P.L.A.N.
Выгляд
| P.L.A.N. | |
| Гады | 2001 — 2021—2021 |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | Менск |
| Мова | беларуская мова |
| Жанр | блюз-рок |
| Выдавец | БМАgroup |
| Удзельнікі | |
P.L.A.N. — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2001 року.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт заснаваў Андрэй Плясанаў, назваўшы яго паводле сваіх ініцыялаў «Плясанаў Андрэй». Акрамя яго, у склад ансамблю ўвайшлі Анатоль Стацэнка (бас-гітара), Андрэй Сапоненка (бубны), Георгі Станкевіч (гітара).
Увесну 2003 року гурт выпусьціў першы альбом «Blues у канцы тунэлю». У сьнежні таго ж году прайшла прэзэнтацыя другога альбому «Вам слова, Джон Ячмень». Да гурту далучыўся яшчэ адзін гітарыст Андрэй Дзяменцеў.
У 2004 року выдадзены альбом «Вялікае калі ласка». Сьпеў «Пасадзіў дзед рэпку» з гэтага альбому ўвайшоў у рэп-складанку беларускіх выканаўцаў «Пасадзіў Dead Rapку(d)».
У 2006 року выйшаў альбом «Piosenki samotnego Lićvina».
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Плясанаў (сьпеў, гітара, гармонік)
- Андрэй Дзяменцеў (гітара)
- Андрэй Сапоненка (бубны)
- Георгі Станкевіч (гітара)
- Анатоль Стацэнка (бас-гітара, баян, дадатковы сьпеў)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Blues у канцы тунэлю (2003)
- Вам слова, Джон Ячмень (2003)
- Вялікае калі ласка (2004)
- Źnič nadziei: Piosenki samotnego Lićvina (2006)
- Шлях да каханай (2007)
- У пошуках страчанага (2008)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Подых струн на YouTube // Беларусь 3
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |