Peugeot 301
| Peugeot 301 | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Вытворца | Peugeot |
| Іншыя назвы | Citroën C-Elysée |
| Гады вытворчасьці | 2012— |
| Месца вытворчасьці | |
| Зьнешні выгляд | |
| Кляса | Малы сямейны аўтамабіль |
| Кузаў | 4-хдзьверны сэдан |
| Кампанаваньне | пярэднерухавы, пярэднепрывадны |
| Плятформа | PSA PF1 |
| Колькасьць дзьвярэй | |
| Сілавы блёк | |
| Рухавік | бэнзынавы рухавік унутранага згараньня |
| Трансьмісія |
|
| Прывад | |
| Габарыты | |
| Колавая база | 2655 мм |
| Даўжыня | 4442 мм |
| Шырыня | 1748 мм |
| Вышыня | 1446 мм |
| Маса | 1055—1165 кг |
| Максымальная хуткасьць | |
| Гісторыя | |
| Папярэднік | Peugeot 207 sedan |
| Падобныя | |
Peugeot 301 (па-беларуску: Пэжо́ 301) — малы сямейны аўтамабіль францускага вытворцы Peugeot, які выпускаецца з 2012. Выпускаецца нароўні са сваім блізьнятам Citroën C-Elysée на заводзе Peugeot ў Віга (Гішпанія), а з 2014 — таксама ў Нігерыі і Беларусі[3].
Прадаецца 301-я мадэль на рынках заходняе Азіі, Афрыкі і Ўсходняй Эўропы. Паколькі Peugeot 301 прызначаны для новых рынкаў[4], ён ня будзе паступаць у продаж у Заходняй Эўропе[5].
Характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня мадэлі — 4440 мм, колавая база — 2650 мм.
Тры варыянты рухавікоў:
- трохцыліндравы 1,2 л VTi бэнзінавы магутнасьцю 72 к. с., з ручной ці аўтаматычнай каробкай пераключэньня перадачаў;
- 1,6 л VTi бэнзінавы магутнасьцю 115 к. с. з ручной каробкай пераключэньня перадачаў;
- 1,6 л HDi дызэльны магутнасьцю 92 к. с. з ручной КПП[6].
- Памеры колаў — 185/65R15, 195/55R16
- Пярэдняя падвеска — незалежная, спружынная, тыпу MacPherson, стабілізатар папярочнай устойлівасьці
- Задняя падвеска — паўнезалежная бэлька, спружынная, стабілізатар папярочнай устойлівасьці
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назву 301 мела мадэль 1932 року Peugeot 301. Разам з новым аўтамабілем Peugeot 301 кампанія памяняла канцэпцыю назвы сваіх новых мадэляў: ад цяпер яны заўсёды будуць нумаравацца з выкарыстаньнем лічбаў x01 і x08[7], дзе x — кляса/памер аўтамабіля, 0 у сярэдзіне азначае цывільныя аўтамабілі, а апошняя лічба — прэстыжнасьць.
Citroën C-Elysée
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Citroën C-Elysée | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Вытворца | Citroën |
| Гады вытворчасьці | 2012— |
| Месца вытворчасьці | Q3552580 |
| Колькасьць дзьвярэй | |
| Сілавы блёк | |
| Рухавік | бэнзынавы рухавік унутранага згараньня |
| Прывад | |
| Габарыты | |
| Колавая база | 2652 мілімэтар |
| Даўжыня | 4427 мм |
| Шырыня | 1748 мілімэтар |
| Вышыня | 1466 мілімэтар |
| Максымальная хуткасьць | |
| Гісторыя | |
| Папярэднік | Citroën Elysée |
| Падобныя |
|
Існуе клон мадэлі Peugeot 301 пад маркай Citroën — Citroën C-Elysée, таксама прадстаўлены ў 2012 року, і таксама з мэтавай аўдыторыяй ва Ўсходняй Эўропе і Паўночнай Афрыцы. Таксама C-Elysée прадаецца ў Гішпаніі, Партугаліі і Грэцыі. З 2014 плянуецца выпуск мадэлі ў Кітаі наўзамен цяперашняе мадэлі Citroën Elysée[8]. У лістападзе 2014 пачнецца зборка мадэлі і ў Беларусі на заводзе «Юнісон» у вёсцы Апчак Менскага раёну[3].
Ад свайго паплечніка C-Elysée адрозьніваецца зьнешнім выглядам у стылі аўтамабіляў Citroën, крыху меншай даўжынёй і коштам. У астатнім аўтамабілі аднолькавыя. C-Elysée выпускаецца з рухавікамі 1,2 VTi 72 к. с., 1,6 VTi 115 к. с. і 1,6 HDi 90 к. с., таксама з 5-ступеневай ручной або 4-ступеневай аўтаматычнай трансмісіяй.
Citroën C-Elysée WTCC
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З сэзону 2014 року ў чэмпіянаце сьвету сярод легкавікоў бярэ ўдзел каманда Citroën World Touring Car Team пад назваю Citroën Racing, якая спаборнічае на машыне Citroën C-Elysée WTCC. Citroën перамог у 14 зь 15 першых гонак, нягледзячы нават на гандыкап у 60 кг кампэнсацыйнае вагі да іншых супернікаў.
Вытворчасьць і продаж
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]301
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Вытворчасьць | Продажы | Заўвагі |
| 2012 | 11 600[9] | 4800[9] | Агульная вытворчасьць склала 11 600 адзінак[9]. |
| 2013 | 76 900[10] | 72 200[10] | Агульная вытворчасьць склала 88 400 адзінак[10]. |
C-Elysée
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Вытворчасьць | Продажы | Заўвагі |
| 2012 | 7000[9] | 5600[9] | Агульная вытворчасьць склала 7000 адзінак[9]. |
| 2013 | 59 400[10] | 56 200[10] | Агульная вытворчасьць склала 66 400 адзінак[10]. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Paul Ogbuokiri. (22 жніўня 2014) PAN reactivates Kaduna plant with Peugeot 301 (анг.) Auto Trends. New Telegraph. Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ Moteur 1.6 VTi 115 chevaux (EC5) – Dossier complet (фр.) Peugeot301 Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ а б Ругайн, Віталь (14 кастрычніка 2014) Peugeot Citroën аб зборцы ў Беларусі: мы выйграем ад падатковых прэферэнцый. Эўрарадыё. Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ Madden, Luke (24 траўня 2012) Peugeot announces new naming structure (анг.) Auto Express Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ Etienne, Thierry (24 траўня 2012) Peugeot 301 : low cost mais pas trop (фр.). Le figaro. Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ The new Peugeot 301 — A compact four door saloon for the international market (анг.). PSA Peugeot Citroën (24 траўня 2012). Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ David Wilkins. 301 saloon heralds new chapter for Peugeot (анг.) // The Independent, 25 траўня 2012 г. Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ Baeuchle, Christoph (20 чэрвеня 2012) Citroën verstärkt Internationalisierung (ням.) Kfz-betrieb Праверана 20 кастрычніка 2014 г.
- ^ а б в г д е Memento Mars 2013 // PSA Peugeot Citroën. — 21 лютага 2013. — С. 50. (фр.)
- ^ а б в г д е Memento Mars 2014 // PSA Peugeot Citroën. — сакавік 2014. — С. 54, 65. (фр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Peugeot 301 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Peugeot 301 (рас.) на Peugeot.by
- Citroën C-Elysee (рас.) на Citroën.by
| ||||||||||||||||||||||
