыкай гурта ёсьць гук заснаваны на вакальных гармоніях, якія былі складзены Джонам Філіпсам[1], аўтарам песень, музыкі і лідэр гурта.

Музычны калектыў выпусьціў у агульнай складанасьці пяць студыйных альбомаў і сямнаццаць сынглаў за чатыры гады. Шэсьць песьняў у розныя часы падымаліся ў топ-10 чартаў Billboard. Гурт прадаў каля 40 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[2]. «The Mamas & the Papas» была ўключана ў Залю славы рок-н-ролу ў 1998 годзе за іхны ўнёсак у разьвіцьцё музычнай індустрыі[3]. Гурт узьяднаўся на кароткі час у 1971 годзе, каб запісаць альбом «People Like Us», але пасьля гэтага амаль адразу музыкі разышліся зноўку і працягнулі сольныя кар’еры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gilliland, John (1969). «Show 36 - The Rubberization of Soul: The great pop music renaissance. Part 2». Pop Chronicles. University of North Texas Libraries.
  2. ^ «The Mamas and the Papas». Last.fm.
  3. ^ «The Mamas and the Papas Biography». Rock Hall of Fame.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

The Mamas & the Papasсховішча мультымэдыйных матэрыялаў