Перайсьці да зьместу

TDK

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
TDK PGM (TDK)
Выява лягатыпу
Тып Публічная кампанія (6762, NYSE: TDK, LSE: TDK )
Лістынг на біржы TYO: 6762
Дэвіз Life on Record (літаральна "Жыццё ў рэжыме запісу", "Жыццё на плёнку")
Заснаваная 7 сьнежня 1935 і 1935[1]
Краіна
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Прэзідэнт: Takehiro Kamigama
Галіна Вытворчасць носьбітаў інфармацыі і электронных кампанентаў
Прадукцыя Blu-ray, USB-назапашвальнікі, электронныя кампаненты, крыніцы харчавання
Чысты прыбытак ¥71 мільярд (2008)
Лік супрацоўнікаў
  • 53 923 чал.
Даччыныя кампаніі TDK (Singapore)[d], TDK Electronics[d], TDK (United Kingdom)[d], TDK (United States)[d] і TDK Electronics AG[d]
DVD-диск ат TDK.
Кампакт-касета TDK
Лагатып TDK у Лондане.

TDK Corporation — японская кампанія, якая займаецца вытворчасцю электронных кампанентаў і носьбітаў інфармацыі. Назва паходзіць з зыходнай японскай назвы кампаніі Tokyo Denki Kagaku (па-ангельску: Tokyo Electronics and Chemicals).

TDK была заснавана ў Японіі 7 сьнежня 1935 года для вытворчасьці ферытаў. У 1952 запускаецца вытворчасьць магнітных стужак, а пазьней, у 1966 годзе, вытворчасьць кампакт-касет, дзякуючы якім кампанія і атрымала шырокую вядомасьць. На дадзены момант TDK выпускае шырокі спектр магнітных і аптычных носьбітаў інфармацыі. Нядаўна запушчана вытворчасьць USB флэш-назапашвальнікаў[3].

У 2004 годзе TDK стала першым вытворцам носьбітаў інфармацыі, які далучыўся да распрацоўкі Blu-ray дыскаў.

У 2006 году TDK спыніла вытворчасьць CD і DVD, перакінуўшы ўсе сілы на выпуск Blu-ray дыскаў. TDK да гэтага часу выпускае CD-RW[4]. Таксама кампанія выпускае навушнікі для праслухоўвання музыкі і гарнітуры для мабільных прылад.

У канцы 2007 года кампанія Imation набыла ў TDK права на выкарыстанне назвы TDK Life On Record пры вытворчасьці магнітных стужак, аптычных і дыскавых назапашвальнікаў, флэш прадуктаў і аксесуараў. TDK можа адмяніць гэтае права праз 25 гадоў.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]