SGML

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

SGML[1] (па-ангельску: Standard Generalized Markup Language — узорная агульная мова разьметкі) — мова праграмаваньня, на якой можна азначаць мову разьметкі для дакумэнтаў.

Зьяўляецца спадкаемцам створанага ў 1969 годзе ў IBM мовы GML, спачатку быў распрацаваны для стварэньня дакумэнтаў, якія чыталі ЭВМ. Яны знаходзіліся ва ўрадовых і вайсковых установах ЗША. Шырока выкарыстоўваліся ў друку й выдавецтве. У 1986 годзе мова займела стандарт ISO. Мовы HTML і XML створаныя на аснове SGML: HTML да вэрсыі 4 быў прыкладаньнем SGML, а XML — гэта падмноства SGML, распрацаванае для спрашчэньня работы ЭВМ. Іншымі прыкладаньнямі SGML зьяўляюцца DocBook і «Z Format».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]