Tax free
Такс-фры (па-ангельску: Tax free — бяз збораў) — сыстэма вяртаньня сумы падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). ПДВ вяртаецца на пакупкі, зробленыя замежнымі грамадзянамі пры выезьдзе за граніцу тае дзяржавы, дзе былі зробленыя пакупкі. Сумы вяртаньня складаюць ад 7 да 20% ад сумы пакупкі ў залежнасьці ад велічыні ПДВ ў канкрэтнай краіне.
Сэрвісы такс-фры дзейнічаюць у больш як 320 000 крамаў 40 краінаў сьвету.
Для юрыдычных асобаў таксама існуе сыстэма вяртаньня сумы ПДВ з выдаткаў на замежныя бізнэсовыя паездкі — Business Tax free.
Эўразьвяз
[рэдагаваць | рэдагаваць]Турысты, якія ўяжджаюць ў Эўразьвяз, маюць магчымасьць скарыстацца сыстэмай такс-фры ў крамах па-за межамі аэрапортаў. Асноўным патрабаваньнем для вяртаньня ПДВ зьяўляецца грамадзянства пакупніка — не з краіны Эўразьвязу; пакупкі павінны быць экспартаваныя за мяжу Эўразьвязу не пазьней за тры месяцы з даты набыцьця; для вяртаньня ПДВ прадстаўляюцца толькі тавары, набытыя для асабістага карыстаньня.
Вярнуць грашовыя сродкі можна наступным чынам:
- У аэрапорце пры вылеце ў пункце Tax free cash refund. Пункты вяртаньня гатоўкі звычайна месьцяцца ля крамаў Duty free.
- Ва ўпаўнаважаных на працу з сыстэмаю Tax free банках, куды трэба зьвярнуцца падчас наступнае паездкі ў краіну, дзе была зробленая пакупка.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць]У Беларусі сыстэма Tax free ўведзеная з 1 студзеня 2013 року. Мінімальная сума пакупкі, зь якой будзе вяртацца ПДВ — 800 000 рублёў. Грошы можна вярнуць цягам трох месяцаў пасьля даты пакупкі, аднак яшчэ няма кампаніі-апэратара, якая займаецца вяртаньнем сродкаў[1].
Беларусы, якія зьдзейсьнілі за мяжой пакупкі па сыстэме Global Blue, маюць магчымасьць вярнуць ПДВ у «Тэхнабанку» (Менск)[2].
Мінімальны кошт пакупкі і тэрмін, на працягу якога адбываецца вяртаньне сродкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Аўстрыя — 75,01 EUR, без абмежаваньняў
Баўгарыя — 300 BGN
Беларусь — 800 000 BYR, 3 месяцы ад даты пакупкі
Бэльгія — 125 EUR
Вугоршчына — 45 000 HUF
Вялікабрытанія — без абмежаваньняў, 3 месяцы ад даты пакупкі
Гішпанія — 90,15 EUR, без абмежаваньняў
Данія — 300 DKK (1200 DKK для нарвэжцаў)
Ірляндыя — без абмежаваньняў
Італія — 154,95 EUR, 3 месяцы ад даты пакупкі
Кіпр — 50 EUR
Летува — 200 LTL
Люксэмбург — 74 EUR
Мальта — 55 EUR
Нідэрлянды — 50 EUR, 3 месяцы ад даты пакупкі
Нямеччына — 25 EUR (для ПДВ 19%) або 30 EUR (для ПДВ 7%), 3 месяцы ад даты пакупкі
Партугалія — 49,88 EUR
Польшча — 200 PLN, 4 месяцы ад даты пакупкі
Фінляндыя — 40 EUR, 3 месяцы ад даты пакупкі
Францыя — 175 EUR, 6 месяцаў ад даты пакупкі
Чэхія — 2000 CZK, 6 месяцаў ад даты пакупкі
Швайцарыя — 300 CHF, 1 месяц ад даты пакупкі
Швэцыя — 200 SEK
Эстонія — 38 EUR
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Каліноўскі, Валер (2 студзеня 2013) Каб Tax Free ў Беларусі запрацавала, патрэбна дэвальвацыя Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ Чеки Tax Free (рас.). Тэхнабанк. Праверана 3 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Сыстэма Global Blue (анг.)
- Такс-фры ў Эўразьвязе (анг.)
- Што такое квіток так-фры? (рас.)
- Пошук крамаў такс-фры ў Эўразьвязе (нід.) (анг.) (кіт.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |