Перайсьці да зьместу

Peter Steele

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Peter Steel
Пятрусь Томаш Ратайчык
Дата нараджэньня 4 студзеня 1962(1962-01-04)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 красавіка 2010(2010-04-14)[4] (48 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэпсіс[5]
Месца пахаваньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак, бас-гітарыст, кампазытар
Гады дзейнасьці 1962 — 2010
Сябра ў Type O Negative[d], Carnivore[d] і Fallout[d]
Жанры готык-мэтал,рок
Вакал бас-барытон[d]
Інструмэнты бас-гітара
Псэўданімы Pete Steele, Lord Petrus Steele, The Green Man
Гурты
Лэйблы Roadrunner Records[d]
Сайт typeonegative.net

Пятрусь Томаш Ратайчык[6] (англ. Peter Steele, (4 студзеня, 1962 – 14 красавіка, 2010)) — амерыканскі музыка, лідар культавага готык-метал гурту Type 0 Negative.

Нарадзіўся 4 студзеня, 1962 году у Брукліне, шостым у сям'і дзіцём і першым хлопчыкам пасля пяці дзяўчат у сям'і Пятра Паўла Ратайчыка і Анэты Катарыны Палон. Матка была скоцкага паходжаньня, бацька - польскага. Дзед і бабка музыкі па мячы - Язэп Ратайчык і Францішка Кацероўская, паходзілі адпаведна з мястэчка Курнік і вёскі Ясткува з Польшчы. Бацькі будучай зоркі ажаніліся летась 1938 году[7].

мястэчка Курнік, намаляванае Напалеонам Ордай

Пятрусь стварыў гурт Type 0 Negative у 1989 годзе разам са сваімі сябрамі дзяцінства: Джошам Сільверам, Кенам Хікі і Солам Абруската (пазней яго замяніў Джоні Келі). Першапачаткова гурт узяў назву «Repulsion», але быў вымушаны змяніць яе ў 1990 годзе з-за юрыдычных скаргаў з аднайменным амерыканскім грайндкор-гуртом. Далей гурт выкарыстоўваў назву «Subzero». Пятрусь нават зрабіў тату са знакам мінус, які змяшчаецца ў лічбе нуль, і, першапачаткова, хацеў, каб яна уяўляла лагатып гурту. Высветліўшы, што іншы гурт ужо выкарыстоўвае назву Subzero, але ужо маючы тату, Пятрусь прыдумаў назву «Type 0 Negative», пачуўшы радыёрэкламу з просьбай аб донарстве крыві з адмоўнай групай 0. Калі Type 0 Negative падпісалі кантракт з Roadrunner Records, Пятрусь замест чарнілаў падпісаў кантракт сумесьсю кандыцыянера для валасоў Suave і шакаладнага сіропу, змяшаных з харчовым фарбавальнікам (насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, што гэта былі яго ўласная кроў і сперма).

Type 0 Negative у Берліне, чэрвень 2007-га

Дыскаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Type O Negative

"Soul On Fire - The Life And Music Of Peter Steele" by Jeff Wagner