Svalbard

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Svalbard
Інфармацыя
Гады2006—2012[1]
АдкульБеларусь
Мованямецкая, беларуская
Жанр(ы)дарк эмбіент, ваенная музыка(d)[2]
Зьвязаныя праекты„Erde“, „Vintersolverv“
Удзельнікі
  • Вячаслаў Голуб
  • К. С.

Svalbard (па-беларуску: Сва́льбард) — беларускі музычны гурт з Гомлю.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт паўстаў як сольны праект Вячаслава Голуба[3] ў 2006 року. Назва паходзіць ад швэдзкага архіпэлягу, на якім з 1912 року існуюць расейскія паселішчы.

У 2007 року запісаны першы дэма-альбом «Stille»[4], пасьля чаго Вячаслаў Голуб быў запрошаны да ўдзелу ў міжнародным фэсьце «Crivia Aeterna».

Неўзабаве пасьля выступу да гурту далучыўся новы ўдзельнік пад псэўданімам К. С., і стыль зьмяніўся з дарк эмбіенту на спалучэньне ваеннага попу(d) з нэаклясыкай(d). У новым складзе «Svalbard» выдаў на расейскім лэйбле «Der Angriff» першы міні-альбом «Treue Vaterland Jugend»[4] (бел. Сапраўдная моладзь Айчыны).

У 2010 року на нямецкім лэйбле «Lichterklang» выйшаў паўнавартасны альбом «Heimkunft»[2] (бел. Вяртаньне дадому).

У 2012 року лэйбл «Lichterklang» выпусьціў чарговы альбом «Der Letzte Blick Zurück»[2].

У 2013 року Вячаслаў Голуб заняўся староньнімі праектамі: нэаклясычным «Vintersolverv» і нэафолкавым «Erde», пасьля чаго «Svalbard» распаўся[3].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вячаслаў Голуб
  • К. С.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Stille» (дэма, 2007)
  • «Pahonya» (EP, 2009; Stigmata)[5]
  • «Treue Vaterland Jugend» (CD, 2009; Der Angriff / Indiestate Distribution)
  • «Heimkunft» (CD, 2010; Lichterklang)[6][7]
  • «Der Letzte Blick Zurück» (CD/CD+CDR, 2012; Lichterklang)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вячеслав Радионов. (24 кастрычніка 2014) Проект Erde выпустил милитари-поп альбом на австрийском лейбле (+слушать) (рас.) Ultra-Music. Experty.byПраверана 28 чэрвеня 2021 г.
  2. ^ а б в Stigmata. (24 сакавіка 2012) SVALBARD “Der letzte Blick zurück” (рас.) Stigmata Праверана 28 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ а б 50 лучших гомельских альбомов. Часть 3 (рас.). Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны „Наш край“ (27 лютага 2019). Праверана 28 чэрвеня 2021 г.
  4. ^ а б SVALBARD Pahonya EP (анг.) Stigmata Праверана 28 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ Stigmata. (22 сьнежня 2009) SVALBARD Pahonya EP (рас.) Stigmata Праверана 28 чэрвеня 2021 г.
  6. ^ Stigmata. (20 лютага 2010) SVALBARD “Heimkunft” (рас.) Stigmata Праверана 28 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ Backlash, Brian (16 чэрвеня 2011) Svalbard – Heimkunft (анг.). Regen magazine. Праверана 28 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]