Перайсьці да зьместу

Skeletá

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Skeletá
Вокладка альбому Skeletá. Ghost. 2025
Альбом Ghost
Выдадзены 25 красавіка 2025
Месца запісу
Жанр
Працягласьць 46:43
Колькасьць кампазыцыяў 10[2]
Мова
Выдавец
Фармат
Прадусар Джын Ўокер[3]
Распаўсюднік Concord[3]
Храналёгія Ghost
Rite Here Rite Now
(2024)
Skeletá
(2025)
Сынглы да Skeletá
  1. «Satanized»
    Выдадзены: 5 сакавіка 2025 году
  2. «Lachryma»
    Выдадзены: 11 красавіка 2025 году
  3. «Peacefield»
    Выдадзены: 22 красавіка 2025 году

Skeletá (магчыма ад стар.-грэц. σκελετός — «высахлы», «завялы»; «шкілет»[4]) — шосты студыйны альбом швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 25 красавіка 2025 году[1][5][6]. Тур у падтрымку альбома — Skeletour — пачаўся 15 красавіка 2025 году, у Манчэстэры[5][7].

Лід-самотнікам для Skeletá выступіў «Satanized», выдадзены 5 сакавіка 2025 году[1]. Рэліз другога самотніка для альбома — «Lachryma» — адбыўся 11 красавіка, трэцяга самотніка — «Peacefield» — 22 красавіка. Песьні на альбоме выконвае «новы» франтмэн гурта — Папа V Пэрпэтуа.

Мова выкананьня альбома — ангельская[8], некаторыя часткі (ў прыватнасьці ў «Satanized») выконваюцца на лацінскай мове.

У сьнежні 2023 году вакаліст Табіяс Форге распавёў брытанскаму часопісу Metal Hammer, што працуе над новым студыйным альбомам і ўжо скончыў некалькі песьняў. Ён параўнаў сваю ролю з роляй шэф-кухара, які валодае рознымі рэстаранамі. Паводле Форге, кожны новы альбом — новы рэстаран, але яму ня трэба пачынаць з чыстага ліста паперы. Калі «сакрэтны соўс» будзе ўзяты зь яго нататніка, то альбом будзе гучаць як Ghost[9]. У адрозьненьне ад папярэдніх альбомаў, у гэтым няма інструмэнтальных кампазыцыяў. Форге патлумачыў, што такія інструмэнталы, як «Miasma», ужо існуюць, і яму нецікава пісаць інструмэнталы толькі для таго, каб яны былі на альбоме[10].

Замест гэтага ён хацеў уключыць у песьні больш інструмэнтальных пасажаў[11]. На Skeletá Табіас Форге зноў працаваў зь іншымі аўтарамі песьняў. Макс Гран стаў сааўтарам шасьці песьняў, Вінцэнт Пантарэ й Салім аль-Факір напісалі па дзьве песьні, адна зь якіх стала першым самотнікам («Satanised»)[11], і толькі песьні «Missilia Amori» і «Marks of the Evil One» былі напісаны Табіясам Форге самастойна. У музычным пляне песьні альбома больш імкнуцца да арэна-року.

2 сакавіка 2025 году на афіцыйным YouTube-канале Ghost зьявіўся прамы этэр, які дэманстраваў білборд у Лас-Вэгасе, надпіс на ім «V is coming…»[12] і лягатып гурта[13][14][15], а 4 сакавіка гурт абвясьціў пра рэліз новага відэа — «Satanized».

У той жа дзень стала вядомая назва тура — «Skeletour»[16], што адсылала да Skeletá[1], а ў неафіцыйных сацсетках, прысьвечаных Ghost, зьявілася вокладка новага самотніка / альбома гурта[1][17].

Skeletá быў запісаны на студыі Capitol ў Галівудзе й на студыях Atlantis Metronome і Apmamman ў Стакгольме. Прадусарам альбома выступіў Табіас Форге пад псэўданімам Джын Ўокер. Усе электрагітары былі запісаныя Фрэдрыкам Окесанам з Opeth, а Салім аль-Факір запісаў клявішныя. Макс Гран сыграў на акустычных гітарах і барабанах. У першай песьні «Peacefield» гучыць дзіцячы хор[11]. Міксаваньнем альбома займаліся Эндзі Ўольлес і Дэн Малш, а майстарынг выканаў Тэн Джэнсэн.

Для запісу гітар выкарыстоўваўся ўзмацняльнік Rockman, які быў распрацаваны бостанцам Томам Шольцам. Паводле Форге, атрыманы гук быў «даволі тонкім», але «гучаў зусім як у васьмідзесятыя». Акрамя таго, усе гітарныя кампазыцыі былі запісаныя з поўным скажэньнем праз калёнкі Marshall. Форге быў зусім незадаволены першым міксам альбома. Альбом быў цалкам перамікшаваны, і гітары, запісаныя праз калёнкі Marshall, былі вылучаныя на першы плян[18].

14 лютага ў Spotify зьявіўся плэйліст «V is Coming», першыя літары песьняў якога складалі слова «Satanized»[19][a], адсылаючы да будучага аднайменнага самотніка. Гурт анансаваў альбом разам з выпускам лід-самотніка «Satanized» 5 сакавіка 2025 году[20]. Суправаджальныя візуальныя эфэкты былі распрацаваны гуртам сумесна з Джэйсанам Задой і дазваляюць прыхільнікам інтэгравацца ў відэа[21].

8 красавіка стала вядома, што 11 красавіка адбудзецца рэліз другога самотніка для альбома  — «Lachryma»[22][23]. Афіцыйна рэліз быў абвешчаны 9 красавіка, сумесна з анонсам кліпа да самотніка[24][25]. Ghost выпусьцілі трэйлер да песьні, які вельмі падобны на трэйлер фільма жахаў 70-х — 80-х гадоў[26]. У канцы гучыць некалькі сэкунд сынтэзатарнай музыкі (частка песьні). У апісаньні трэйлера гурт напісаў:

Мы хочам паведаміць вам, што вы заслалі свой ложак і цяпер будзеце плакаць у ім.

Арыгінальны тэкст  (анг.)
We wish to inform you that you’ve made your bed, and now shall cry in it.

— Ghost, Metal Sucks[26].

22 красавіка 2025 году быў выдадзены трэці самотнік да альбома — «Peacefield»[27][28]. Самотнік утрымлівае две кампазыцыі: «Peacefield» і «Peacefield — Single Version»[27].

20 сакавіка быў апублікаваны новы плэйліст, названы «Test», першыя літары песьняў складалі фразу «Satanized», «The Darker The Better» («Чым цямней, тым лепш»)[29][b], адсылаючы да тэксту песьні «Umbra».

Папа V Пэрпэтуа. Выява выкарыстоўваецца ў якасьці аватару для сацсетак гурта, а таксама як вокладка плэйліста «V IS HERE» у Spotify[30] (раней плэйліст быў вядомы пад назвай «V is Coming»).

Разам з анонсам альбома гурт прадставіў новага франтмэна гурта па імі Папа V Пэрпэтуа[31]. Ягоны вакальны дэбют на лід-самотніку «Satanized» быў прысьвечаны «дэманічным апантанасьцям» і падпарадкаваньню «цёмным сілам»[32]. Папа V дэбютаваў ужывую 15 красавіка 2025 году, на першым канцэрце Ghost у іхным туры Skeletour; ён таксама будзе выступаць на канцэрце Black Sabbath 5 ліпеня 2025 году ў Villa Park у Бірмінггэме (Ангельшчына)[33].

Даступныя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Даступныя выданьні Skeletá на афіцыйным сайце лэйбла Loma Vista Recordings[34], калі не пазначана іншае:

  • вініл (LP):
    • лімітаваны вініл «Clear Smoke» (1000 копіяў у сьвеце; Limited Edition «Clear Smoke» Colored Vinyl);
    • стандартны чорны вініл (Standard Black LP);
    • эксклюзіўны LV лілова-чорны вініл («Purple / Black Splatter» Colored Vinyl [Ghost LV Exclusive]);
    • лімітаваны вініл «ліловы дым» (Limited Edition «Purple Smoke» Colored Vinyl);
    • эксклюзіўны ліловы вініл Target (Skeletá Target Exclusive; Target)[35];
    • лімітаваны непразрысты срэбны вініл Ghost (1000 копіяў у сьвеце; Skeletá LP [Limited Edition — Only 1,000 Made, Opaque Silver Vinyl]; Revolver)[36];
  • кампакт-дыск:
    • стандарты (Skeletá CD);
    • эксклюзіўны кампакт-дыск Target (Skeletá Target Exclusive; Target)[35];
  • лічбавае спампаваньне (Skeletá Digital Album; MP3, WAV, ALAC, ці FLAC);
  • кампакт-касэты:
    • эксклюзіўная (LV + Ghost) кампакт-касэта (Limited Edition Cassette [LV + Ghost Exclusive]);
    • кампакт-касэта колеру косьці (Cassette [Bone]); Revolver)[36];
  • стрымінг[37][38].
Гісторыя рэлізу Skeletá
Рэґіён Дата Фарматы Лэйбл Кр.
Мапа Зямлі Розныя 25 красавіка 2025 [38][37][34]

У музычным пляне альбом можа быць апісаны такімі жанрамі як рок і мэтал, у прыватнасьці іхнымі паджанрамі, а менавіта арэна-рокам[39][40], гард-рокам[41][42][39], поп-рокам[43] і поп-мэталам[42][44].

Skeletá ідзе за студыйным альбомам гурта 2022 году Impera і апісваецца як «самая непахісна інтраспэктыўная праца на сёньняшні дзень», падобная на дыялёг з адлюстраваньнем у люстэрку[45]. Табіяс Форге меў намер «напісаць гімн, песьню пра нянавісьць, песьню пра надзею, песьню пра шкадаваньне. [Пра] ўсе асноўныя чалавечыя адчуваньні»[46]. Паведамлялася, што альбом дэманструе мноства «асобных эмацыйных варыяцыяў»[32].

Першая песьня «Peacefield», «узыходзячая й гімнічная», сымбалізуе надзею, «Lachryma» — больш цёмная «горка-салодкая» песьня пра самападман, «Satanized» — «дэманічна-юрлівая» песьня пра каханьне. «Missilia Amori», паводле Форге, апісвае пачуцьцё, калі каханьне ператвараецца ў нянавісьць і хаваецца за маскай каханьня. «Guiding Lights», паводле Ghost, — «пранікнёная эпічная баляда», «De Profundis Borealis» — песьня пра раскаяньне, а «Cenotaph» — пра жалобу. Апошняя песьня, «Excelsis», заклікае да жыцьця[47][11].

…Нашая місія — рабіць усё магчымае й максымальна эфэктыўна выкарыстоўваць свой час. Асабліва ў такія цяжкія часы, як цяпер!

Арыгінальны тэкст  (ням.)
Unsere Mission ist es, unser Bestes zu geben und das Beste aus unserer Zeit zu machen. Insbesondere in schweren Zeiten wie diesen!

— Табіяс Форге, інтэрвію для Metal Hammer[11].

У рамках прасоўваньня альбома гурт адправіўся ў Skeletour, які складаецца зь пяцідзесяці чатырох датаў, з 15 красавіка па 25 верасьня 2025 году. Тур уключае ў сябе канцэрты ў ЗША, Эўропе й Мэксыцы й, як сьцьвярджаецца, будзе напоўнены «найбольш уражлівымі канцэртнымі выступамі», а таксама стане «найбольш амбіцыйнам турам у іхнай карʼеры»[48].

За адну гадзіну да выхаду альбома (24 красавіка, а 23:00 паводле беларускага часу) на YouTube-канале гурта пачаўся жывы этэр «Skeletá Rockin Eve» (зваротны адлік да Skeletá)[49].

Камэрцыйны посьпех

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • На брытанскім этапе Skeletour на ўсіх чатырох канцэртах быў sold-out.
  • Ghost сабралі больш за 20 мільёнаў праслухоўваньняў на Spotify паміж «Satanized» і «Lachryma»[50].

Прафэсійныя рэйтынгі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прафэсійныя рэйтынгі да альбома Skeletá.
Сумарныя балы
Аўтар Рэйтынг Кр.
AnyDecentMusic? 6,4 / 10 [51]
Metacritic 79 / 100 [52]
Аглядныя балы
Аўтар Рэйтынг Кр.
AllMusic 4 з 5 зорак [42]
Blabbermouth.net 8 / 10 [43]
Classic Rock 4 з 5 зорак [40]
Far Out 2.5 з 5 зорак [53]
The Irish Times 2 з 5 зорак [44]
Kerrang! 4 / 5 [54]
Louder 4 з 5 зорак [55]
Metal On Tap 9,5 / 10 [56]
NME 4 з 5 зорак [57]
Paste 8 / 10 [39]
Slant Magazine 2.5 з 5 зорак [58]

На Metacritic, сайце-агрэгатары рэцэнзіяў, які зьбірае рэцэнзіі з асноўных выданьняў і выстаўляе сярэднеўзважаны бал са 100, Skeletá атрымала 79 балаў на падставе 7 рэцэнзіяў крытыкаў. Гэтая адзнака азначае «ў цэлым спрыяльныя водгукі»[52][Ц 1].

Jaimunji з Metal on Tap кажа: «з альбомам Skeletá Ghost стварылі адзін з сваіх самых эмацыйна насычаных і музычна авантурных альбомаў на сёньняшні дзень. Гэта падарожжа <…> багатае гукавымі дэталямі, апавядальнымі патокамі й яркімі момантамі, якія застаюцца надоўга пасьля апошняй ноты <…> ідэальна збалянсаванае варыва з эмоцыяў і тэатральнага майстэрства»[56][Ц 2].

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Усе кампазыцыі выкананыя Ghost (для больш падрабязнай інфармацыі гл. § Удзельнікі запісу).

Трэкліст да Skeletá[2][3]
Назва
1. «Peacefield» (Мірнае поле) 5:40
2. «Lachryma» (Сьляза / Кропля сьлязы) 4:36
3. «Satanized» (Сатанізаваны) 3:56
4. «Guiding Lights» (Пуцяводныя агні) 3:24
5. «De Profundis Borealis» (З глыбіняў поўначы) 4:32
6. «Cenotaph» (Кенатаф) 4:17
7. «Missilia Amori» (Стрэлы каханьня) 4:31
8. «Marks of the Evil One» (Сьляды Злога) 4:15
9. «Umbra» (Канічны цень[59]) 5:31
10. «Excelsis» 6:01
46:43
  • Джын Ўокер (Gene Walker) — адзін з псэўданімаў Табіяса Форге.
  • У назьве кампазыцыі «Marks of the Evil One» пад the Evil One, магчыма, маецца на ўвазе Сатана[60].
  • У назьве кампазыцыі «Excelsis», магчыма, выкарыстоўваецца частка з выразу Gloria in Excelsis, што значыць хрысьціянскі богаслужбовы гімн, які мае вершаваную форму псалмоў[61].

Удзельнікі запісу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дадатковыя ўдзельнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Эндзі Ўолес — міксаваньне
  • Дэн Малш — міксаваньне
  • альбом спрадусаваны Джынам Ўокерам (Табіясам Форге)[3]
  • кампазытары — Табіяс Форге, Салім аль-Факір і Вінсэнт Пантарэ[3]
  • Зьбігнеў Беляк — вокладка
  • A Ghoul Writer (Табіяс Форге; усе кампазыцыі)[3]
  • Салім аль-Факір («Peacefield», «Satanized»)
  • Вінсэнт Пантарэ («Peacefield», «Satanized»)
  • Макс Гран («Peacefield», «Lachryma», «Guiding Lights», «De Profundis Borealis», «Cenotaph», «Umbra», «Excelsis»)

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Impera — пяты студыйны альбом Ghost
  1. ^ Сьпіс кампазыцыяў:
    1. «Spillways»
    2. «Absolution»
    3. «The Future Is A Foreign Land»
    4. «Ashes»
    5. «Nocturnal Me»
    6. «Idolatrine»
    7. «Zenith»
    8. «Elizabeth»
    9. «Dance Macabre»
  2. ^ Сьпіс кампазыцыяў:
    1. «Satanized»
    2. «Absolution»
    3. «The Future Is A Foreign Land»
    4. «Ashes»
    5. «Nocturnal Me»
    6. «Idolatrine»
    7. «Zenith»
    8. «Elizabeth»
    9. «Dance Macabre»

    1. «Twenties»
    2. «He Is»
    3. «Enter Sandman»
    4. «Deus In Absentia»
    5. «Ashes»
    6. «Rats»
    7. «Kiss The Go-Goat»
    8. «Elizabeth»
    9. «Respite On The Spitalfields»
    10. «The Future Is A Foreign Land»
    11. «Hunter’s Moon»
    12. «Enter Sandman»
    13. «Body And Blood»
    14. «Elizabeth»
    15. «Twenties»
    16. «The Future Is A Foreign Land»
    17. «Enter Sandman»
    18. «Ritual»
  1. ^ Цытата на мове арыгіналу: «…generally favorable reviews». (анг.)
  2. ^ Цытата на мове арыгіналу: «With Skeletá, Ghost have delivered one of their most emotionally resonant and musically adventurous albums to date. It’s a journey in every sense—rich with sonic detail, narrative flow, and standout moments that will linger long after the final note… a perfectly balanced brew of emotion and theatrical flair». (анг.)
  1. ^ а б в г д Franco Galliano. (4 сакавіка 2025) Satanized. Ghost band (італ.) earone Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  2. ^ а б Skeletá by Ghost · 10 tracks (анг.) bandcamp.com. Ghost. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  3. ^ а б в г д е ё Ghost — Skeletá (анг.). genius.comПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  4. ^ Σκελετός (/ske.le.tós/ → /sce.leˈtos/ → /sce.leˈtos/):
  5. ^ а б Hunter Bolding. Is SKELETÁ The New Ghost Album Title? — Release Date, New Tour Name (анг.) // thathashtagshow.com, 4 сакавіка 2025 г. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  6. ^ Ghost — Skeletà — Reviews — Album of The Year (анг.). Album of The Year (4 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  7. ^ Hesher Keenan. (5 сакавіка 2025) Ghost Unveil Papa V Perpetua’s Badass Look, Detail New Album Skeletá, Streams «Satanized» (анг.) Metal Sucks Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  8. ^ Skeletá By Ghost (анг.). Rate Your MusicПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  9. ^ Jordan Blum. (10 сьнежня 2023) Tobias Forge Has «A Few Songs» Ready for Ghost’s Next Album, Compares Creative Process to «Being a Chef» (анг.) Loudwire Праверана 24 красавіка 2025 г.
  10. ^ Greg Kennelty. (5 сакавіка 2025) Tobias Forge Explains Why Ghost’s Skeletá Doesn’t Have Any Instrumental Songs (анг.) Metal Injection Праверана 24 красавіка 2025 г.
  11. ^ а б в г д Katrin Riedl. Der ewige Kreislauf  (ням.) // Metal Hammer : часопіс. — травень 2025. — С. 26—28.
  12. ^ Quentin Thane Singer. (5 сакавіка 2025) Ghost Reveal Sixth Studio Album Skeletá And New Single «Satanized» (анг.) Forbes Праверана 6 красавіка 2025 г.
  13. ^ FumataCast (Live) (анг.) YouTube. Ghost (2 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  14. ^ Matt Mills. (3 сакавіка 2025) «V is coming»: Ghost tease new era with Las Vegas billboard and mysterious livestream (анг.) Loudersound. Metal HammerПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  15. ^ Emily Garner. (3 сакавіка 2025) Ghost launch cryptic livestream from Las Vegas: «V is coming…» (анг.) Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  16. ^ It’s happening! @thebandGHOST: World Tour 2025 is coming to @LenovoCenter #Raleigh on 7/15! Tickets on sale at wsjs.com (анг.) X. WSJSRadio (4 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  17. ^ Cover Art of SATANIZED (анг.) r/GhostBand (неафіцыйная суполка фанатаў Ghost). Reddit (4 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  18. ^ Jens Peters. Prinzip Hoffnung  (ням.) // Rock Hard. — травень 2025. — С. 20—25.
  19. ^ «V is Coming» (анг.) праз Spotify. Loma Vista (14 лютага 2025). Праверана 15 лютага 2025 г.
  20. ^ Rothe, Dominik. (5 сакавіка 2025) Ghost zeigen «Satanized»-Video (ням.) Metal.de Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  21. ^ Childers, Chad. (5 сакавіка 2025) Ghost return with first new song + album of the Papa V Perpetua era (анг.) Loudwire Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  22. ^ Ghost Charts [@ChartsGhost]. (8 красавіка 2025) Lachryma // New Single. April 11 // Friday (анг.) x.com Праверана 10 красавіка 2025 г.
  23. ^ GHOST IN 4K [@GHOST_IN_4K]. (8 красавіка 2025) 🔥 Ghost — New Single! «Lachryma» (анг.) x.com Праверана 10 красавіка 2025 г.
  24. ^ Emily Garner. (9 красавіка 2025) Ghost are teasing a new single, Lachryma (анг.) Kerrang! Праверана 10 красавіка 2025 г.
  25. ^ Ghost. (9 красавіка 2025) Ghost — Lachryma (Trailer) (анг.) YouTube — Цытата: «We wish to inform you that you’ve made your bed, and now you shall cry in it. „Lachryma“ coming this Friday. Tune in here.». Праверана 10 красавіка 2025 г.
  26. ^ а б Hesher Keenan (9 красавіка 2025) Ghost Release a Horror Movie Trailer for Their Next Single «Lachryma» Coming This Friday (анг.) Metal Sucks Праверана 10 красавіка 2025 г.
  27. ^ а б «Peacefield» — Single by Ghost (анг.) Spotify. Ghost (22 красавіка 2025). Праверана 22 красавіка 2025 г.
  28. ^ Ghost Shares New Song «Peacefield» From Upcoming Skeletá Album (анг.) Blabbermouth.net Праверана 23 красавіка 2025 г. Архіўная копія ад 23 красавіка 2025 г.
  29. ^ «Test» (анг.) праз Spotify. Loma Vista (20 сакавіка 2025). Праверана 20 сакавіка 2025 г.
  30. ^ Loma Vista Recordings. Ghost. (5 сакавіка 2025) V IS HERE (анг.). SpotifyПраверана 5 сакавіка 2025 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2025 г.
  31. ^ Hadusek, Jon. (5 сакавіка 2025) Ghost Announce New Album Skeletá, Unveil Single «Satanized»: Stream (анг.) Consequence Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  32. ^ а б Adams, Gregory. (5 сакавіка 2025) Ghost intro Papa V Perpetua and announce new album with occult anthem «Satanized» (анг.) Revolver Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  33. ^ Ghost Announces New Album Skeletá, Shares First Single «Satanized» (анг.). Blabbermouth.net (5 сакавіка 2025). Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  34. ^ а б Сьпіс даступных выданьняў на сайце Loma Vista Recordings (анг.). Loma Vista Recordings. — Дата доступу для ўсіх спасылак адзіная, выдавец — Loma Vista Recordings. Праверана 24 красавіка 2025 г.:
  35. ^ а б Ghost — Skeletá (Target Exclusive). Target:
  36. ^ а б Выданьні Revolver:
  37. ^ а б Skeletá — Album by Ghost (анг.) Spotify. Ghost. Праверана 24 красавіка 2025 г.
  38. ^ а б Skeletá — Album by Ghost (анг.) Apple Music. Ghost. Праверана 24 красавіка 2025 г.
  39. ^ а б в Andy Crump. Ghost Revel in Powerful Contrast on Skeletá  (анг.) // Paste : часопіс. — 22 красавіка 2025.
  40. ^ а б Johnny Sharp. After six albums of Beelzebub-bothering, Ghost’s melodic metal is more tempting than ever  (анг.) // Classic Rock : часопіс. — 20 красавіка 2025.
  41. ^ Ryan Dillon. As Papa V Perpetua Takes Over, Ghost Sound Shift On Conceptual Skeletá (Album Review)  (анг.) // Glide Magazine : часопіс. — 22 красавіка 2025.
  42. ^ а б в James Christopher Monger. Ghost Skeletá (анг.) AllMusic Праверана 25 красавіка 2025 г.
  43. ^ а б Dom Lawson. (24 красавіка 2025) Ghost Skeletá (анг.) Blabbermouth.net Праверана 23 красавіка 2025 г.
  44. ^ а б Ed Power. (25 красавіка 2025) Ghost: Skeletá review — Hair-metal tribute pop minus the killer tunes (анг.) The Irish Times Праверана 25 красавіка 2025 г.
  45. ^ Jonas Silbermann-Schön. (5 сакавіка 2025) Besessen (ням.) Visions Праверана 24 красавіка 2025 г.
  46. ^ Liberty Dunworth. (21 сакавіка 2025) Tobias Forge on new material and the future of Ghost: «If fans need the lore to like the band, that element will be over quite soon» (анг.) New Musical Express Праверана 24 красавіка 2025 г.
  47. ^ GHOST — Skeletá Digital Album (анг.) Loma Vista Recordings. Ghost. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  48. ^ Gonzalez, Ramon. (4 сакавіка 2025) Ghost Announce Sixth Full Length Studio Album, Skeletá (анг.). KnotfestПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  49. ^ Ghost — Skeletá Rockin Eve Livestream Announcement на YouTube (анг.)
  50. ^ Quentin Thane Singer. (24 красавіка 2025) Ghost And Sleep Token’s 2025 LPs Could End Metal’s Billboard Dry Spell (анг.) Forbes Праверана 24 красавіка 2025 г.
  51. ^ Skeletá by Ghost reviews (анг.). Any Decent Music?. Праверана 25 красавіка 2025 г.
  52. ^ а б Skeletá by Ghost Reviews and Tracks (анг.). MetacriticПраверана 24 красавіка 2025 г.
  53. ^ Kelly, Scanlon. Ghost — Skeletá album review: Fleeting charms of an empire in decay  (анг.) // Far Out : часопіс. — 24 красавіка 2025.
  54. ^ Sam Law. Album review: Ghost — Skeletá  (анг.) // Kerrang! : часопіс. — 9 красавіка 2025. Архівавана 9 красавіка 2025.
  55. ^ Daly, Joe. (11 красавіка 2025) «Skeletá is Ghost at their most confident, flamboyant and defiant.» Tobias Forge’s Satanic Swedes have made the biggest, most joyous and sweetest album of their career (анг.) Loudersound. LouderПраверана 24 красавіка 2025 г.
  56. ^ а б Jai, Setright. (16 красавіка 2025) Ghost’s Skeletá — A Daring New Chapter in the Band’s Musical Evolution (анг.) Metal On Tap. Праверана 16 красавіка 2025 г.
  57. ^ Liberty Dunworth. (23 красавіка 2025) Ghost — Skeletá review: Tobias Forge strips back the spectacle and summons an introspective new chapter (анг.) NME Праверана 24 красавіка 2025 г.
  58. ^ Steve Erickson. Ghost Skeletá Review: Lackluster Tales of the Occult  (анг.) // Slant Magazine : часопіс. — 21 красавіка 2025.
  59. ^ Umbra Definition & Meaning (анг.). Merriam-WebsterПраверана 5 сакавіка 2025 г.
  60. ^ Who is the evil one in Matthew 6:13? (анг.). www.gotquestions.org. Праверана 5 сакавіка 2025 г.
  61. ^ Excelsis Definition & Meaning (анг.). Merriam-WebsterПраверана 5 сакавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]