Simon & Garfunkel

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Simon & Garfunkel
SimonandGarfunkel.jpg
Simon & Garfunkel на выступе ў Дубліне (1982)
Інфармацыя
Гады 1957–1965, 1966–1970, 1975, 1981–83, 1993, 2003–04, 2009–10
Адкуль Квінс, Нью-Ёрк, ЗША
Мова ангельская
Жанр Фолк-рок, фолк
Выдавец Columbia
Афіцыйная старонка simonandgarfunkel.com
Удзельнікі Пол Сайман
Арт Гарфанкел

Simon & Garfunkel (па-беларуску: Сайман і Гарфанкел) — амэрыканскі фольк-дуэт гітарыста/аўтара песьняў Пола Саймана і сьпевака Арта Гарфанкела. Удзельнікі дуэту знаёмыя яшчэ зь дзяцінства ў Кўінзе (раён Нью-Ёрку), дзе яны з 1953 пачалі разам супрацоўніцтва і назапашваньне сьпеўнага матэрыялу. У 1957 падлеткі дасягнулі першага посьпеху зь песьняй «Hey Schoolgirl», якая імітавала іхніх куміраў «the Everly Brothers». Пасьля гэтага ўдзельнікі дуэту разышліся сваімі шляхамі: Сайман займаўся сольнымі выступамі (без асаблівага посьпеху), абодва навучаліся ў коледжы. У 1963 яны аб’ядналіся на грунце зацікаўленасьці ў фольку і заключылі кантракт з Columbia Records. Іхні дэбют, «Wednesday Morning, 3 A.M.», разышоўся сьціпла, і яны ізноў разлучыліся, і Сайман пераехаў у Ангельшчыну дзеля ўзнаўленьня сольных выступаў.

У 1965 року рэмікс іхняе песьні «The Sound of Silence» выйшаў у этэр на амэрыканскім радыё, заняўшы першае месца ў Billboard Hot 100. Simon & Garfunkel узьядналіся ды выдалі другі альбом «Sounds of Silence», зь якім паехалі ў турнэ па коледжах. Трэці альбом, «Parsley, Sage, Rosemary and Thyme» (1966), паказаў, што дуэт паставіўся да стварэньня музыкі больш сур’ёзна. Іхнія творы былі выкарыстаныя ў фільме 1967 року «Выпускнік», што яшчэ болей узьняло іхнюю папулярнасьць. «Bookends» (1968), наступны альбом, быў даволі раскручаны і таксама прынёс гурту посьпех. Аднак праз частыя звады паміж удзельнікамі дуэт распаўся ў 1970. Іхні апошні студыйны запіс, «Bridge Over Troubled Water», стаў для дуэту найпасьпяховейшым і адным з найбольш прадаваных альбомаў у сьвеце.

Simon & Garfunkel былі аднымі з найпапулярнейшых выканаўцаў 1960-х і разглядаліся як прадстаўнікі аўтарытэтаў контаркультуры сацыяльнай рэвалюцыі дзесяцігодзьдзя нароўні з такімі выканаўцамі, як «the Beatles» і Боб Дылан. Сярод іхніх найбольш вядомых твораў такія гіты, як «I Am a Rock» (1965), «Homeward Bound» (1965), «Scarborough Fair/Canticle» (1966), «A Hazy Shade of Winter» (1966), «Mrs. Robinson» (1968), «Bridge over Troubled Water» (1969), «The Boxer» (1969) і «Cecilia» (1969), займалі першыя месцы ў чартах розных краінаў. Пасьля развалу гурт некалькі разоў аб’ядноўваўся, і адным з найбольш пасьпяховым ўзнаўленьняў стаў выступ у Цэнтральным парку Нью-Ёрку ў 1981 року, які наведалі больш за 500 000 чалавек, што зьяўляецца адным з рэкордаў наведвальнасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Simon & Garfunkelсховішча мультымэдыйных матэрыялаў