SkyscraperCity

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
SkyscraperCity
URL www.skyscrapercity.com
Слоган In Urbanity We Trust
Alexa рэйтынг 2075[1]
Тып вэб-форум
Рэгістрацыя бескаштоўная
Даступныя мовы ангельская, мовы сэкцыяў
Уладальнік Ян Клеркс
Аўтар Ян Клеркс
Пачатак працы 11 верасьня 2002[2]
Бягучы стан працуе

SkyscraperCity (па-беларуску: Горад небасягаў) — вэб-сайт, прысьвечаны будаўніцтву, небасягам, урбаністыцы й гарадзкой фатаграфіі. Сайт працуе на vBulletin і зьяўляецца вэб-форумам. Сайт мае асабісты слоган — In Urbanity We Trust, што ў перакладзе прыкладна гучыць: «На лад гарадзкі спадзяемся».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Skyscrapercity.com быў створаны 11 верасьня 2002 году[2] і складаўся зь некалькіх асобных форумаў: Holland Hoogbouw Forums, Euroscrapers і OZscrapers. Аўтар і стваральнік — Ян Клеркс (Jan Klerks). У 2006 годзе колькасьць паведамленьняў на форуме павялічалася ўдвая з 4,5 да 9 мільёнаў.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да асаблівасьцяў SkyscraperCity можна аднесьці:

  • шматмоўнасьць аўдыторыі,
  • штотыднёвы фатаконкурс,
  • розныя апытаньні паводле найлепшага «скайлайна», будынка і гэтак далей.

Структура форуму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Форум падзелены на некалькі тэматычных падфорумаў.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

SkyscraperCity — адзін зь дзесяці найбуйнейшых форумаў у Сеціве з колькасьцю візітоўцаў у амаль 70 тысячаў штодзень[3]. Да траўня 2007 году было зарэгістравана больш за 100 тысячаў карыстальнікаў і створана больш за 250 тысячаў «галінак» з абмеркаваньнямі. Найбольшая колькасьць карыстальнікаў — з ЗША (15,4%)[4].

Беларуская сэкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы запіс у самастойнай беларускай сэкцыі быў зроблены 19 траўня 2008 году[5]. Дагэтуль беларускія ўдзельнікі карысталіся расейскай сэкцыяй. У стварэньні беларускай сэкцыі дапамагалі ўкраінскія, расейскія карыстальнікі, а таксама мадэратары беларускай сэкцыі з розных краінаў.

Беларуская сэкцыя падзеленая наступным шляхам:

  • Праекты і будаўніцтва
    • Менск — адмысловы падзел, прысьвечаны Менску
  • Фатаздымкі — здымкі будаўніцтваў, беларускіх мястэчак і фотасправаздачы ўдзельнікаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • SkyscraperCity — галоўная старонка форуму, сьпіс разьдзелаў.
  • Беларусь — беларуская сэкцыя, у якой абмяркоўваюцца будоўлі Беларусі, а таксама розныя падзеі, датычаныя шматпавярховых будынкаў.