Вавёрачнікі
Вавёрачнікі | |
Tupaia glis | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Euarchontoglires |
Атрад | Вавёрачнікі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Scandentia Wagner, 1855 | |
Вавёрачнікі (Scandentia) — атрад клясы сысуноў, які ўключае 2 сучасныя сямействы, 4 сучасныя роды і 23 віды[1]. Сучасныя вавёрачнікі жывуць у Паўднёвай Азіі, ад Індыі да Барнэо і Філіпін. Сустракаюцца ў лісьцяных лясах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад сярэдняга эацэну Азіі. Гэта ўсяедныя жывёлы; ужываюць вусякоў, дробных хрыбетных, садавіну, насеньне, нектар, яйкі птушак. Яны часта актыўныя днём. Іх можна знайсьці на дрэвах або на зямлі. Некаторыя віды адзінкавыя, іншыя сустракаюцца парамі ці нават невялікімі групамі. Зьнешнія формы і памеры падобныя як у вавёрак; аднак у іх адсутнічаюць доўгія вібрысы і у іх ёсьць 5 функцыянальных пальцаў. Вочы ў іх вялікія, а слых выдатны. Зубная формула: 2/3, 1/1, 3/3, 3/3 = 38 зубоў[2][3].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрад вавёрачнікі (Scandentia)
- сямейства Ptilocercidae
- род Ptilocercus (1 від)
- сямейства тупаевыя (Tupaiidae)
- род Anathana (1 від)
- род Dendrogale (2 віды)
- род Tupaia (19 відаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Explore Current Mammalian Taxonomy (анг.) Праверана 14.06.2021 г.
- ^ Myers P. (2001) Scandentia (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 14.06.2021 г.
- ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 163. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |