Перайсьці да зьместу

Sternula

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sternula
Клясыфікацыя
Бінамінальная намэнклятура
Sternula

Кра́чкі (Sternula) — род птушак падсямейства Крачкавых, якія насяляюць зацішныя пясчаныя берагі і вялікія рэкі. Вядома сем відаў.

Усе віды вельмі падобнага апярэньня і памеру, даўжынёй 22-28 см і масай 39-63 г. Зьверху бляда-шэрага, зьнізу белага ці ледзь шэрага колеру. У сэзоне злучваньня большасьць птушак мае выразны ўзор на галаве з чорнай каронай і лініяй вачэй ды белы лоб. Лапы і дзюба ў злучваньні ў большасьці відаў жоўтыя. Узьмку ва ўсіх відаў пер’е на ілбе бялейшае, дзюба чорная, лапы ад цёмна-барвовага да чарнявага.

Упершыню род апісаў у 1822 року Фрыдрых Бое. Тым ня меней, віды зь яго працягвалі залічваць пераважна ў большы род Sterna. Толькі ў 2005 року навукоўцы давялі, што гэта тыповы выпадак парафіліі(d).

Sternula — F. Boie, 1822
НазваНавуковая назва,
падвіды
АрэалСтатус МЗАП,
колькасьць
Крачка малая
Sternula albifrons (Pallas, 1764)
Чатыры падвіды
S. a. albifrons (Pallas, 1764)
S. a. guineae (Bannerman, 1931)
S. a. placens Gould, 1871
S. a. sinensis (J. F. Gmelin, 1789)
Умераная і трапічная Эўропа, Афрыка, Азія, Аўстралія
НЗ
?
Sternula saundersi (Hume, 1877) Паўночна-заходні Індыйскі акіян НЗ
?
Sternula antillarum (Lesson, 1847)
Тры падвіды
S. a. athalassos (Burleigh & Lowery, 1942)
S. a. antillarum (Lesson, 1847)
S. a. browni (Mearns, 1916)
Паўночная Амэрыка, поўнач Паўднёвай Амэрыкі
НЗ
?
Sternula superciliaris (Vieillot, 1819) Паўднёвая Амэрыка
НЗ
?
Sternula lorata (Philippi & Landbeck, 1861) Пэру, Чылі, Эквадор
ПВ
?
Sternula nereis (Gould, 1843)
Тры падвіды
Sternula nereis nereis (Gould, 1843)
Sternula nereis exsul (Mathews, 1912)
Sternula nereis davisae (Mathews & Iredale, 1913)
Аўстралія, Новая Каледонія, поўнач Новай Зэляндыі У
?
Sternula balaenarum (Strickland, 1853) Паўднёвая Афрыка У