Skálmöld

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Skálmöld
Skálmöld at Party.San Open Air 2012.jpg
Інфармацыя
Гады зь 2009
Адкуль Рэйк'явік, Ісьляндыя
Мова ісьляндзкая
Жанр вікінг-мэтал, фолк-мэтал
Выдавец Tutl, Napalm Records
Зьвязаныя праекты Innvortis, Sólstafir
Афіцыйная старонка http://www.skalmold.is/

Skálmöld — вікінг-мэтал і фолк-мэтал гурт з Рэйк'явіка, Ісьляндыя, які быў створаны ў жніўні 2009 году[1]. Назова гурта можна перакласьці з ісьляндзкае як «стагодзьдзе мячоў», што можа азначаць таксама «беззаконнасьць». Дадзеная назова адносіцца да пэрыяду, вядомага як Эпоха Стурлюнгаў, які лічыцца адным з самых крывавых і жорсткіх у гісторыі Ісьляндыі[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябры Снайб’ёрн Рагнарсан і Б’ёргвін Сігурдсан, якія ўжо гралі раней у розных калектывах, вырашылі заснаваць новы гурт у жніўні 2009 году.[3]. Іншыя ўдзельнікі гурта таксама ўжо прымалі раней актыўны ўдзел на ісьляндзкай музычнай сцэне. Першапачаткова гурт задумваўся толькі як гобі, аднак неўзабаве ўдзельнікі вырашаюць запісаць свой першы альбом, раней як яны стануць «занадта старымі й стомленымі»[4]. Пасьля беспасьпяховых спробаў заключыць кантракт з ісьляндзкімі гуказапіснымі кампаніямі, гурт быў запісаны фарэрскім лэйблам Tutl у лістападзе 2010 году й 15 сьнежня 2010 году выпусьціў на Фарэрскіх выспах і ў Ісьляндыі першы альбом — Baldur. У красавіку 2011 году гурт заключыў кантракт з аўстрыйскім лэйблам Napalm Records і перазапісаў альбом Baldur, які быў выпушчаны ва ўсім сьвеце ў жніўні таго жа году[5].

Кантракт з Napalm Records спрыяў папулярнасьці гурта. Skálmöld быў запрошаны на нямецкі фэстываль Wacken Open Air[4]. 13 красавіка 2012 году гурт прыступіла да запісу свайго другога альбома, Börn Loka, які быў выпушчаны ў кастрычніку таго жа году[6].

У лістападзе 2013 году Skálmöld даў некалькі канцэртаў супольна з Ісьляндзкім сымфанічным аркестрам у канцэртнай зале Гарпа ў Рэйк’явіку.

Музычны стыль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З самага пачатку намеры ўдзельнікаў гурта заключаліся ў аб’яднаньні мэталу й ісьляндзкае традыцыйнае музыкі[3]. На музыку Skálmöld паўплывала творчасьць такіх гуртоў, як: Metallica, Iron Maiden, Anthrax, Slayer, Amon Amarth і Ensiferum, а таксама ісьляндзкага кампазытара Ёўна Лейфса[3][7]. Тэксты песьняў напісаныя Снайб’ёрнам поўнасьцю на ісьляндзкай мове й заснаваныя на германа-скандынаўскай міталёгіі й ісьляндзкіх сагах[1]. Апрача таго, тэксты адпавядаюць некаторым старажытнаскандынаўскім формам верша[8][9].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Б’ёргвін Сігурдсан
  • Снайб’ёрн Рагнарсан
  • Бальдур Рагнарсан
  • Траўін Аўрні Бальдвінсан
  • Гунар Бэн
  • Ёўн Гейр Ёўгансан

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы:

  • 2010: Baldur
  • 2012: Börn Loka

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Skálmöld: Grand Viking Metal from Iceland!. Highwire Daze. Праверана September 11, 2011 г.
  2. ^ Interview Skálmöld. darkview.be (August 16, 2011). Праверана September 11, 2011 г.
  3. ^ а б в Interview mit Björgvin Sigurðsson zu "Baldur"(ням.). metal.de (December 26, 2010). Праверана September 11, 2011 г.
  4. ^ а б Interview met Skálmöld(нід.). Ashladan (August 13, 2011). Праверана September 11, 2011 г.
  5. ^ Skálmöld. Napalm RecordsПраверана September 11, 2011 г.
  6. ^ Skálmöld taka upp Börn Loka(ісьл.) // Morgunblaðið, April 13, 2012 г.
  7. ^ Skálmöld biography. MyspaceПраверана September 11, 2011 г.
  8. ^ Skálmöld - Baldur(ням.). cdstarts.de. Праверана September 11, 2011 г.
  9. ^ Skálmöld - Baldur(ням.). xxl-rock.de. Праверана September 11, 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]