No Time to Chill
| No Time to Chill | ||||
| Альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 20 ліпеня 1998 | |||
| Жанр | гард-гаўс, транс, электра, поп | |||
| Працягласьць | 46:23 | |||
| Лэйбл | The Loop! | |||
| Прадусар | Эйч Пі Бакстэр, Рык Джэй Джордан, Фэрыс Бюлер, Аксэль Кун, Енс Тэле | |||
| Храналёгія Scooter | ||||
| ||||
No Time to Chill (з анг. — «Няма часу расслабляцца») — пяты студыйны альбом нямецкага гурту Scooter, які выйшаў 20 ліпеня 1998 году. Гэта іхні першы альбом у новым складзе, калі аднаго з заснавальнікаў гурту Фэрыса Бюлера зьмяніў Аксэль Кун, таму самі ўдзельнікі назвалі гэтую падзею «пачаткам другой главы».
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэлёдыя «How Much Is The Fish» у арыгінале зьяўляецца брэтонскай народнай песьняй «Son ar ghistr», папулярызаваная ў 1970 г. брэтонскім сьпеваком Аланам Стывэлам. У 1976 годзе, пад назвай «Zeven dagen lang» яе выканаў нідэрляндзкі гурт Bots[1], а ў Нямеччыне яна вядома як «Was wollen wir trinken».
У «We Are The Greatest» выкарыстаны мэлёдыі «Street Dance» амэрыканскага гурту Break Machine і «Don’t Stop The Rock» гурту Freestyle[2]. «I Was Made for Lovin’ You» зьяўляецца кавэр-вэрсіяй аднайменнай песьні амэрыканскага рок-гурту KISS[3]. «Eyes Without A Face» — кавэр-вэрсія песьні Білі Айдэла.
«Expecting More From Ratty» («Чакаючы большага ад Ratty») згадвае іншы музычны праект з удзелам удзельнікаў Scooter — Ratty.
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Last Warning − 0:56
- How Much Is The Fish? − 3:46
- We Are The Greatest − 5:08
- Call Me Mañana − 3:56
- Don't Stop − 3:42
- I Was Made for Lovin’ You − 3:34
- Frequent Traveller − 3:38
- Eyes Without A Face − 3:19
- Hands Up! − 4:08
- Everything's Borrowed − 5:15
- Expecting More From Ratty − 4:12
- Time And Space − 4:49