Плюмбагавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Plumbaginaceae»)
| Плюмбагавыя | |
Plumbago europaea — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Гвазьдзікакветныя (Caryophyllales) |
| Сямейства | Плюмбагавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Plumbaginaceae Juss. | |
Плюмбагавыя (Plumbaginaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 30 родаў і 725 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі, хмызьнячкі або шматгадовыя травы, рэдка павойныя расьліны. Лісьце простае, чарговае або прыкаранёвае, суцэльнае або дольчатае. Кветкі ў суквецьці, адносна вялікія; чашачка ўстойлівая, часам афарбаваная, мае 5 частак; пялёсткаў 5; тычачак звычайна шмат, рэдка мала. Плод — каробачка, звычайна заключаная ў чашачку. Насеньне 1 на каробачку[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але асабліва ў Міжземнамор’е і Цэнтральнай Азіі[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- 1 2 Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ↑ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |