Сьцяпан Пуціла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Nexta Live»)
Сьцяпан Аляксандравіч Пуціла
Род дзейнасьці сеціва, кінемаграфіст, блогер, журналіст
Дата нараджэньня 27 ліпеня 1998(1998-07-27) (25 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст, музыка, відэаблогер, блогер, тэлевядовец, рэжысэр, ют’юбэр
Гады дзейнасьці з 2015 па сёньняшні дзень
Вядомы як блогер
Бацька Аляксандар Пуціла
Узнагароды
Сайт Старонка ў сеціве
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пуціла (неадназначнасьць).

Сьцяпа́н Алякса́ндравіч Пуці́ла — блогер[1]. Нарадзіўся 27 ліпеня 1998 году. Заснаваў канал у Тэлеграм[2] пад назваю Нехта[3]. Да чэрвеня 2020 году вёў перадачу пад назваю «Суб’ектыў» на Белсаце пад імем Сьцяпан Сьвятлоў. Жыве ў Польшчы, Варшава.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Аляксандар Пуціла, журналіст Белсата.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня школы наступіў у ВНУ места Катавіцы[4]. У 2018 годзе С. Пуціла хацела абвінаваціць у пакрыўджаньні Лукашэнкі, але апраўдалі. У кастрычніку 2019 году выставіў у сеціве кіно пад назваю «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы(be)», якое праглядзелі трохі менш за 3 млн счалавек.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын журналіста Аляксандра Пуцілы, які раней працаваў спартовым камэнтатарам Белтэлерадыёкампаніі, а пасьля аглядальнікам спартовых навінаў на тэлеканале «Белсат» у Польшчы[5].

Вучыўся ў Сеніцкай сярэдняй школе імя Янкі Купалы[6], пасьля чаго скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пазбаўлены афіцыйнага статусу навучальнай установы. Пра сваю вучобу ў ім Сьцяпан Пуціла сказаў[7]:


« Для мяне асабіста Ліцэй – час пачаткаў. Там я пачаў здымаць першыя (не)сур’ёзныя відэа – старажылы абавязкова будуць памятаць супэршоў «Банкі цягнуць»; пачаў займацца журналістыкай – выдаў нават некалькі нумароў культавай газеты «Трыкутнік»; пачаў займацца музыкай. Вынік нашай з сябрамі працы сталіся песьні гурта NEXTA – «Выбора нет» ды «Феерверк». »

Атрымаў вядомасьць па назве свайго Ютуб-каналу, стаў адным з самых папулярных беларускіх грамадзка-палітычных блогераў. У лютым 2018 году супраць Сьцяпана Пуцілы спрабавалі завесьці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзыдэнта» за ролікі на Ют’юб, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусь[8].

У сакавіку 2019 году атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча[9].

Жыве й вучыцца ў Польшчы[10], з восені 2018 году вядзе праграму інфармацыйна-забаўляльную праграму «Суб’ектыў» на тэлеканале «Белсат»[11].

3 мая 2023 году Менскі абласны суд завочна прыгаварыў Пуцілу да 20 гадоў калёніі[12].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнасьць пачаў у кастрычніку 2015 году, стварыўшы канал НЕХТА на Ют’юб. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»[13]. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы сьмяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў[14]. Першае відэа — песьня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзыдэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкоту[15]. Спэцслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высьвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся[16].

У 2017 годзе ўдзельнічаў у некалькіх акцыях пратэсту, у тым ліку ў родапачынальніку Маршаў недармаедаў — «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага 2017 году, зь якога вёў стрым-трансьляцыю ў Пэрыскоп. Выпусьціў некалькі відэаролікаў, прысьвечаных пратэстам у Беларусі[16].

З восені 2018 году актыўна вядзе канал у Telegram[10]. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разьлічаным на менш важныя навіны[17]. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы тайным крыніцам з МУС Беларусі[18]. Былы міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкаю заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-каналу НЕХТА[19], аднак блогер гэтую заяву абвергнуў[20].

Зь верасьня 2018 году робіць праграму «Суб’ектыў» для тэлеканалу «Белсат»[21].

На Telegram-канале блогера амаль адсутнічая якая-колечы рэкляма. У ліпені 2019 НЕХТА ўпершыню апублікаваў рэклямны пост, аднак ужо празь некалькі хвілінаў выдаліў «па патрабаваньні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускі офіс букмэкэрскай канторы зьняў рэкляму пад ціскам КДБ, каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансаваньня ягонага праекту з боку беларускіх кампаніяў[22].

Увосень 2018 канал НЕХТА на Ют’юб апынуўся пад пагрозаю закрыцьця з-за скаргаў з боку Белтэлерадыёкампаніі на парушэньне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасьля тэлеканалы БТ, ОНТ, СТВ «ад імя невядомай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэньне аўтарскіх правоў»[23]. Пасьля гэтага Сьцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лягатыпы дзяржаўных тэлеканалаў з сваіх відэа[24].

Аўдыторыя Telegram-каналу НЕХТА значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра інспэктара ДАІ, якога знайшлі застрэленым пад Магілёвам 16 траўня 2019 году. Акрамя «зьлітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя каналу павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў[16]. Фільм блогера і журналіста «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы(be)», які выйшаў у кастрычніку 2019 году, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на Ют’юб[25].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Члены его семьи дорого заплатили за его работу»: New York Times выпустил статью про Nexta
  2. ^ Telegram-каналы Беларусь
  3. ^ NEXTA в других соцсетях и сервисах
  4. ^ Как четыре человека создали главный Telegram-канал белорусского протеста с аудиторией 2 млн подписчиков
  5. ^ Бацька відэаблогера NEXTA, якога западозрылі ў абразе Лукашэнкі: Кішка тонкая, каб нас запалохаць
  6. ^ Степан Светлов — Краткая информация
  7. ^ Коласаўскаму ліцэю — 29. Блогер NEXTA ды іншыя выпускнікі — пра сваю альма-матар. 14 студзеня 2019
  8. ^ nashaniva.by(недаступная спасылка)
  9. ^ Блогер Nexta атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча
  10. ^ а б «90% людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA. 22 мая 2019
  11. ^ Суб’ектыў на «Белсаце»
  12. ^ Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу (бел.) Новы час
  13. ^ Пра канал NEXTA на YouTube
  14. ^ Их ждёт смертная казнь
  15. ^ Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту
  16. ^ а б в «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019
  17. ^ NEXTA Lite
  18. ^ Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі
  19. ^ На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі(недаступная спасылка)
  20. ^ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае
  21. ^ belsat.eu
  22. ^ Nexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?
  23. ^ БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера
  24. ^ «Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ
  25. ^ Nexta раззлаваў Лукашэнку. NEXTA на «Белсаце» (бел.). БелсатПраверана 2021-03-25 г.