Перайсьці да зьместу

Spotify

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Spotify
Выява лягатыпу
Заснаваная 2006

Spotify — швэдзкі[1] правайдэр патокавага аўдыё й мультымэдыйных паслуг, заснаваны 23 красавіка 2006 году Даніэлем Экам і Мартынам Лёрэнцанам[2]. Паводле стану на сьнежань 2024 году, гэта адзін з найбуйнейшых музычных стрымінгавых сэрвісаў, з больш чым 675 мільёнамі штомесячных актыўных карыстальнікаў, якія ўключаюць 263 мільёны платных падпісантаў[3][4]. Spotify каціруецца (праз холдынгавую кампанію Spotify Technology S. A., зарэгістраваную ў Люксэмбургу[3]) на Нью-Ёрскай фондавай біржы ў форме амэрыканскіх дэпазытарных расьпісак.

Spotify прапануе лічбавы аўдыё-кантэнт з абмежаваным аўтарскім правам, у тым ліку больш за 100 мільёнаў песьняў і 6 мільёнаў падкастаў ад гуказапісвальных лэйблаў і мэдыякампаніяў[4]. Працуе як freemium-сэрвіс, асноўныя функцыі бясплатныя з рэклямай і абмежаваным кантролем, а дадатковыя функцыі, такія як аўтаномнае праслухоўваньне і праслухоўваньне без рэклямы, прапануюцца праз платныя падпіскі. Карыстальнікі могуць шукаць музыку паводле выканаўцаў, альбомаў ці жанраў, а таксама ствараць, рэдагаваць і дзяліцца плэйлістамі. Spotify прапануе некаторыя функцыі сацыяльных сетак: сачыць за сябрамі й ствараць вечарыны праслухоўваньня, званыя «джэмамі» (анг. Jams).

Паводле стану на лістапад 2022 году Spotify даступны ў большасьці краінаў Эўропы, а таксама ў Афрыцы, Амэрыцы, Азіі і Акіяніі, усяго на 184 рынках[5]. Яго карыстальнікі й падпісанты ў асноўным знаходзяцца ў ЗША і Эўропе, сумесна складая 53 % карыстальнікаў і 67 % даходаў[6]. Spotify не прадстаўлены ў кантынэнтальным Кітаі, дзе на рынку дамінуе QQ Music. Сэрвіс даступны на большасьці прылад, уключаючы кампутары пад кіраваньнем Windows, macOS і Linux, смартфоны і пляншэты на базе iOS і Android, прылады для разумнага дома, такія як Amazon Echo і Google Nest, а таксама лічбавыя мэдыяплэеры, напрыклад Roku[7]. Паводле Semrush, на сьнежань 2023 году Spotify займаў 47-е месца ў сьвеце па наведвальнасьці: 24,78 % яго трафіку паступала з ЗША, за імі ішла Бразылія з 6,51 %[8][9].

У адрозьненьне ад фізычных продажаў альбо спампаваньня, пры якіх артыстам выплачваецца фіксаваная цана за кожную прададзеную песьню або альбом, Spotify выплачвае роялці на аснове колькасьці патокавых праслухоўваньняў артыстаў у прапорцыі да агульнай колькасьці праслуханых песьняў. Прыкладна 70 % ад агульнага даходу сэрвіс разьмяркоўвае паміж праваўладальнікамі (часта гуказапісвальнымі лэйбламі), якія затым плацяць артыстам на падставе індывідуальных пагадненьняў[10]. Хоць некаторыя музыкі выказваюць пярэчаньні супраць структуры роялці Spotify і ейнага ўплыву на продажы запісаў, іншыя хваляць сэрвіс за тое, што ён прапануе законны спосаб барацьбы зь пірацтвам і ўзнагароджвае артыстаў за кожнае праслухоўваньне іхнай музыкі[11].

  1. ^ Contact. Spotify. Праверана 1 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 9 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Spotify UK revenues surge to almost £190m as mobile subscriptions take off (анг.). The Guardian (14 кастрычніка 2016). Праверана 1 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 17 ліпеня 2022 г.
  3. ^ а б Form 20-F. US Securities and Exchange Commission (5 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025 г.
  4. ^ а б Company Info. Spotify For the Record (31 сакавіка 2024). Праверана 1 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 30 верасня 2019 г.
  5. ^ About Spotify (анг.). Spotify. Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 30 верасьня 2019 г.
  6. ^ Spotify Q3 2022 investor presentation Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 23 лістапада 2022 г.
  7. ^ Spotify Music. Roku Channel Store. Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 28 верасьня 2020 г.
  8. ^ Top websites. Semrush. Праверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 19 сьнежня 2023 г.
  9. ^ spotify.com. semrushПраверана 2 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 25 сьнежня 2023 г.
  10. ^ Spotify and Apple Music should become record labels so musicians can make a fair living // CNBC, 26 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 24 лютага 2020 г. Праверана 2 сакавіка 2025 г.
  11. ^ Swanson, Kate A Case Study on Spotify: Exploring Perceptions of the Music Streaming Service // Journal of the Music and Entertainment Industry Educators Association. — 2013. — № 13/1. — С. 207—230. — DOI:10.25101/13.10

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]