Ружавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Rosaceae»)
| Ружавыя | |
Шыпшына | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ружакветныя |
| Сямейства | Ружавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Rosaceae | |
| Арэал | |
| Арэал сямейства Ружавыя | |
Ру́жавыя (Rosaceae) — сямейства двухдольных расьлінаў, якое ўтрымлівае каля 100—120 родаў і больш за 3000 відаў дрэў, хмызьнякоў і травяністых расьлінаў.
Ружавыя, імаверна, займаюць трэцяе месца, пасьля злакаў і бабовых, у жыцьці чалавека. У шматлікіх ружавых вельмі багатая на вітаміны і цукар садавіна. Некаторыя прадстаўнікі сямейства зьяўляюцца каштоўнымі пладовымі дрэвамі (яблыні, грушы, абрыкосы, пэрсыкі, вішні, сьлівы і інш.). Іншыя ўтрымоўваюць этэрныя маслы (ружавае масла) высокай якасьці. Некаторыя зь іх дэкаратыўныя, а некаторыя выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |