Street Cafe

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Галоўны ўваход
Андрусь Такінданг у Street Cafe

Street Cafe — кавярня, заснаваная беларускім прадпрымальнікам у горадзе Познань. Адчынілася 14 верасьня 2013 году. Месьціцца ў гістарычнай частцы гораду, на вуліцы Фрэдры(pl). Менавіта спэцыфіка месцазнаходжаньня (цэнтар, вялікі трафік людзей, перасячэньне вуліцаў) і абумовіла выбар назвы, яе «стрытовасьць».

Вядомасьць кавярня набыла з-за атмасфэры, якая ў ёй пануе, тут ладзяцца шматлікія беларускія музычныя і культурныя мерапрыемствы[1][2][3][4][5]. Сярод апошніх можна адзначыць сэрыю літаратурных прэзэнтацыяў — кніга Віталя Воранава «Шэптам» і новы раман Алеся Аркуша «Мясцовы Час», музычную вечарыну з Аляксандрам Ясінскім, творчую сустрэчу з Андрусём Такіндангам у межах VI Фэстывалю незалежнай беларускай культуры[6] а таксама майстар-клас зь вядомым беларускім рэжысэрам Андрэем Саўчанкам.[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]