Перайсьці да зьместу

Каапэрацыя малых эўрапейскіх паштовых адміністрацыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «SEPAC»)

Каапэра́цыя малы́х эўрапе́йскіх пашто́вых адміністра́цыяў (па-ангельску: Small European Postal Administration Cooperation, скарочана SEPAC) — асацыяцыя 14 эўрапейскіх паштовых адміністрацыяў: Аляндзкіх астравоў, Ватыкану, Гернсі, Гібральтару, Грэнляндыі, Джэрзі, Ісьляндыі, Ліхтэнштайну, Люксэмбургу, Мальты, Манака, Мэну, Сан-Марына і Фарэрскіх астравоў. SEPAC меншая, чым PostEurop.

Першае супольнае выданьне паштовых марак SEPAC адбылося 1 кастрычніка 2007 году, наступныя выходзілі праз два гады. З 2014 року супольныя выпускі выходзяць штогод.

Для сяброўства ў арганізацыі неабходна адпавядаць наступным умовам:

  • Паштовая адміністрацыя мусіць разьмяшчацца ў Эўропе
  • Паштовая адміністрацыя мусіць быць незалежнаю
  • Паштовая адміністрацыя мусіць мець маленькі рынак, болей за 50% спажыўцоў якога жывуць па-за межамі краіны.

Тэматыка выпускаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рок Краіны Тэматыка
200711пэйзаж
200912пэйзаж
201112пэйзаж
201312жывая прырода[1]
201412кветкі
201512культура
201612поры году
201712дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
  1. Sepac 2013 «Wildlife» (анг.) europa stamps Праверана 21 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]