Даўгапяткавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Tarsiidae»)
Даўгапяткавыя
Tarsius spectrum — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадHaplorhini
ІнфраатрадTarsiiformes
СямействаДаўгапяткавыя
Бінамінальная намэнклятура
Tarsiidae
Gray, 1825

Даўгапяткавыя (Tarsiidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 14 відаў[1]. Насяляюць астравы паўднёва-ўсходняй Азіі, у тым ліку Суматра, Барнэа, Сулавэсі і частка Філіпінскіх астравоў. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца лясы, хмызьнякі і ўчасткі з густой расьліннасьцю. Выкапныя рэшткі вядомыя ад эацэну Азіі, Эўропы, Паўночнай Амэрыкі[2][3].

Даўгапяткавыя — невялікія прыматы з вагой ад 80 да 165 г. Даўжыня цела ад 85 да 160 мм. Хвост голы за выключэньнем пучкоў валасоў на кончыку, тонкі і доўгі, ад 135 да 275 мм. Галава круглая. Вочы вельмі вялікія. Вушы вельмі рухомыя. Лыч кароткі, а шыі, здаецца, амаль няма. Пярэднія канечнасьці кароткія, а заднія падоўжаныя. Шэрсьць шаўкавістая, шэравата-бурая, шаравата-карычневая або цёмна-карычневая на сьпіне і шараватая або жаўтлява-карычневая зьнізу. Зубная формула: 2/1, 1/1, 3/3, 3/3 = 34[2][3].

Даўгапяткавыя вядуць начны або прыцемковы лад жыцьця. Большасьць відаў жывуць невялікімі сацыяльнымі групамі, часам толькі з аднаго самца і самкі. C. bancanus, здаецца, больш адзіночныя. Яны ў першую чаргу вусякаедныя, але таксама ядуць птушак, яшчарак і зьмей[2][3].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства даўгапяткавыя (Tarsiidae)

  • род Carlito — від: C. syrichta
  • род Cephalopachus — від: C. bancanus
  • род Tarsius — віды: T. dentatus, T. fuscus, T. lariang, T. niemitzi, T. pelengensis, T. pumilus, T. sangirensis, T. spectrumgurskyae, T. supriatnai, T. tarsier, T. tumpara, T. wallacei
  • вымерлыя роды: †Hesperotarsius, †Oligotarsius, †Xanthorhysis

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 12.12.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. Tarsiidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 12.12.2021 г.
  3. ^ а б в Nowak R. M. Walker's Primates of the World. — JHU Press, 1999. — С. 94, 95. — 136 с. — ISBN 0801862515 (анг.)